Бу́рка ’верхняя жаночая або мужчынская вопратка’ (Жд., Шат.), ’сярмяга’ (КЭС), ’мужчынская вопратка з брызенту’ (Інстр. I), ’розныя віды вопраткі’ (Сцяшк. МГ, Янк. Мат., Мат. Гродз., Сакал., Бесар.). Рус. бу́рка, укр. бу́рка. Тлумачыцца як вытворнае ад бу́ры (’бурая вопратка’). Брукнер, 49; Мацэнаўэр, Cizí sl., 124; Рудніцкі, 261; Фасмер, 1, 245. Іншыя думаюць пра запазычанне з усх. моў (Міклашыч, Türk. El., Nachtr., 1, 14; Гараеў, 34; Локач, 19: < перс. bärk ’плячо’) або з венг. мовы ці цюрк. моў (Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 39: з венг. burok). Булыка (Запазыч., 52) лічыць, што бел. бурка < польск. burka (а гэта з тур.). Няпэўна. Параўн. Брукнер, 49.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́пер (Шат.) ’кабан’. Ст.-рус., ст.-слав. вепрь, рус. вепрь, укр. вепр, ве́пер, польск. wieprz, чэш. vepř, балг. ве́пър, серб. ве̏пар. Прасл. *veprь ’вяпрук’ (магчыма, раней назоўнік i‑асноў). І.‑е. сувязі не вельмі пэўныя. Тлумачэнні: 1) роднасць з лат. vepris ’вяпрук’ (але, можа, гэта запазычанне з рус. мовы); 2) роднасць з лац. veprēs ’цярновы куст’ (першаснае значэнне слова *veprь магло быць ’шчаціністы, калючы’); 3) роднасць са ст.-інд. vápati ’рассыпае (семя)’; 4) сувязь з лац. aper, ст.-в.-ням. ebur ’вяпрук’ (ням. Eber). Не выключаецца, аднак, што *veprь — старое «праеўрапейскае слова». Гл. Фасмер, 1, 292 (там і літ-pa). Параўн. Махэк₂, 684.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́чны ’які існуе заўсёды’ (КТС, БРС, Бяльк.), палес. ’участак, які даўно не абрабляецца’ (Выг.), укр. ві́чний, рус. ве́чныйу польск. wieczny, в.-луж. wěčny, чэш. věčný, славац. večný, славен. véčen, серб.-харв. ве̏чан, макед. вечен, балг. вечен, ст.-слав. вѣчьныи. Прасл. věčьnъ, утворанае ад век (гл.) пры дапамозе суф. ‑ьn‑ъ (Шанскі, 1, В, 82). Рэгулярнае прыслоўе ад яго — вечна (КТС, БРС, З нар. сл.), вечно (Сцяшк. МГ); ве́чне (Жд., 2), шчуч. ве́чня (З нар. сл.) < ве́чне маюць канчатак ‑е (> я) пад уплывам польскай мовы, ва ўсх.-маг. ве́шна ’вечна, заўсёды’ (Бяльк.) пераход ‑чн‑ > ‑шн‑ з’яўляецца рэгулярным для ўсх.-бел. гаворак (ДАБМ, к. 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́да (часціца) ’‑небудзь’ (Нас.), іван. ляда ’абы’ (ЖСт., 2, 146), леда ’ледзь’ (Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. лада ’абы’ (XVI ст.) Запазычана са ст.-польск. leda (XVI ст., а пазней больш шырока lada) ’ледзь-ледзь, -небудзь’. Параўн. яшчэ ст.-чэш. leda ’абы, каб толькі’, чэш. leda, славац. leda ’ледзьве’. Укр. леда ’(хто) б ні, усялякі’, ’ледзь’, бук. ’ледзь-ледзь’ — з польск. мовы. Паўн.-слав. lěda/leda, якое з lě(le) ’толькі, але, ледзьве’ і da (сцвярджальная, узмацняльная часціца) (Брукнер, 289; Махэк₂, 324; Слаўскі, 4, 21–22; Баўэр, Stud. a prace lingv., 4, 1960, 304; ESSJ SG, 2, 408–409; Булыка, Запазыч., 186).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лот 1 — адзінка вагі 12 г (ТСБМ), 16 г (Бес., Бяльк., Яруш., Мат. Гом.). Ст.-бел. лотъ, запазычанае са ст.-польск. lot, якое з ням. Lot ’мера вагі’ < с.-в.-ням. lot < кельц. *(р)loudia ’упадаць’, с.-ірл. lūaide ’свінец, грузіла’ (Фасмер, 2, 522; Булыка, Запазыч., 191; Юрэвіч, Зб. Крапіве, 292; Васэрцыер, 142). Аднак, паводле Крукоўскага (Уплыў, 83), — гэта запазычанне з рус. мовы. Беспадстаўна. Сюды ж лот ’пачак фарбы’ (рагач., беласт., Сл. ПЗБ).

