возера на Пн Італіі, каля паўд. падножжа Альпаў, на выш. 65 м. Пл. 370 км². Глыб. да 346 м. У Гарду ўпадае р. Сарка, выцякае р. Мінча (левы прыток р. По). Паўн., вузкая і доўгая частка возера, акаймаваная хрыбтамі выш. да 2000 м, нагадвае фіёрд, паўд. — больш шырокая, складзена з марэнных адкладаў. Суднаходства. Па берагах курорты (Гарда, Сірміёне, Рыва-дэль-Гарда, Мальчэзіне, Гарньяна і інш.). На ўсх. беразе — рэзерват Гардэзана-Арыентале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАВАХЕ́ЦКАЕ НАГО́Р’Е,
у Закаўказзі (Грузія), часткаПаўд.-Груз. нагор’я, на Пд ад Трыялецкага хр., паміж р. Кура на З і Ніжнекартлійскай раўнінай на У. Уключае Самсарскі і Джавахецкі мерыдыянальныя хрыбты (выш. да 3300 м) і плато Цалкінскае, Гамарэцкае, Дманіскае і Ахалкалакскае (выш. да 1700 м). Складзена з андэзіта-базальтавых і трахітавых лаў. У катлавінах шмат азёр тэктанічнага ці вулканічнага паходжання (Паравані, Табацкуры і інш.). Горныя стэпы, субальпійскія лугі, якія выкарыстоўваюцца як пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́РСІ-СІ́ЦІ (Jersey City),
горад на ПнУ ЗША, зах. прыгарад Нью-Йорка, на правым беразе р. Гудзон, у штаце Нью-Джэрсі. Засн. ў 1630. Каля 230 тыс.ж., з прыгарадамі каля 600 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Марскі порт (частка Нью-Йоркскага партовага комплексу). Прам-сць: нафтаперапр., хім. (выраб мыйных і парфумерна-касметычных сродкаў), эл.-тэхн. і радыёэлектронная, харчасмакавая (у т. л. перапрацоўка кавы), фармацэўтычная, швейная, тэкстыльная. Суднабудаванне. Вытв-сцьпрамысл. абсталявання. Музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАХІ́МІЯ (ад гідра... + хімія),
раздзел геахіміі, які вывучае хім. састаў гідрасферы і хім. працэсы, што ў ёй адбываюцца; частка акіяналогіі (хімія акіяна) і гідралогіі сушы (хімія вод сушы). Даследуе колькасны і якасны састаў рэчыва ў растворы ці ў завіслым стане ў воднай масе аб’ектаў або ў донных асадках, іх фізіка-хім. і біяхім. пераўтварэнні, фарміраванне асадкавых радовішчаў карысных выкапняў, атрыманне каштоўных рэчываў з марской вады і расолаў падземных вод, хім. забруджванне гідрасферы.
помнік архітэктуры неакласіцызму. Пабудаваны ў 1910—12 (арх. О.Мунц). Мураваны 2-павярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка скругленая, вылучаная цыліндрычнай вежай з купалам. Фасады падзелены карнізнай цягай на 2 ярусы, ніжні ярус апрацаваны рустам. На плоскасці сцен — тонкія ліштвы, маскароны, гірлянды. На вежы, па баках круглага дахавага акна, алегарычныя выявы 2 жаночых фігур у ант. адзенні.
В.М.Чарнатаў.
Гомельскага філіяла Руска-Азіяцкага банка будынак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫВЁЛЬНЫЯ РЭСУ́РСЫ,
разнастайнасць жывёльнага свету акрэсленай тэрыторыі або Зямлі ў цэлым, якая складае рэальныя ці патэнцыяльныя крыніцы забеспячэння матэрыяльных. гасп. і іншых патрэб чалавека і грамадства; від прыродных рэсурсаў. Ж.р. — практычна гэта частка рэсурсаў кансументаў, якія непасрэдна выкарыстоўваюцца ў паляўнічай, рыбнай і інш. відах гаспадаркі, што грунтуюцца на промысле. Часам падзяляюць на рэсурсы карысных і рэсурсы жывёл шкодных. Маюць вял. практычнае і экалагічнае значэнне. Важнейшыя віды Ж.р. павінны ахоўвацца ад выдаткавання і выкарыстоўвацца рацыянальна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАБРО́ДДЗЕ»,
каменны метэарыт, які ўпаў у 1893 каля в. Заброддзе Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. Маса 3155 г. Належыць да хандрытаў. Асн.частка метэарыта зберагаецца ў музеі Віленскага ун-та, 195 г — у калекцыі Адэскага ун-та, 3 г — у Брытанскім музеі. Муляж метэарыта знаходзіцца ў Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі. Гл. таксама Метэарыты.
Літ.:
Бордон В.Е., Давыдов М.Н. Рожденные в космосе. Мн., 1982. С. 37—38.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРЛЮ́ДЫЯ (ад лац. inter паміж + ludus ігра),
1) устаўная інструментальная ці вакальна-інструментальная п’еса паміж актамі драм. або муз. спектакля. Часцей наз.інтэрмедыяй.
2) Невял. п’еса, якая падзяляе або звязвае асн. часткі муз. твора. Сустракаецца ў муз.-сцэн. («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), цыклічных («Ludus tonalis» П.Хіндэміта) творах, як частка сюіты («Мадрыгал» для голасу з фп. М.Мяскоўскага), а таксама ў фугах, паміж строфамі харала. Тэрмін «І.» часам ужываюць у значэнні інтэрмецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАНЧА́ (цюрк., ад араб. крэпасць),
вежавая частка будынка супрацьпажарнай аховы ці асобнае вежавае збудаванне ў 2-й пал. 18 — пач. 20 ст. Верхні ярус К. быў адкрыты для лепшага агляду мясцовасці, меў звон, сігнальную мачту. Будавалі К. з цэглы, дрэва, металічных рэек. Драўляная К. звычайна мела каркасную канструкцыю, якую абшывалі дошкамі ці пакідалі адкрытай. К. заўсёды была адметным элементам сілуэтнай кампазіцыі горада. З развіццём сродкаў сувязі і інфармавання роля К. зменшылася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТРОЛЬНЫ ПАКЕ́Т А́КЦЫЙ,
доля агульнай сумы выпушчаных акцый, якая належыць яе трымальніку (уладальніку) і дае яму права рашаючага голасу на сходзе акц.т-ва, а таксама магчымасць кантраляваць яго дзейнасць, быць фактычным гаспадаром т-ва, распараджацца капіталам (сродкамі) астатніх яго ўдзельнікаў. Тэарэтычна гэта доля (частка) вызначаецца ў памеры 51% ад агульнай сумы акцый, але пры значным распаўсюджанні дробных акцый дастаткова валодаць 20—30% (часам і менш), каб поўнасцю кантраляваць дзейнасць т-ва.