наці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. што, на што і без дап. Стварыць ціск, налегчы цяжарам. Недзе там далёка наверсе дзяжурны механік націснуў кнопку, і клетка нячутна паплыла ўгору. Кулакоўскі. [Раманенка] ціха, быццам крадучыся, націснуў на дзверы, і яны без скрыпу адчыніліся. Шамякін.

2. чаго. Выціскаючы, здабыць у якой‑н. колькасці. Націснуць соку з журавін.

3. на каго-што і без дап. Зрабіць націск (у 3 знач.). Націснуць на ворага з флангаў.

4. перан.; на каго-што і без дап. Прымусіць або схіліць каго‑н. да якога‑н. дзеяння. Націснуць на адміністрацыю. Націснуць на пастаўшчыкоў.

5. перан.; на што і без дап. Разм. Энергічна ўзяцца за што‑н. [Мельнік:] — Я б на тваім месцы, Коля, націснуў бы на вучобу! Карпюк.

6. на што і без дап. Вымаўляючы, зрабіць лагічны націск. — Ты гэта што? Смяяцца ўздумаў над начальствам? — закрычаў зноў старшыня і націснуў на слова «начальствам». Чарот. Стафанковіч.. сарваў з.. вешалкі нейкую старую вопратку і падаў Любе. — Каб дождж не прамачыў вашага дзіцяці (на слова «ваша» ён вельмі націснуў). Гэтая адзежына мне не патрэбна. Чорны.

7. што. Разм. Нацерці мазоль (мазалі).

•••

Націснуць на (усе) кнопкі (педалі) — выкарыстаць усе магчымасці для дасягнення чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Німала́дубез прычыны, немаведама за што’ (Некр.), ’невядома’ (Янк. 1). Відаць, з пяла ладу, параўн. ніўлад ’не так, як трэба’ (Сл. ПЗБ). Гл. лад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мулы, ст.-бел. мулы ’высокія туфлі’ (XVI ст.), запазычана са ст.-польск. muły ’тс’, якое са ст.-франц. mule > франц. mule ’туфлі без абцасаў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кушэ́тка ’невялікая канапа з узгалоўем, але без спінкі’ (франц. coucheite) (ТСБМ, Сцяшк.). Запазычанне праз рус. кушетка ’тс’ з франц. мовы (Шанскі, 2, 8, 464).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасалу́ха, пасялу́ха ’хто без справы ходзіць па хатах’ (віц., Сл. ПЗБ). Утворана ад выразу (хадзіць) па сялу і суф. (у)ха. Параўн. таксама пасялда..

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саўта́цца ’ісці хістаючыся; швэндацца, хадзіць без справы’ (глус., Янк.). Лаўчутэ, Балтизмы, 130 узводзіць да літ. siautóti ’разбягацца ва ўсе бакі’, siaũsti ’бегаць, гарэзіць, дурэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Склізо́к ‘галец, Nemachilus barbatulus L.’ (Жукаў). Да склізкі (гл.), бо рыбка з тонкай скурай без лускі (Жыв. св., 76), іншыя назвы: сліж, сліжык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сют ’сюды’: ані́ сют, ані́ тутбез руху’ (Федар. 4), сют‑тут ’хутка’ (дзятл., Сл. ПЗБ). З сюд(ы) (гл.), якое рыфмуецца з тут.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тырыба́ніць ‘тараторыць, гучна і без толку гаварыць’, ‘насіць (несці), цягнуць што-н. вельмі цяжкае’ (мёрск., Нар. сл.). Мясцовы фанетычны варыянт да тараба́ні́ць1, 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́сціна ’праўда’ (ТСБМ, Бяльк.), ’пазыка без працэнтных нарашчэнняў або сума чыстага падатку без пені’ (Бяльк.), ’ісцінны, сапраўдны доўг’ (Шат.), истина ’чысты капітал’ (Шн., 2, 403), и́сцинна ’праўда’, ’сапраўдная колькасць чаго-н. узятага ці пазычанага’ (Нас.). Рус. и́стина ’праўда’, дыял. и́стинник ’наяўныя грошы, капітал’, ’першапачатковая сума крэдыту без працэнтаў’, укр. їстина ’капітал, асноўны капітал’, ’ісціна’ (Грынч.), польск. iścina ’сапраўднасць, сутнасць’, ’уласнасць’, ’наяўнасць’, чэш. jistina ’наяўнасць, капітал’, славац. istina ’тс’, славен. îstina ’праўда’, ’асноўны капітал’, серб.-харв. и̏стина ’праўда’, балг. и́стина ’тс’, макед. истина ’тс’. Ст.-слав. истина ’праўда, сапраўднасць’, ’дакладнасць’, ст.-рус. истина, истинна ’праўда’, ’сапраўднасць’, ’справядлівасць’, ’сапраўдная колькасць тавараў, грошай (без прыбытку)’, ст.-бел. истина ’праўда’. Прасл. вытворнае з суф. ‑ina (Мейе, Études, 450–452) ад *jьstъ (гл. існы). Трубачоў, Эт. сл., 8, 242; Фасмер, 2, 142; Слаўскі, 1, 472 (семантычны пераход ’правільнасць, праўда’ → ’рэч правільная, сапраўдная, істотная, галоўная, якая забяспечвае’; параўн. лац. capitalis ’галоўны’ — капітал); Шанскі, 2, I, 131 (запазычанне са ст.-слав.). Няма падстаў лічыць бел. слова запазычаным з рускай (як Крукоўскі, Уплыў, 34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)