галіна агульнага машынабудавання, прадпрыемствы якога вырабляюць разнастайнае тэхнал. абсталяванне, а таксама камплекты тэхнал. ліній і ўстановак для хім. і нафтахім., нафтавай і газавай прам-сці. Як самаст. галіна машынабудавання ўзнікла ў канцы 19 ст. На Беларусі пачала стварацца пасля 2-йсусв. вайны. У рэспубліцы няма буйных спецыялізаваных прадпрыемстваў гэтай галіны, але больш як на 20 з-дах наладжаны выпуск разнастайнай яе прадукцыі. Так, Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова вырабляе нафтапрамысл. абсталяванне, Гродзенскі мех.з-д — хім. абсталяванне і запасныя часткі да яго, «Мінскстроммаш» — абсталяванне для хім. прам-сці, з-д «Сейсматэхніка» ў Гомелі — абсталяванне для абследавання і рамонту свідравін, Магілёўскі рамонтна-мех.з-д — запчасткі для хім. абсталявання, «Тэрма-Брэст» (сумеснае бел.-венгерска-аўстрыйскае прадпрыемства) — фільтры газавыя і клапаны электрамагнітныя газавыя, Навагрудскі завод газавай апаратуры — лічыльнікі расходу газу, «Колерніт» (прадпрыемства ў г. Дзяржынск) — краны газавыя, рэгулятары ціску газу і інш. З замежных краін машынабудаванне гэтай прам-сці найб. развіта ў ЗША, Японіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЙНІЦКІ ЗА́МАК Існаваў у 17—18 ст. у г.Хойнікі Гомельскай вобл. Пабудаваны ў 1-йпал. 17 ст.кн. Вішнявецкімі. Пазней перайшоў да кн. Прозараў, з 1698 уладанне пана Слушкі, у якога ў 1721 замак выкупіў біскуп Юзаф Парышэвіч. Займаў невял. пясчаную дзюну ў забалочанай пойме р. Квеся. Выцягнутая з Пн на Пд авальная пляцоўка замка (35 × 25 м) была абкружана запоўненым вадой ровам, які з боку мястэчка меў шыр. 28—30 м, з інш. бакоў — 10—18 м. Акрамя таго, быў ахаваны вял. поймай. На земляным вале стаялі драўляныя абарончыя сцены-гародні, мелася і ўязная вежа з варотамі. Сувязь з горадам ажыццяўлялася па дамбе і драўляным мосце. Паводле інвентара за 1721, Х.з. быў абкружаны парканам, меў 2-павярховую ўязную вежу, зрубленую з брусоў і накрытую дранкай. Першы паверх вежы займалі ўязны праезд з варотамі і 2 памяшканні, адведзеныя пад турму, на 2-м паверсе зала са шклянымі вокнамі ў драўляных рамах. На ўзроўні 2-га паверха ўкругавую ішоў балкон. На падворку замка размяшчаліся гасп. пабудовы. Х.з. спыніў існаванне ў 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ТАМЕЛЬ,
група археал. помнікаў раннеславянскага часу (7—10 ст.) — гарадзішча, селішча, бескурганны могільнік — каля в. Хотамель Столінскага р-на Брэсцкай вобл.Гарадзішча авальнай формы, умацавана валамі і ровам (захаваліся з зах. і ўсх. бакоў). Даследавалі Р.Якімовіч (1937), Б.В.Міралюбаў (1953), Ю.У.Кухарэнка (1954—57), І.П.Русанава (1964). Выяўлены рэшткі агнішчаў і слупавых ям, знойдзены ляпная і ганчарная кераміка, металічныя наканечнікі стрэл і дзідаў, сярэбраныя скроневыя кольцы і фрагмент бранзалета з пашыранымі канцамі, жал. спражка, пласціны даспехаў і інш. Гарадзішча не было заселена, з’яўлялася сховішчам, пазней — грамадскім цэнтрам, месцам сходаў. На селішчы (знаходзіцца на У і З ад гарадзішча, пл. 5—6 га) выяўлены рэшткі прамавугольных паўзямлянкавых жытлаў, знойдзены ляпная кераміка, ганчарны посуд, жал. нажы, сярпы, долаты, тачыльныя брускі, гліняныя і шыферныя прасліцы, рыбалоўныя восці. Бескурганны могільнік з пахавальным абрадам трупаспалення. Х. — адзін з першых раннеслав. помнікаў 2-йпал. 1-га тыс.н.э., даследаваных на Пд Беларусі і ПнЗ Украіны. Выкарыстоўваецца як эталон для датавання інш.археал. аб’ектаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХААКІЯ́НСКІЯ ЭСКА́ДРЫ 1904—05,
злучэнні ВМФ Расіі, якія дзейнічалі на Д. Усходзе ў руска-японскую вайну 1904—05. 1-я Ц.э. (63 караблі, у т. л. 7 эскадраных браняносцаў і 10 крэйсераў; камандуючыя О.В.Старк, С.В.Макараў, В.К.Вітгефт, Р.М.Вірэн) складала гал. сілы рас.ВМФ на Ціхім ак.; базіравалася ў р-не Порт-Артура і ўдзельнічала ў Порт-Артура абароне 1904—05, дзе і загінула. 2-я Ц.э. адпраўлена ў кастр. 1904 з Балт. мора для ўзмацнення 1-й Ц.э. У лют. 1905 з той жа мэтай з Балт. мора рушыла 3-я Ц.э. пад камандаваннем М.І.Небагатава. Злучыўшыся ў крас. 1905 у Індыйскім ак., яны (33 караблі, у т. л. 10 эскадраных браняносцаў і 10 крэйсераў; каманд. З.П.Ражэственскі) удзельнічалі ў Цусімскім баі 1905, у ходзе якога разгромлены.
