у славянскай міфалогіі злы дух, першапачаткова, як і слав. багіня Марэна, увасабленне смерці, мору. Пазней М. часткова страціла сувязь са смерцю, але захавала шкодны для чалавека характар. У беларусаў М. — назва нечысці і чучала (называюць таксама Купалай і Марэнай), якое ў ноч на Івана Купалу спальваюць на вогнішчы або топяць у вадзе (гл.Купалле).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́КЕЛЬ ((Meckel) Іаган Фрыдрых Малодшы) (17.10.1781, г. Гале, Германія — 31.10.1833),
нямецкі біёлаг. Вучыўся ў гарадах Гале, Гётынген, Вюрцбург і Вена. З 1808 праф. у Гале. Навук. працы па параўнальнай марфалогіі пазваночных. Адзін са стваральнікаў т.зв. тэорыі паралелізму, паводле якой сучасныя вышэйшыя жывёлы праходзяць у сваім індывід. развіцці стадыі ніжэйшых арганізмаў. Апісаў шэраг марфал. утварэнняў, названых яго імем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНІМЕ́ТР (ад мінімум + ...метр),
рычажная стрэлачная прылада для вымярэнняў адносным кантактным спосабам лінейных памераў калібраў, дэталей машын і інш. вырабаў. Вымяральны стрыжань пры дапамозе рычагоў звязаны са стрэлкай, якая паказвае велічыню памеру на шкале. Межы вымярэння ад 20 да 600 мкм. Больш дасканалыя за М. — мікракатары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́СІЯ (ад лац. missio пасылка, даручэнне),
1) пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва, якое ўзначальваецца пасланнікам, міністрам-рэзідэнтам або пастаянным павераным у справах.
2) Дэлегацыя, якая пасылаецца дзяржавай або міжнар. арг-цыяй у якую-н. краіну саспец. мэтай або з пэўным даручэннем (гандлёвая М., ваенная М., М. ААН).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НА ЭКРА́НАХ»,
штомесячны ілюстраваны спецыялізаваны кіначасопіс. Выдаецца сажн. 1957 у Мінску на бел. і рус. мовах (напачатку наз. «На экранах Беларусі», з 1996 сучасная назва). Друкуе інфармацыйна-аналіт. матэрыялы, якія адлюстроўваюць сучасны кінапрацэс, знаёміць з гісторыяй нац. кінематографа, расказвае аб прэм’ерах бел. кіна-, відэа- і тэлефільмаў, змяшчае творчыя партрэты дзеячаў кіно і тэлебачання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЦІ́Н,
алкалоід тытуню (да 8%), некаторых інш. раслін; вытворнае пірыдзіну. Моцны яд. Пры курэнні тытуню Н. пранікае ў дыхальныя шляхі, усмоктваецца і ўздзейнічае на нерв. сістэму. У малых дозах выклікае ўзбуджэнне, у вял. — параліч нерв. сістэмы. Шматразовае паглынанне Н. невял. дозамі пры курэнні вядзе да хранічнага атручэння (нікацінізм). Сульфат Н. выкарыстоўваюць для барацьбы са шкоднікамі с.-г. раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Ціт Парфенавіч) (31.3.1907, в. Салтанаўка Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 5.4.1974),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Уладзівастоцкае ваен.пях. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Стралк. рота на чале са старшым лейт. Н. вызначылася ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пд ад Кіева. У 1946—58 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТА́ЎСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі, Польшчы і БССР у 18 і 20 ст. У 1793—95 у Мінскай губерніРас. імперыі, у 1922—39 у Віленскім ваяводстве Польшчы (у 1921—22 называўся Дунілавіцкім пав.), з вер. 1939 у складзе БССР (саснеж. 1939 у Вілейскай вобл.). Цэнтр — г.Паставы. 15.1.1940 скасаваны, на тэр. павета ўтвораны раёны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАСНАЯ НЫ́РКА, мезанефрас,
парны орган выдзялення ў пазваночных. Складаецца са шматлікіх канальцаў (адзін канец кожнага мае выраст — мальпігіева цельца, другім канцом каналец адкрываецца ў першаснанырачны або вольфаў канал). У кругларотых, рыб і земнаводных П.н. функцыянуе на працягу жыцця, у вышэйшых пазваночных — толькі на ранніх стадыях зародкавага развіцця, потым замяняецца метанефрасам (другаснай ныркай). Гл. таксама Выдзяляльная сістэма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЫТ,
1) транспартная адзінка пры сплаве лесу. Складаецца з пучкоў бярвён. Аб’ём рачных і азёрных П. (звычайна чатырохвугольных) больш за 25 тыс.м³, марскіх (цыгарападобных) — каля 1,5 тыс.м³.
2) Прымітыўнае судна са звязаных бярвён. Звычайна мае насціл з дошак. Выкарыстоўваюць для суднарамонтных работ, наплаўных мастоў, прычалаў, паромаў і інш., а таксама плавання па рэках і ў моры.