Здро ’ніжняя частка снапа’ (драг., Нар. лекс.). Адзіная фіксацыя без ілюстрацый. Калі гэта не памылка, звязана з пуздра (гл.) словам, што азначае ў рус. (пуздро) між іншым, ’ніжнюю частку тулава жывёлы’ (Даль) ці як яго скарачэнне, ці як складаная частка (пу(з) + здро?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калыма́га ’даўнейшая карэта з высока размешчаным кузавам’ (ТСБМ), ’калёсы’ (ТСБМ; карм., Мат. Гом.); як прыклад да адказу на пытанне «Павозка для агульных работ» прыводзіцца ў Інстр. I. Што датычыць лексемы ў ТСБМ, гэта відавочнае «слоўнікавае» запазычанне; адносна паходжання калымага ’калёсы’ гл. каламажка1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Паво́рніца, повбрніца ’хамут для пары валоў’ (Маслен., Сл. Брэс.). Не зусім ясна з прычыны адсутнасці параўнаўчага матэрыялу. Можна меркаваць, што гэта дэрыват ад прасл. кораня ver‑, vor‑ ’адкрываць, закрываць’, таксама ’злучаць, сціскаць’, (параўн. рус.сворка ’павадок’, чэш.svlrati ’сціскаць’). Гл. ворі, вароты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ла́пна, лапно ’крэйда, нягашаная вапна’ (Клім.) — з вапно ў выніку распадабнення в- у л-. Аналагічна бел.Слабада (шматлікія назвы вёсак) — свабода. Тое ж і ў славац. мове (Махэк₂, 597). Дзендзялеўскі (SSlHung., 22, 1976, 285) тлумачыць гэта ў гуц.лапно ’тс’ народным этымалагізаваннем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
памы́лкаж. Féhler m -s, -;
гэ́та граматы́чная [гру́бая, нязна́чная, недарава́льная] памы́лка das ist ein grammátischer, grammatikálischer [gróber, únbedeutender, únverzeihlicher] Féhler;
гэ́та была́ вялі́кая памы́лка das war ein gróßer Féhler;
вучы́цца на памы́лках aus séinen Féhlern lernen;
выпраўля́ць памы́лку den Féhler korrigíeren;
прапусці́ць памы́лкуéinen Féhler überséhen*;
прызнава́ць сваю́ памы́лку den Féhler zúgeben*;
пісьмо́ бага́тае на памы́лкі der Brief wímmelt von Féhlern; Írrtum m -s, -tümer;
зда́рылася памы́лка es ist ein Írrtum unterláufen; es liegt ein Írrtum vor;
паплаці́цца за памы́лку für éinen Írrtum büßen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Галалёдзіца. Параўн. рус.гололе́дица, укр.гололе́диця (гэта слова не адзначана ў Шанскага, 1, Г, 120), славац.дыял.holoľadica, славен.gololedica. Можна меркаваць, што гэта ўтварэнне суфіксам *‑іса ад *gololedъ ’тс’ (агляд літ-ры гл. у Шанскага, там жа). Іначай, але, здаецца, не вельмі пераканаўча Гараеў (107) і Праабражэнскі (1, 141) звязваюць *gololedica з голоть (голодь) і далей з укр.ожеле́диця, ожеледь (якія быццам маюць і.-е. сувязі). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 431–432. Сюды ж і галалёд ’галалёдзіца’ (агляд форм і геаграфіі слоў галалёдзіца, галалёд гл. у Яшкіна, 45). Параўн. рус.