арганагенныя і мінеральныя асадкі, якія намнажаюцца ў балотах. Сярод балотных адкладаў пераважае торф. На балотах, што акрамя атм. ападкаў жывяцца грунтавымі водамі значнай мінералізацыі, утвараюцца мергелі, балотныя жал.руды, фасфатныя (вівіяніт) і інш. мінералы. Інтэнсіўна намнажаліся ў каменнавугальным, юрскім, палеагенавым і неагенавым перыядах гісторыі Зямлі, ад якіх захаваліся як паклады каменнага і бурага вугалю. Пашыраны на нізінах ва ўсіх прыродных зонах, акрамя палярных і пустынных абласцей, на Беларусі — усюды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУЛУ́Т (Duluth),
горад на Пн ЗША, у штаце Мінесота, на беразе воз. Верхняе. Каля 100 тыс.ж., з прыгарадамі (у т. л. ў штаце Вісконсін) каля 300 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гал. порт на Верхнім возеры. Вываз жал.руды, пшаніцы і лесаматэрыялаў. Прам-сць: металургічная, маш.-буд. (судны, буд. машыны, пад’ёмна-трансп. і прамысл. абсталяванне, інструменты і механізмы), харч., дрэваапр., паліграфічная. Ун-т. Музей, маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГІ́РАВАНЫ ЧЫГУ́Н,
чыгун, у які ўводзяць т. зв. легіруючыя элементы для надання пэўных уласцівасцей (гл.Легіраванне).
Бывае нізкалегіраваны (легіруючых элементаў да 3%), сярэдне- (ад 3 да 10%) і высокалегіраваны (больш за 10%); гарачатрывалы і гарачаўстойлівы (гл.Гарачатрывалыя матэрыялы, Гарачаўстойлівыя матэрыялы), анты фрыкцыйны, зносаўстойлівы, немагнітны і інш. Чыгун, у які легіруючыя элементы пераходзяць з руды, наз. прыродналегіраваным. Л.ч. ідзе на блокі цыліндраў, поршні, каленчатыя валы, падшыпнікі, дэталі вузлоў трэння і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РСКАЯ МАГНІ́ТНАЯ АНАМА́ЛІЯ (КМА),
буйнейшы жалезарудны басейн на тэр. Курскай, Белгародскай і Арлоўскай абласцей Расіі. Пл. каля 120 тыс.км². Радовішчы магнетытавых кварцытаў прымеркаваны да метамарфічных парод і гранітоідаў дакембрыю; багатыя руды ў кары выветрывання жалезістых кварцытаў. Разведаныя запасы больш за 25 млрд.т, у якіх жалеза 32—37%, і больш за 30 млрд.т, у якіх жалеза 52—66%. Выяўлена ў 1783, эксплуатуецца з 1952. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕНІСЕ́ЙСКІ КРАЖ,
прыўзняты паўд.-зах. край Сярэднесібірскага пласкагор’я, у Краснаярскім краі Расіі. Распасціраецца на 700 км ад даліны р. Кан на ПнЗ па правабярэжжы р. Енісей, з якім перасякаецца, утвараючы Асінаўскі парог. Выш. да 1104 м (г. Енашымскі Палкан). Складзены з гнейсаў, крышт. сланцаў і вапнякоў, прарваных інтрузіямі гранітаў. На схілах цемнахвойная тайга з перавагай піхты. Радовішчы золата, жал.руды, баксітаў, магнезіту, тальку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРЫ́ЛЬСКІ МЕ́ДНА-НІ́КЕЛЕВЫ РАЁН.
На Пн Краснаярскага краю Расіі. Уключае радовішчы: Нарыльск-1 (распрацоўваецца з 1937), Нарыльск-2, Талнахскае (з 1965), Акцябрскае (з 1974). Радовішчы магматычныя, сульфідныя, звязаны з інтрузіямі асн. парод (жылы, лінза- і пластападобныя целы). Глыб. залягання 150—1500 м. Гал. рудныя мінералы: пен ландыт, халькапірыт, пірацін. Спадарожна руды маюць у сабе таксама кобальт, золата, серабро і плаціноіды. Распрацоўваюцца адкрытым і падземным спосабамі. Адм. і прамысл. цэнтр — г. Нарыльск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАХЛО́Р (ад піра... + грэч. chlōros зялёны),
мінерал падкласа складаных аксідаў групы ніабата-танталатаў, (Na, Ca)2(Nb, Ta, Ti)2 O6(O, OH, F). Разнавіднасць, абагачаная танталам і уранам — гатчаталіт. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае крышталі, зерні. Колер чырвоны, жоўты, зялёны з бураватым адценнем. Цв. 4—5,5. Шчыльнасць 3,7—5 г/см³. Трапляецца ў карбанатытах, шчолачных гранітоідах і палевашпатавых метасаматытах. Руда ніобію і танталу. Гл. таксама Ніобіевыя руды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
biscuit
[ˈbɪskɪt]
n., pl. -cuits or -cuit
1) малы́я бу́лачкі
2) esp.Brit. суха́рык, біскві́т -а m.
3) сьветла-руды́ ко́лер; ко́лер зага́ру
4) непаліва́ная парцаля́на
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АРДЭ́НЫ (Ardennes),
узвышша, зах. працяг Рэйнскіх Сланцавых гор на Пд Бельгіі, часткова ў Францыі і Люксембургу. Працягласць 160 км. Выш. каля 400 м, найб. — 694 м (г. Батрандж). Платопадобная паверхня, расчлянёная на асобныя масівы глыбокімі далінамі рэк сістэмы Мааса. Складзены з крышт. і гліністых сланцаў, пясчанікаў і вапнякоў, скамечаных у складкі ў герцынскі арагенез. Радовішчы каменнага вугалю, жал.руды, мінер. крыніцы. Клімат умераны марскі. Шмат тарфяных балотаў. Букавыя і дубова-бярозавыя лясы, пасадкі елкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСІ́ДЫ, вокіслы,
злучэнні хімічных элементаў з кіслародам. Солеўтваральныя аксіды ўзаемадзейнічаюць з вадой; падзяляюцца на асноўныя (напр., Na2O, CaO, FeO), кіслотныя (напр., CO2, P2O5, SO3) і амфатэрныя (напр., ZnO, Al2O3). Да нясолеўтваральных аксідаў належаць CO, NO. Атрымліваюць акісленнем ці тэрмічным раскладаннем адпаведных гідраксідаў або соляў. Пашыраны ў прыродзе: аксід вадароду (вада) стварае гідрасферу, гал. саст. частка горных парод — аксід крэмнію, аксід алюмінію, жалеза і інш. Аксіды ўтвараюць руды — асн. форму метал. карысных выкапняў.