возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р.Мядзелка (выцякае з возера), за 4 км на Пн ад г. Мядзел. Пл. 16,2 км², даўж. 6,3 км, найб.шыр. 4 км, найб.глыб. 24,6 м, даўж. берагавой лініі каля 31 км. Пл. вадазбору 89,2 км². Схілы катлавіны выш. 15—20 м, у верхняй ч. разараныя, у ніжняй параслі хмызняком. З ПдУ да возера прымыкае лес. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, участкамі на Пд і У зліваюцца са схіламі. Пойма шыр. да 250 м, вакол заліваў забалочаная. Дно да глыб. 2—2,5 м пясчанае, ніжэй выслана апясчаненымі адкладамі і сапрапелямі. 8 астравоў агульнай пл. 0,24 км², найбольшыя: Замак, Бярозавы, Кульчына, Селішча. Моцна зарастаюць залівы. Упадаюць 6 ручаёў. Выкарыстоўваецца як месца адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВІ́ДА, Нявідава,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 28 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 1,09 км², даўж. 1,9 км, найб. шырыня 820 м, найб. глыбіня 9 м, даўж. берагавой лініі 5,2 км. Пл. вадазбору 78 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 3—15 м (на ПнУ 20—25 м), парослыя лесам і хмызняком, месцамі разараныя. Берагавая лінія ўтварае шэраг заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. На У, ПнЗ і Пд пойма шыр. да 400 м. Мелкаводдзе пясчанае. З глыбіні 4 м дно выслана глінай, найглыб. ўчасткі — гліністым ілам. Празрыстасць 1,6 м. Эўтрофнае. Зарастае да глыб. 3 м. Праз возера цячэ р. Быстрыца (злучае яго з азёрамі Бабынічы і Лесава), упадае ручай з воз.Вял. Белянок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЎ,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лужасянка, за 26 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 1,12 км², даўж. 2,7 км, найб.шыр. 680 м, найб.глыб. 8,8 м, даўж. берагавой лініі больш за 7 км. Пл. вадазбору 10,2 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы вышынёй 5—7 м (на З і У месцамі да 10 м), у ніжняй ч. стромкія, пад хмызняком, вышэй разараныя, на невял. участку на З парослыя лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на ПнУ і ПнЗ нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. Дно да глыб. 2,5 м пясчанае, да 4,5—5 м выслана апясчаненымі адкладамі, ніжэй — ілам. Мінералізацыя вады 135—160 мг/л, празрыстасць 1,9 м. Эўтрофнае. Зарастае да глыб. 2,2 м. Слабапраточнае: упадаюць 4 ручаі, выцякае ручай у воз. Арлейка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПО́РАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА.
На мяжы Бярозаўскага і Драгічынскага р-наў Брэсцкай вобл., у бас.р. Ясельда (цячэ праз возера), за 26 км на ПдУ ад г. Бяроза. Пл. 11,5 км², даўж. 5,6 км, найб.шыр. 3 км, найб.глыб. 2,2 м, даўж. берагавой лініі 19,5 км. Пл. вадазбору 3 тыс.км². Катлавіна складаецца з 2 плёсаў. Схілы нізкія, забалочаныя, на ПнЗвыш. да 5 м, часткова параслі хмызняком. Берагі забалочаныя, тарфяністыя, на Пнпясчаныя. Дно да глыб. 0,5—0,7 м пясчанае, цэнтр.ч. выслана сапрапелем. Мінералізацыя вады да 200 мг/л. Празрыстасць 0,5 м. Эўтрофнае. Ледастаў з пач.снеж. да канца сакавіка. Зарастае падводнай расліннасцю. Шыр. прыбярэжнай паласы надводнай расліннасці 150—200 м, пашырана да глыб. 0,5 м. У возера ўпадаюць р. Плёса і некалькі меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ШЫНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 28 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 1,01 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 7,5 м, пл. вадазбору 16,6 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 6—9 м, разараныя; на выш. 0,5—1,2 м тэраса; на Пн, ПнУ і Пд, дзе да возера прымыкае балота, схілы невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, параслі водна-балотнай расліннасцю. На ПнУ і Пд забалочаная пойма шыр. да 100 м, укрыта хмызняком. Дно выслана пяском і апясчаненым ілам. Надводная расліннасць у прыбярэжнай ч.шыр. да 10 м, пашырана на глыб. да 3,5 м. Падводная расліннасць развіта да глыб. 4,3 м. Злучана пратокамі з воз. Жураўна і р. Нача, упадаюць 2 меліярац. канавы, сцёк па Будзькаўшчынскім канале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРО́ШЧА,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 16 км на ПдУ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,51 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 490 м, найб.