1. Музычны твор, які выконваецца на дзевяці інструментах або дзевяццю галасамі.
2. Ансамбль з дзевяці музыкантаў-выканаўцаў (інструменталістаў ці вакалістаў).
[Іт. nonetto.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сараба́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Старажытны іспанскі танец трохдольнага размеру, а таксама музыка да гэтага танца.
2. Музычны твор у рытме гэтага танца.
[Ісп. zarabanda.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фугі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.
Спец.
1. Праводзіць ва ўсіх галасах адну або некалькі тэм.
2.што. Уносіць у музычны твор элементы фугі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпіта́фія, ‑і, ж.
1. Надмагільны надпіс.
2. Літаратурны твор, напісаны з выпадку чыёй‑н. смерці. Сябрам мы прысвячаем эпітафіі, Калі паклічуць за труной ісці.Бураўкін.
[Ад грэч. epitáphios — надмагільны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Gráphik, Gráfikf -, -en
1) гра́фіка (твор)
2) без pl гра́фіка (мастацтва)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кінафі́льм
(ад кіна- + фільм)
твор кінамастацтва, кінакарціна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРЫЁСТА ((Ariosto) Лудовіка) (8.9.1474, горад Рэджа-нель-Эмілія, Італія — 7.1533),
італьянскі паэт і драматург эпохі Адраджэння. Пісаў на лацінскай і італьянскай мовах. Асноўны твор — героіка-рамантычная паэма ў актавах «Неўтаймаваны Раланд» (1516), у якой перапляліся матывы сярэдневяковага эпасу і куртуазнага рыцарскага рамана; працяг паэмы «Закаханы Раланд» М.Баярда. Твор Арыёста з гуманістычным зместам і дасканалай мастацкай формай — узор культуры позняга італьянскага Адраджэння. Паэт па-язычніцку паўнакроўна адлюстраваў прыгажосць і радасці зямнога жыцця. Вытанчаная іронія надае паэме жартаўлівы характар. Стваральнік італьянскай «вучонай камедыі» («Шкатулка», 1508; «Зводніца», 1529, і іншыя).
Тв.:
Рус.пер. — Неистовый Роланд: Песни I—XXV. М.,1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АПО́ВЕСЦЬ ПРА ТАЎДА́ЛА», «Книга о Таудале-рыцеры»,
помнік бел. перакладной л-ры 16 ст., творцарк.-рэліг. характару. Арыгінал аповесці ўзнік у 12 ст. на лац. мове ў Ірландыі. Бел. пераклад з чэшскай крыніцы. У аповесці выкарыстаны папулярны матыў тагачаснай л-ры — дзівоснае перавыхаванне героя-грэшніка. У аснове сюжэта незвычайнае падарожжа па замагільным свеце душы рыцара Таўдала, які ад моцнага перапою часова страціў прытомнасць. Уражаны страшнымі пакутамі грэшнікаў у пекле, герой каецца ў грахах і вырашае жыць праведна, па хрысц. запаветах. Твор цікавы як сведчанне духоўных запатрабаванняў таго кола бел. чытачоў эпохі Адраджэння, у асяроддзі якіх былі яшчэ жывыя сярэдневяковыя ўяўленні і густы.