СВІДРО́ЎКА,
рака ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., левы прыток р. Шчара (бас. р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 74 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад хутара Рачканы, месцамі цячэ сярод лесу, упадае ў р. Шчара за 1,5 км на Пд ад в. Меляхі. Рэчышча на працягу 7,2 км каналізаванае.
т. 14, с. 256
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУША́НКА,
рака ў Клічаўскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Ольса (бас. р. Дняпро). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 174 км². Пачынаецца ў лясным урочышчы Скобленкава Паляна за 4 км на Пн ад в. Развадаў, вусце за 500 м на ПнУ ад в. Патока. Цячэ пераважна сярод лесу ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
т. 15, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЛЬКА.
Гарэлецкі канал, рака ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Свіслач (бас. р. Дняпро). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 341 км². Пачынаецца на меліяраваным балоце Гала за 1,5 км на ПнУ ад в. Ліпнікі, вусце за 1,8 км на Пн ад в. Талька. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Рэчышча каналізаванае.
т. 15, с. 409
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́ЛА,
рака ў Манголіі, правы прыток р. Архон (бас. р. Селенга). Даўж. 704 км, пл. бас. 53,2 тыс. км². Пачынаецца на нагор’і Хэнтэй, цячэ пераважна па нізкагор’ях і ўзгорыстых раўнінах. Летнія паводкі, зімой нізкі сцёк. Сярэдні расход вады каля 25 м³/с. Ледастаў з канца кастр. да сярэдзіны красавіка. На Т. — г. Улан-Батар.
т. 15, с. 483
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРАЎЛЯ́НКА.
Туроўля, рака ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 10 км, пл. вадазбору 1000 км². Выцякае з воз. Туроўля за 1,5 км на ПдЗ ад в. Пуканаўка 2-я, вусце каля в. Гарадзішча. Цячэ па Полацкай нізіне, каля 9% пл. вадазбору займаюць азёры, у т. л. Ушацкая група азёр.
т. 16, с. 36
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УДРА́, Удранка,
рака ў Лагойскім, Мінскім і Маладзечанскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Рыбчанка (бас. р. Вілія). Даўж. 26 км, пл. вадазбору 188 км². Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Малыя Бяседы Лагойскага р-на, цячэ ў межах Мінскага ўзв., вусце за 2,5 км на Пн ад г.п. Радашковічы.
т. 16, с. 167
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАТАВА́,
рака ў Пружанскім і Бярозаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Ясельда (бас. р. Прыпяць). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 138 км². Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Смаляніца Пружанскага р-на, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Сялец Бярозаўскага р-на. У верхнім цячэнні 10 км рэчышча каналізавана.
т. 16, с. 560
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́ЛА (Gila),
рака на ПдЗ ЗША, левы прыток р. Каларада. Даўж. 1040 км, пл. бас. 150 тыс. км². Вытокі на плато Каларада. У верхнім і сярэднім цячэнні даліна каньёнападобная, рэчышча з пастаянным цячэннем, у ніжнім (у пустыні Хіла) — звычайна перасыхае. Сярэдні расход вады 15 м³/с. У сярэднім цячэнні плаціны Кулідж і Гілеспі.
т. 17, с. 17
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЗЯЛІНЦЗЯ́Н,
рака ў Кітаі, левы прыток р. Янцзы. Даўж. 1119 км, пл. бас. 160 тыс. км². Пачынаецца на паўд. схілах хр. Цыньлін, перасякае Сычуаньскую катлавіну. Асн. прытокі: Байлунцзян, Фаўцзян (справа), Цюйцзян (злева). Летняя паводка. Сярэдні расход вады каля 2100 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ад г. Наньчун. У вусці — г. Чунцын.
т. 17, с. 111
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПРЭ, Шпрэе (Spree),
рака ў Германіі, левы прыток р. Гафель (бас. р. Эльба). Даўж. 398 км, пл. бас. 10,1 тыс. км². Вытокі ў Судэтах, цячэ па Паўн.-Германскай нізіне. Веснавое разводдзе. Сярэдні расход вады каля 40 м³/с. Суднаходная (ч. воднага шляху, што злучае Одэр і Эльбу). На Ш. гарады Берлін, Котбус.
т. 17, с. 461
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)