Перасы́паць, пірасы́паць ’перабудаваць старую драўляную будыніну, у якой гнілое бярвенне замяняецца новым’ (Некр.; Варл.; бялын., Янк. Мат.; Мат. Гом.), ’рамантаваць агароджу’ (навагр., Жыв. сл.), драг.пырысэ́патэ (хату, хлыва́) ’паднавіць будынак’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), перасыпа́нка ’рамантаваная хата з падноўленымі вянкамі’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Укр.бойк.переси́пати (піч, хату) ’перабудаваць, пераставіць’, зах.-валын.пирисе́пате ’збіраць нанова рассыпаныя клёпкі ці ўстаўляць новае дно’; рус.кастр., арл., наўг.пересыпа́ть ’разбіраць і зноў складваць, перабудоўваць (аб будынках)’, польск.przesypać ’тс’, славац.presýpať perie ’памяняць пер’е ў падушках’. Дапера- і cы́паць (гл.). Утварылася ў выніку семантычнага пераносу: першапачаткова слова ўжывалася толькі ў адносінахда сыпучых цел, пазней — уадносінахда драўлянага посуду і начыння: перабіраліся клёпкі, старыя замяняліся новымі, зноў набіваліся абручы, і, параніце, назва дзеяння, звязанага з гэтым рамонтам, перайшла на рамонт будынкаў, агароджы і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВУ́СНАЯ МО́ВА,
гукавая форма мовы, якой карыстаюцца людзі ў непасрэдных зносінах паміж сабой, у адрозненне ад пісьмовай мовы. Бел. вусная мова ў адносінахда пісьмовай рэалізуецца ў стылявых разнавіднасцях. Афіцыйная мова (аратарская) выкарыстоўваецца ў афіц. выступленнях, лекцыях, дакладах; характарызуецца павольным тэмпам, вытрыманасцю вымаўленчых нормаў, лексікай і сінтаксісам набліжаецца да пісьмовай мовы. Штодзённа-размоўнай мовай карыстаюцца ў гутарках неафіц. характару, бытавых абставінах; вызначаецца менш выразным вымаўленнем гукаў, перавагай бытавой лексікі, прастатой сінтаксічных канструкцый. Народна-дыялектная мова захоўваецца пераважна ў асяроддзі сельскага насельніцтва і характарызуецца мясц. асаблівасцямі ў фанетыцы, граматыцы і лексіцы. У вуснай мове важную ролю адыгрываюць нелексічныя сродкі — інтанацыя, жэсты, міміка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕГРЭГА́ЦЫЯ (ад позналац. segregatio аддзяленне),
палітыка прымусовага аддзялення груп насельніцтва па расавых або этнічных прыкметах; адна з форм расавай дыскрымінацыі. Існавала ў шэрагу краін (ЗША, Паўд.-Афр. Рэспубліцы, Аўстраліі і інш.) да 2-й пал. 20 ст. ў адносінахда «каляровага» нас. (эмігрантаў, карэнных жыхароў і інш.). Практыкавалася забарона жыць у адных раёнах горада з «белым» насельніцтвам, наведваць прызначаныя для «белых» школы, тэатры, бальніцы, гасцініцы і г.д., карыстацца адным транспартам. У наш час С. спынена як палітыка, што супярэчыць прынцыпам і нормам міжнароднага права, Статуту ААН, Міжнар. канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі, Міжнар. пактам аб правах чалавека, Міжнар. канвенцыі аб спыненні апартэіду і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ЦЫЯ,
тэрыторыя, якая характарызуецца экалагічнымі ўмовамі (рэльеф, клімат, корм, укрыцці і інш.), неабходнымі для існавання пэўнага віду жывёл. Паняцце «С.» часцей ужываецца ў адносінахда наземных жывёл і толькі для віду.
Характэрныя для віду С. размеркаваны мазаічна ў межах відавога арэала (арэал не засяляецца цалкам). С. наз. таксама ўчасткі, у якіх ажыццяўляюцца спецыфічныя формы дзейнасці віду (С. кармавыя, гнездавыя, начлегаў і інш.). Від звычайна валодае наборам С., якія маюць рознае значэнне для жывёл, што забяспечвае лепшае выжыванне віду ў розныя сезоны года.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ Пётр Андрэевіч (н. 2.1.1948, в. Латыгава Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяарган. хіміі. Д-рхім.н. (1990). Скончыў ун-т імя М.Лютэра (г.Гале, Германія, 1972). З 1972 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі, адначасова з 1994 уМіжнар. ін-це радыеэкалогіі імя А.Дз.Сахарава. Навук. працы па вывучэнні прынцыпаў рэгуляцыі функцыянальнай актыўнасці мембраназвязаных і растваральных гемзмяшчальных бялкоў і ферментаў. Даследаваў новую разнавіднасць фосфаліпідаў з высокай стымулюючай актыўнасцю ў адносінахда монаоксігеназных ферментных сістэм, уласцівасці ізаэнзімаў цытахрому Р-450 чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
выхава́нец, ‑нца, м.