глыб. 38,2 м, даўж. берагавой лініі 3,24 км, пл. вадазбору 2,4 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 10—14 м (на ПдЗ да 20 м, на Пн і Пд зніжаюцца да 6 м), усх. — разараныя, зах. — пад лесам. Пойма высокая, сухая, шыр. да 5 м, на Пн і Пд забалочаная, шыр. да 40—150 м. Берагі выш. 0,5—1 м, пясчаныя і супясчаныя, пад лесам і хмызняком, на ПдЗ і ПдУ зліваюцца са схіламі, на Пд на невял. участку сплавінныя. Дно да глыб. 2—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Шыр. паласы надводнай расліннасці 5—50 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫРВО́ВІЧЫ,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Пінскім р-не Брэсцкай вобласці. Засн. ў 1994 для аховы і ўзнаўлення унікальнага прыроднага комплексу на Пд Беларусі з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 1391 га. Размешчаны на стыку Столінскай водна-ледавіковай раўніны з нізіннай далінай р. Стыр. Глебы тарфяніста- і тарфяна-балотна-глеевыя пад чорнаальховымі лясамі, дзярнова-падзолістыя супясчаныя і сугліністыя пад грабавымі і пясчаныя пад хвойнымі лясамі. Лясы — каштоўныя монадамінантныя грабнякі, грабава-дубовыя, грабава-дубова-кляновыя, хваёвыя і інш. Шмат лек., вострапахучых раслін. У Чырв. кнізе венерын чаравічак сапраўдны, зубніца клубняносная. У тэрыякомплексе лось, дзік, казуля, заяц-русак, ліс, янотападобны сабака, воўк. Багатая арнітафауна лясных, балотных і сінантропных комплексаў. Шмат рэптылій. У Чырв. кнізе барсук, бусел чорны, пустальга звычайная, бугай вялікі, філін, чарапаха балотная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСО́МЛЯ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 14 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. больш за 2 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 1,7 км, найб. глыбіня 3,2 м, даўж. берагавой лініі 7 км, пл. вадазбору 8,6 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 7—9 м (на Пн 3—5 м), разараныя, на Пд пад лесам і хмызняком. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, на У і Пд сплавінныя (шыр. сплавіны 10—150 м), на ПнЗ і ПдУ стромкія, абразійныя. Востраў пл. 0,3 га. Дно да глыб. 1,3—2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелем. Зарастае ў прыбярэжнай зоне на шыр. 15—170 м, да глыб. 1,4 м. Мінералізацыя вады да 130 мг/л, празрыстасць 0,3 м. Эўтрофнае. Выцякае ручай у воз. Канашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́СТА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ловаць (цячэ праз возера), за 2 км на ПнУ ад в. Мяжа, за 40 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 1,9 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 1,43 км, найб.глыб. 9 м, даўж. берагавой лініі 8,4 км. Пл. вадазбору 275 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу, авальная, выцягнута з Пн на Пд. Схілы катлавіны на Увыш. 15—20 м, стромкія, на З нізкія, спадзістыя, пераважна пад лесам, месцамі разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, параслі водна-балотнай і хмызняковай расліннасцю. Пойма шыр. 10—15 м, забалочаная і ўкрытая хмызняком. Востраў пл. 0,8 га. Дно да глыб. 2—3 м пясчанае, глыбей ілістае. Шыр. паласы расліннасці 2—20 м да глыб. 1,2 м. Упадаюць 2 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НЕЛІ,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, на Пд ад в. Войса, за 27 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,2 км², даўж. 700 м, найб.шыр. 380 м, найб.глыб. 4,2 м. Пл. вадазбору 1,4 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы катлавіны выш. 15—17 м, стромкія, у ніжняй ч. задзернаваныя, у верхняй — разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя або затарфаваныя, на ПдУ і ПдЗ месцамі сплавінныя, на Пд і З укрыты хмызняком. На Пд і ПдЗ забалочаная пойма шыр. да 250 м. Дно да глыб. 1—1,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, ніжэй сапрапелістае. Зарастае каля 15% пл. возера, шыр. паласы 5—25 м. На ПнУ упадае ручай, на ПдЗ выцякаюць 2 ручаі.