неабся́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неабсяжнага. І дзе б ні богу чалавек, ён заўсёды нясе ў сваёй душы родны кут, праз які шырэй бачыць, больш шчыра любіць усю неабсяжнасць сваёй Радзімы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прайдо́ха, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑досе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Тое, што і прайдзісвет. Бяздарны чалавек, прайдоха і лайдак, На нейкі важны баль прабраўся. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пары́ўчаты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і парывісты. Чалавек браў маленькую ручку, прыслухаўся да пульса, прагным вухам лавіў ледзь чутнае, парыўчатае дыханне. Лынькоў. Таццяна парыўчатым рухам рукі адказала на яго поціск. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скупе́ча, ‑ы, м. і ж.

Разм. неадабр. Скупы чалавек. А шчодры, сабраўшы бяседу. Суседзяў частуе; Скупеча пакажа суседу Кішэню пустую. Непачаловіч. [Андрэй:] — Бацька — скнара і скупеча, ды і маці не лепшая. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слёзатачы́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які безупынна выдзяляе слёзы. Слёзатачывыя вочы.

2. Які выклікае моцнае выдзяленне слёз. Паліцэйскія пачалі страляць у людзей, ранілі двух чалавек і, крыху адступіўшы, кінулі слёзатачывыя шашкі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хандры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Знаходзіцца ў стане хандры; сумаваць, тужыць. Чалавек прывыкае да людзей і, калі адзін апынецца, пачынае хандрыць. Гурскі. Жонка вядзе сваё: — Хандрыць пачынаеш, Іван. Нядобрыя сімптомы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэнту́рыя, ‑і, ж.

Гіст.

1. Частка легіёна, ваеннае падраздзяленне ў старажытным Рыме, першапачаткова колькасцю ў сто чалавек.

2. Група грамадзян у старажытныя Рыме, якая ўтваралася пры падзеле насельніцтва па маёмаснаму цэнзу.

[Лац. centuria.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Mensch m -en, -en

1) чалаве́к, асо́ба; чалаве́чы род, лю́дзі;

vele ~en мно́га людзе́й;

jder ~ любы́о́жны] чалаве́к;

ein ~ von Formt незвыча́йная [выда́тная] асо́ба;

~en gten Wllens лю́дзі до́брай во́лі;

ein nfertiger ~ няста́лы чалаве́к

2) разм. у звароце ~! чалаве́ча!, бра́це!;

~, was machst du (da)? ты, што ты там ро́біш?;

~, was soll das? паслу́хай, што (гэ́та) зна́чыць?;

nter die ~en kmmen* быць [знахо́дзіцца] у грама́дстве [сяро́д людзе́й]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Капы́за ’запальчывы чалавек’ (Яўс.). Кантамінацыя капыжыцца і капрыза (гл.). Параўн. капыціцца ’капрызіцца’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віньетыстчалавек, які робіць віньеткі’ (КТС). Утворана ад віньетка (гл.) і суф. ‑іст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)