фрагме́нт

(лац. fragmentum = абломак, кавалак)

частка твора мастацтва (карціны, скульптуры), урывак тэксту, музычнага твора.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фра́нка

(іт. franco)

гандлёвае пагадненне, пры якім частка затрат на транспартаванне тавараў аплачваецца прадаўцом.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цыкла-

(гр. kyklos = круг)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «круг», «кола».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэнтраме́ра

(ад цэнтр + гр. meros = частка)

участак храмасомы, які ўтрымлівае разам дзве ніткі (храматыды).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

штэ́вень

(гал. steven)

частка корпуса судна, якой завяршаецца каркас судна на носе і карме.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эпітала́мус

(ад эпі- + таламус)

частка прамежкавага мозгу, якая складаецца з эпіфізу і ядзер вуздэчкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

-ятрыя

(гр. iatreia = лячэнне)

другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае пэўную галіну медыцыны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Бэ́нбан ’частка малатарні, дзе круцяцца цапы ды абіваюцца снапы’ (КЭС, лаг.). З польск. bęben ’барабан; барабан у малатарні’ (аб польскім слове гл. Слаўскі, 1, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́блівак ’яйцо з тонкай шкарлупінай’ (Шат., Мат. Гом., Інстр. I). Рус. о́бливок ’непалітая градка або яе частка; поле, якое абмінае дождж’. Да абліць. Гл. вылівак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намэ́дрыкі ’частка збруі — пляцёнка з раменю, накладваецца на спіну каня, падтрымлівае хамут’ (Сцяц.), намэ́трыкі ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ), нама́ндрыкі ’набадры’ (карэл., Нар. словатв.). Гл. набэдрыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)