гололед, славен.gololèd, далей польск.gołoledź. Слаўскі (1, 314) лічыць і *gololedъ і *gololedica праславянскімі фармацыямі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гана́плечка ’кароткая кашуля са складкамі каля каўняра’ (Шат.), ганапле́чка ’мужчынская кашуля са складкамі каля каўняра’ (Жд. 1). Гэта — складанае слова. Другая яго частка да плячо, а аб першай (гана‑) можна меркаваць толькі параўноўваючы лексему гана́пле́чка з другой, паходжанне якой зусім празрыстае. Гл. у Бялькевіча: галаплёка (гылаплёка) ’падбіўка ў верхняй кашулі або сукенцы’, галаплёчка (гылаплёчка) ’кашуля з галаплёкай, падбіўкай’. Этымалогія гэтых апошніх слоў вельмі простая: *golo‑pleka, *golo‑plečьka да *golъ ’голы’ і *plek‑ ’плячо’. Што датычыцца ганаплечкі, то гэта слова ўзнікла пры дысіміляцыі плаўных л — л > н — л. Адносна *plek‑ параўн. утварэнне з гэтай асновай у рус. мове: подоплека унутраны сэнс’ (спачатку падбіўка сялянскай кашулі’; гл. Фасмер, 3, 299).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вядро́ ’вядро’. Ст.-рус.вѣдро, рус.ведро́, укр.відро́, польск.wiadro, чэш.vědro, ст.-слав.вѣдро, балг.ведро́, серб.-харв.вѐдро і г. д. Прасл.*vědro ’вядро’. Гэта слова адносіцца да і.-е. асновы на ‑r/n‑, *u̯ed‑r‑: *u̯ed‑n‑ ’вада’; гл. вада́. Гэта значыць, што першаснае значэнне слова «вядро» — ’пасуда для вады’. Да семантыкі параўн. грэч.ὑδρία ’вядро для вады’ (ὕδωρ ’вада’). Прасл. вакалізм ‑ě‑ — ступень падаўжэння. Параўн. Фасмер, 1, 283–284; Брукнер, 610 (з вельмі дзіўнай заўвагай: «tylko małorus. wedro, zamiast *widro, niezgodne w samogłosce»); Махэк₂, 681; БЕР, 1, 127. Няпэўная сувязь з літ.vė́daras ’страўнік’, ст.-інд.udáram ’бруха; чэрава, лона’ (супраць Фасмер, 1, 284).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бальза́м (параўн. ст.-бел.балсам; Булыка, Запазыч.). Рус.бальза́м, укр.бальза́м. Новае запазычанне з зах.-еўрап. моў: ням.Balsam (< лац.balsamum < грэч.βάλσαμον, а гэта з семіцкіх моў, гл. Клюге, 47). Гук ‑з‑ сведчыць толькі аб зах. мовах як непасрэднай крыніцы ўсх.-слав. слоў. Фасмер, 1, 119. Не пераконваюць меркаванні: Шанскі, 1, Б, 28 (супраць Фасмера; за грэч. крыніцу); Трубачоў, Дополн., 1, 119 (указвае на ст.-рус.валсамъ < грэч., але гэта не адносіцца непасрэдна да формы бальза́м). Гл. яшчэ MESz, 1, 234–235 (там і іншая літ-pa); Гютль–Ворт, For. Words, 61. Форма бальса́м (Нас.), мабыць, адлюстроўвае напісанне слова ў еўрапейскіх мовах (параўн. Брукнер, 12).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зве́рху, прысл.
1. На паверхні чаго‑н., на чым‑н. Поўная ліпаўка баравікоў... Зверху лісты папараці, каб не трапіў пыл у кошык.Лынькоў.
2. У верхняй частцы чаго‑н., над чым‑н. Звычайна ў нарадзе пішацца рабочае заданне, а зверху ставіцца шыфр аддзела, цэха ці аб’екта, куды будзе аднесена гэта работа.Скрыган.
3. Па паверхні, з вонкавага боку. Хлеб зверху заплеснеў. □ Сцюжа прабірае «Салаўя». Але гэта толькі зверху — рукі, твар. Унутры цёпла, ажно горача...Бядуля.
4. У напрамку ўніз; з чаго‑н., размешчанага ўверсе. На дварэ было ціха: ні зверху нічога не падала, ні па нізе не мяло.Лобан.//перан. З боку вышэйстаячых, кіруючых органаў. — Пасля смерці братоў прыехаў сюды ненадоўга, а застануся тут, мабыць, да [той] пары, пакуль зверху ці знізу скамандуюць: «стоп, машына!»Самуйлёнак.
•••
Зверху ўніз глядзець (пазіраць)накагогл. глядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)