Лот 2 ’жолаб, па якім вада прыводзіцца да кола ў млыне’ (лунін., ЛАПП). Другаснае ад лоток (як рус. зонт ад зонтик). Да латак 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпе́нда 1, ліпінда́, лепе́нда́ ’нястрыманы на язык, балбатун’, лепянда́ць, лепе́ньдзіць, ліпяньдзі́ць ’гаварыць шмат, не да месца, надакучліва’ (міёр., З нар. сл.; ТС), шчуч., воран. ляпяндзя́ ’пляткарка’ (Сцяшк. Сл.). Да лімінда́, ляме́ндзіць (гл.). Мена ‑м‑ у ‑п‑ адбылася пад уплывам лапатаць, лапанда. (Яна характэрная і для гаворак літ. мовы; параўн. літ. lamañtas = lapañtas; LKŽ, 7, 140.) Аб суфіксе ‑е́нда (‑інда́, ‑яндзя́), балтыйскім паводле паходжання, гл. Слаўскі (SP, 1, 63); інакш Сцяцко (Афікс. наз., 43, 98–99).

Ляпе́нда 2, лепянда́, лепенда́ ’вадкая гразь’ (ТС). Да ля́па 3. Аб суфіксе ‑е́нда гл. папярэдняе слова.

*Ляпе́нда 3, лепенда́ ’прымітыўная пабудова’ (ТС). Да ляпі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёля, лёлечка, лёлька ’кашуля (з дзіцячай мовы)’ (Гарэц., Янк. 11, Клім., Некр., Жд. I, Бяльк., Шат., Мат. Гом., Нас.; слаўг., Мат. Маг.; паўд.-мін., КЭС). Укр., рус. смал. лёля ’тс’, кур. лёлька ’маленькае дзіцё’. Усх.-слав. утварэнне, звязанае, відавочна, з літ. lelė̃ ’грудное дзіцё, немаўля’. Фасмер (2, 479), аднак, параўноўвае рус. лексему з іншымі слав., напрыклад, з серб.-харв. љелна ’старэйшая сястра’, укр. лельо ’татачка’ (параўн. і рус. свярдл. лелько ’хрышчоны бацька’), балг. леля ’цётка’ і інш., якія (паводле Шаўра, Etymologie, 22) адносяцца да асновы lel‑/lal‑ і з’яўляюцца ўтварэннем у дзіцячай мове. Параўн. таксама ле́ля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́біт ’манаскае адзенне ўвогуле і асабліва ў каталіцкіх манахаў’ (Нас.), Укр. га́біт, габит (з XVII–XVIII стст.). Запазычанне з польск. habit ’тс’ (вядомага з XVI ст.) < лац. habitus ’тс’ (Слаўскі, 390; Кюнэ, Poln., 55). Параўн. яшчэ Рудніка (515), які ўкр. словы выводзіць прама з лац. У ст.-бел. мове ў XVIII ст. засведчана габитъ ’выгляд, аблічча’ < лац. habitus ’тс’ (гл. Булыка, Запазыч., 76). Лац. слова пранікла ў многія еўрап. мовы. Параўн. Слаўскі, там жа; MESz, 2, 9. Сюды ж га́бітнік ’ксёндз, які ходзіць у габіце’ (Нас.). Паколькі гэтага слова няма ў польск. мове, то яго трэба лічыць беларускім утварэннем ад запазычанага га́біт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́льштук (БРС). Непасрэднае запазычанне з польск. halsz tuk ’тс’, якое ўзята з ням. Halstuch ’хустка на шыю’ (аб фанетыцы слова, у прыватнасці аб пераходзе ням. ‑ch > ‑k у польск. мове, гл. Слаўскі, 1, 396). Форма, блізкая да бел., існавала калісьці і ў рус. мове: гальштук (гл. Шанскі, 1, Г, 20). У форме га́лстук, а́лстук гэта слова вядома ў сучасных бел. дыялектах, а таксама ў ст.-бел. мове (гл. Сцяц. Нар., 97–98, са спасылкай на слоўнік Гарбачэўскага). Невядома толькі, ці сучасныя дыялектныя бел. га́лстук, а́лстук працягваюць старыя бел. формы, ці гэта запазычанне новага часу з рус. мовы?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гардзі́на 1 (БРС). Рус. гарди́на ’тс’, укр. гарди́на. Запазычанне з ням. Gardine ’тс’ (франц. courtine). Гл. Фасмер, 1, 393. Шанскі (1, Г, 29) удакладняе, што ў рус. мове гэта слова (у форме гордина) было ўжо ў Пятроўскую эпоху і вядома, прынамсі, з 1709 г. Можна меркаваць, што бел. слова (як і ўкр.) запазычана непасрэдна з рус. мовы.

Гардзі́на 2 ’карціна, малюнак’ (Бяльк.). Азванчэннем зычных к і ц узнікла з карціна; пры гэтым, магчыма, пэўны ўплыў мела, здаецца, і асацыяцыя са словам тыпу рус. гарди́на (асацыяцыя, так сказаць, «па функцыі» або лепш «па месцу»: тое, што вісіць на сцяне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)