Літ.:
Золотарев В.А., Козлов И.А. Русско-японская война 1904—1905 гг.: Борьба на море. М., 1990;
Доценко В.Д. Морские битвы России, XVIII—XX вв. СПб., 1999;
Куропаткин А.Н. Русско-японская война, 1904—1905: Итоги войны. СПб., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫ́ТРА (ням. Zither ад грэч. kithara кіфара),
струнны шчыпковы муз. інструмент. Мае плоскі драўляны корпус накшталт скрынкі ў форме прамавугольніка з адным фігурна выразаным бокам; уздоўж другога боку змешчаны грыф з метал. ладамі, 4—5 метал. струн — меладычныя, астатнія (25—40) — жыльныя, нацягнуты па-за грыфам над дэкай і служаць для акампанементу. Пры ігры кладзецца на калені або на падстаўку. Гук здабываецца з дапамогай плектра, а таксама зашчыпваннем іх пальцамі.
Вядома са старажытнасці. Карысталася папулярнасцю ў Аўстрыі, Германіі (Баварыя), у 19 ст. існавалі суполкі, клубы, акадэміі цытрыстаў. Сярод яе разнавіднасцей: прыма, тэнар, альт, бас.
На Беларусі пашырылася ў 2-йпал. 19 ст. Бытавала сярод музыкантаў-аматараў. Выйшла з ужытку ў пач. 20 ст. У сялянскім муз. побыце выкарыстоўвалася самаробная Ц., канструкцыя якой спалучала элементы стараж.-рус.гусляў і зах.-еўрап. струнна-клавішных інструментаў. На Ц. ігралі на вяселлях, бяседах, ігрышчах (сола ці ў ансамблі са скрыпкай, цымбаламі) і для суправаджэння прыпевак. Сустракалася ў 1930-я г. ў Чэрвеньскім, Стаўбцоўскім (Мінская вобл.), Пастаўскім (Віцебская вобл.) і Навагрудскім (Гродзенская вобл.) р-нах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЛЯ́ДНІК,
рамеснік у цэхавага майстра ў феад. гарадах Беларусі, Літвы і Польшчы. У большасці статутаў цэхаў бел. гарадоў Ч. называўся работнік, які скончыў курс вучнёўства, але не выканаў усіх патрабаванняў, каб перайсці ў падмайстры. Назва «Ч.» сведчыла, што работнік займае прамежкавую ступень паміж вучнем і падмайстрам і асабіста залежны ад цэхавага майстра. У адрозненне ад падмайстра Ч. атрымліваў плату не на аснове статута цэхаў, а якую дасць майстар. Словамі «Ч.», «чэлядзь» наз. таксама ўсіх работнікаў, што працавалі ў майстра. З 1-йпал. 17 ст. існавала ўнутрыцэхавая арг-цыя Ч. — гаспода. Яна афіцыйна замацоўвалася статутамі цэхаў ці ўласнымі статутамі, абмяжоўвала свавольства майстроў і згуртоўвала Ч. у барацьбе з майстрамі за паляпшэнне эканам. і прававога становішча. На чале гасподы стаяў старшына, выбраны на сходзе Ч.; ён склікаў сходы, вёў рэестр і касу. Сродкі гасподы складаліся з узносаў і штрафаў, выдаткоўваліся на дапамогу і царк. абрады. Гаспода мела некат. судовыя паўнамоцтвы: разбірала скаргі Ч., але яе рашэнні можна было апеляваць да цэхавага суда.
Літ.:
Копысский З.Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии в XVI — первой половине XVII в. Мн., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛЁЎКА,
знадворная абшыўка дошкамі ці дранкамі сцяны, франтона і інш. элементаў драўлянага будынка. Выконвае дэкар. і засцерагальную функцыі. З’явілася ў бел.манум. дойлідстве 17 ст. (пераважна ў сядзібна-палацавым і культавым) пад уплывам мураванай архітэктуры стылю рэнесансу. Пашырылася ў 2-йпал. 18 ст. ў архітэктуры стыляў класіцызму і ампіру. Стварала гарыз. (у сядзібным дойлідстве) ці верт. (у культавым дойлідстве) рытм. У нар. дойлідстве шырока выкарыстоўваецца з 1940—50-х г. Вядомы Ш. верт., верт. з нашчыльнікамі, гарыз., гарыз. з нашчыльнікамі, камбінаваная, у елачку, ромбападобная і інш.Найб. пашырана Ш. сцен з шэрагу гарыз. паясоў адметнага малюнка. Вуглы закрываюцца дошкамі, часта з накладнымі элементамі ці прапілоўкай. Дэкар. акцэнт узмацняюць фігурныя паяскі, ажурныя карнізы і інш. Арыгінальная Ш. франтонаў жылля цэнтр. Палесся з выкарыстаннем салярных матываў. Маст. выразнасць Ш. ўзмацняецца расфарбоўкай з выкарыстаннем кантрастных колераў ці розных адценняў аднаго колеру. Іл.гл. таксама да арт.Народнае дойлідства.