1. Юнак, чалавек уадносінахда свайго выхавальніка. Выхаванец камсамола. □ Больш разбітных і здольны! [вучняў] любіў .. [Лабановіч] той любасцю, якая можа быць толькі ў настаўніка да сваіх выхаванцаў.Колас.
2. Навучэнец закрытых выхаваўчых і навучальных устаноў. Выхаванец дзіцячага дома. Выхаванец Сувораўскага вучылішча. □ Школа, з якой .. [вучні] выходзілі ў шырокі невядомы прастор, стаяла пустая і сумна глядзела на сваіх выхаванцаў адчыненымі насцеж вокнамі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Fárbef -, -n
1) ко́лер
2) фа́рба
3) масць (укарт. гульні);
frísche ~n háben* мець до́бры ко́лер тва́ру;
~ bekénnen* адказа́ць той жа ма́сцю, хадзі́ць у масць; перан. раскрыва́ць свае́ ка́рты; адкры́та заяві́ць аб сваі́х адно́сінахда чаго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ІНТРАДУ́КЦЫЯ (ад лац. introductio уводзіны, уступ) у музыцы, частка муз. твора, якая выконвае функцыю ўступу. Нярэдка пазначаецца ў назве («Інтрадукцыя і Паланэз» для віяланчэлі і фп. Ф.Шапэна). Часам уяўляе сабой род уверцюрыда оперы, балета ці асобнага акта (звычайна больш кароткая, свабоднай будовы). Уайч. музыказнаўстве прынята адрозніваць паняцці І. і ўступу (апошні менш развіты кампазіцыйна і менш самастойны ў адносінахда цэлага; у назве звычайна не пазначаецца). У класічнай музыцы лепшы ўзор І. — «Інтрадукцыя і ронда-капрычыёза» К.Сен-Санса. Убел. музыцы І.-ўступ, І.-пралог сустракаюцца ў операх А.Багатырова («У пушчах Палесся»), Я.Цікоцкага (2-я рэд. «Алесі»), балеце Я.Глебава («Тыль Уленшпігель») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́СА (франц. race род, парода) у біялогіі, група арганізмаў, якая адасобілася ўнутры віду або падвіду ў экалагічных, марфал. або геагр.адносінах. Асобіны, што складаюць Р., маюць падобныя морфафізіял. і экалагічныя асаблівасці, аб’яднаны раёнам размяшчэння, які складае ч.арэала віду ці падвіду. Часта розныя Р. трапляюцца ў адным і тым жа месцы, але адрозніваюцца па ўмовах існавання (экалагічная Р.). Напр., у раслін паяўляюцца Р. альпійскага тыпу, ксераморфнага, ценявога; у жывёл — сезонныя Р. ракападобных і інш.У паразітаў Р. адрозніваюцца функцыян. прыстасаванасцю (спецыялізацыяй) да пэўных гаспадароў — раслін ці жывёл. У іхтыялогіі тэрмін «Р.» абазначае мясц.папуляцыі (чароды) рыб. Часам геагр. Р. атаясамліваюць з падвідам. Тэрмін «Р.» выкарыстоўваецца таксама ў дачыненні да парод свойскіх жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫЧЭ́РЫН Барыс Мікалаевіч (7.6.1828, г. Тамбоў, Расія — 16.2.1904),
расійскі юрыст, гісторык, філосаф, публіцыст, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнай школы ў гіст. навуцы. Скончыў Маскоўскі ун-т (1849), прафесар у ім (1861—68). Выдаваў з К.Дз.Кавелінымпаліт. рукапісную л-ру. З сярэдзіны 1850-х г. Ч. — адзін з лідэраў ліберальна-заходніцкага рас. грамадска-паліт. руху (гл.Заходніцтва). Ухваляў сял. рэформу 1861, адмоўна ставіўся дарэв. дэмакратаў, падтрымліваў палітыку ўрада ў адносінахда Польшчы і паўстання 1863—64. Прыхільнік канстытуцыйнай манархіі. У 1868 у адстаўцы, займаўся навук. працай, удзельнічаў у дзейнасці земства. Уфілас. поглядах прытрымліваўся правага гегельянства. Працы па гісторыі дзярж. права, паліт. вучэнняў. Аўтар «Успамінаў» (ч. 1—4, 1929—34).