Му́гаць ’жэрці’, ’есці, гучна сёрбаючы’ (полац., Янк. 2, Нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. mugóti ’жэрці; хутка, многа есці, запіхваць’. Параўн. таксама ўсх.-польск. mugać ’ссаць, піць’ (Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 345). Лаўчутэ (Балтизмы, 145) адносіць лексему ў разрад слоў, паходжанне якіх аргументавана недастаткова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́мця ’маўчун, ціхоня’ (слаўг., Нар. словатв.), у размоўнай мове ўжываецца і ця́мця‑ля́мця ’сарамлівы, няўклюда, няўмека, заўсёды апошні’. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. lemtūtà ’павольны, непаваротлівы’ і tem̃pti ’цягнуць’, экспрэсіўны суфікс ‑ця, як у цёхця ’цяжкі ў хадзе’, рус. тютя, тюхтя ’павольны, някемлівы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасе́і, пасейкі, бяроз. пасей ’высеўкі, шалупінне пры прасейванні мукі’ (Шат., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ, Мат. Маг., Мат. Гом.; бялын., Янк. Мат.; КЭС, лаг.; Шатал.; ушац. Нар. сл.), польск. posieje ’вотруб’е, высеўкі’ (.Пітва). Балтызм. Параўн. літ. pasijos ’тс’ < pa‑sijóti ’прасейваць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 123).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераблукуня́цца ’паблукаць, пашвэндацца’ (Нас.), піріблукуня́ць, піріблутуня́цца ’праблукаць’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і блукуняцца ’блудзіць, швэндацца’, якое да блука́ць (гл.); суфікс ‑ун‑я‑, у якім ‑у‑ узнікла ў выніку прыпадабнення; генетычна суадносіцца з літ. ‑inė́‑ параўн. dramblinė́ti, blinkinė́ti, blydinė́ti, klaikinė́ti ’сноўдацца, блукаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́ган ’паша, участак каля вёскі, куды выганяюць жывёлу’ (Касп., Шат., Янк. I, Яруш., З нар. сл., Інстр. I, Яшк., БРС); укр. ви́гін, рус. вы́гон, польск. wygon, чэш. výhon, славац. výhon. Ад выганя́ць, гл. гнаць; параўн. структурны адпаведнік літ. ìšgana ’выган, прагон’, gãnýti ’пасвіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярэ́кша — жартаўлівы зварот да дзіцяці (Працы, 6), рус. смал. верекса ’міфалагічная істота, якая выклікае ў дзіцяці хваробу, ад чаго дзіця плача, капрызіць’. Звязана з літ. ver̃kti, verkšlénti ’плакаць’, verksnỹs, verkšnà ’плакса’. Аб бел. суф. ‑ш‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 75–76.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Губі́ць ’губіць’ (БРС, Нас., Бяльк.). Параўн. рус. губи́ть, укр. губи́ти, польск. gubić, чэш. hubiti, серб.-харв. гу̀бити, балг. гу́бя. Прасл. *gubiti (аблаўтная форма да *gъb‑; параўн. гнуць < *gъbnǫti). Гл. Фасмер, 1, 469; Трубачоў, Эт. сл., 7, 188–189. Параўн. літ. gùbti ’гнуцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гілява́ць ’гізаваць’ (Сцяшк.). Так, як ад гіж (гл.) утвораны дзеясловы гіжа́ць, гіжува́ць, а ад гіз ’авадзень’ — гіз ’гізаванне’, гі́зава́ць, так і ад гіль ’авадзень’ утвараецца гілява́ць. Сл. паўн.-зах. прыводзіць форму ґілява́ць і мяркуе, што гэта запазычанне з літ. gyliúoti ’гізаваць, гарэзаваць, забаўляцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзяжа́ ’дзяжа’. Параўн. рус. дежа́, укр. діжа́, польск. dzieża, чэш. díž, серб.-харв. díža, славен. déža. Прасл. *deža (< *děz‑i̯ā). Параўн. гоц. deigan ’мясіць’, daigs ’цеста’, літ. diežti ’калаціць’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 494; Трубачоў, Эт. сл., 5, 23–24.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́знуцца ’капрызіце, непакоіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Лексічнае пранікненне з балт. Параўн. літ. kelzołis, keiziotis ’валтузіцца, кідацца’ (там жа, 456). Балтыйскае паходжанне пацвярджаецца таксама геаграфіяй беларускага слова. Параўн. яшчэ кезам (гл.) у фразе «кезам прайшла калʼа нас, нʼичога пʼе сказала» (Сцяшк. Сл., 208).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)