Я.М.Сахута.
Віды шалёўкі: 1 — вертыкальная; 2 — гарызантальная з нашчыльнікамі; 3 — гарызантальная; 4 — ромбападобная; 5 — у елачку; 6 — камбінаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ПАШНІКАЎ Барыс Міхайлавіч (2.10.1882, г. Златауст Чэлябінскай вобл., Расія — 26.3.1945),
савецкі ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1940). Праф. (1935). Скончыў маскоўскае ваен. вучылішча (1903) і Акадэмію Генштаба (1910). У арміі з 1901, удзельнік 1-йсусв. вайны. У Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну пам.нач. аператыўнага ўпраўлення Вышэйшага ваен. савета, нач. аператыўнага ўпраўлення Палявога штаба РВС Рэспублікі. Пасля грамадз. вайны 1-ы пам.нач. штаба РСЧА, у 1925—28 і 1935—37 камандуючы ваен. акругамі. У 1932—35 нач. і ваен. камісар Ваен. акадэміі імя Фрунзе. У 1937—40, 1941—42 нач. Генштаба Чырв. Арміі, 1940—43 нам. наркома абароны СССР. З чэрв. 1943 нач.Ваен. акадэміі Генштаба. Канд. у чл.ЦКВКП(б) з 1939. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1937. Аўтар ваенна-тэарэт. прац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮДЗЕ́НІЧ Мікалай Мікалаевіч (30.7.1862, Масква — 5.10.1933),
военачальнік рас. арміі і белага руху на ПнЗ Расіі. Ген. ад інфантэрыі (1915). З дваран Мінскай губ. Скончыў Аляксандраўскае ваен. вучылішча (1881) і Акадэмію Генштаба (1887). Удзельнік рус.-яп. вайны 1904—05. З 1907 ген.-кватармайстар, з 1912 нач. штаба Казанскай, з 1913 Каўк.ваен. акруг. У пач. 1-йсусв. вайны нач. штаба, са студз. 1915 каманд.Каўк. арміяй. Правёў Трапезундскую, а таксама Эрзурумскую аперацыю 1916. У сак.-крас. 1917 галоўнакамандуючы Каўк. фронтам. З мая 1917 у адстаўцы. Увосень 1918 эмігрыраваў у Фінляндыю, потым у Эстонію. У студз. 1919 т.зв. «Рускі камітэт» абвясціў яго лідэрам «белай справы», А.В.Калчак 10.6.1919 прызначыў галоўнакамандуючым войскамі на ПнЗ Расіі (у складзе войск Ю. дзейнічаў 2-і корпус Паўн.-Зах. арміі, камандзірам якога быў С.Н.Булак-Балаховіч). Увайшоў (жн. 1919) у склад створанага пад эгідай Вялікабрытаніі Паўн.-Зах. «ўрада». Пасля няўдалага паходу на Петраград (кастр.—ліст. 1919) Ю. адступіў з рэшткамі войска ў Эстонію. У 1920 эмігрыраваў у Вялікабрытанію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́РАЎ Аляксандр Ільіч (25.10.1883, г. Бузулук Арэнбургскай вобл., Расія — 23.2.1939),
савецкі ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1935). Скончыў Казанскае пях. юнкерскае вучылішча (1905). У арміі з 1901. Удзельнік 1-йсусв. вайны. З 1918 у Чырв. Арміі. У час грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—22 камандаваў арміямі, Паўд. і Паўд.-Зах. франтамі. Са студз. 1921 камандуючы войскамі Кіеўскай, з крас. Петраградскай ваен. акруг, адначасова з вер. 1921 да студз. 1922 — Зах. фронтам, пасля Каўк. арміяй, узбр. сіламі Украіны і Крыма. У 1925—26 ваен. аташэ ў Кітаі. З мая 1927 да крас. 1931 каманд. войскамі БВА. З 1931 нач. Штаба РСЧА. з 1935 — Генштаба, у 1937—38 1-ы нам. наркома абароны СССР. Са студз. 1938 камандуючы войскамі Закаўказскай ваен. акругі. Канд. у чл.ЦК у 1929—30, чл.ЦККП(б)Б у 1930—31. Канд. у чл.ЦКВКП(б) у 1934—38. Чл.ЦВКБССР у 1929—31. Чл.ЦВКСССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1937. Неабгрунтавана рэпрэсіраваны як удзельнік «ваеннай змовы» ў Чырв. Арміі, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956.