1) падуладныя Рымскай дзяржаве вобласці паза межамі Італіі, якія былі пазбаўлены самастойнасці і кіраваліся рым. намеснікамі.
2) Адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 18 ст. Першыя П. ўтвораны Пятром I у 1711 як адзінкі, на якія падзяляліся губерні; у сваю чаргу П. падзялялася на паветы. Паводле закону 1719 П. ўсталяваны ва ўсёй дзяржаве. Напачатку існавала 45 П., потым іх колькасць павялічылася да 66. Скасаваны паводле «Устанаўленняў пра губерні» (1775).
3) Назва буйных адм.-тэр. адзінак у некат. сучасных краінах (Італія, Іспанія і інш.).
4) Неафіцыйнае вызначэнне аддаленых ад сталіц і буйных гарадоў раёнаў краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няўклю́дны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1.Пазбаўлены зграбнасці, лоўкасці ў рухах; непаваротлівы. Паўнатвары, у ватоўцы, у зімовай шапцы і ў цёплых чаравіках,.. [хлапчук] нагадваў няўклюднае медзведзянё.Хадкевіч.На сушы цюлені няўклюдныя, як чарапахі.Хомчанка.//Пазбаўлены зграбнасці; нялоўкі (аб рухах і пад.). Няўклюдная хада./ Аб рэчах, прадметах. Наш вялікі і няўклюдны аўтобус з радыёапаратураю грымеў на выбоінах палявых дарог.Грахоўскі.Са сталоўкі ўжо выкінулі адну з доўгіх няўклюдных лавак.Нядзведскі.
2.перан. Дрэнна, недастаткова апрацаваны, адшліфаваны; няскладны. І так паварочваў [Валодзька] сказ, і гэтак — атрымлівалася нешта няўклюднае і незразумелае.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размагні́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад размагніціць.
2.узнач.прым. Які страціў уласцівасць магніту.
3.перан.; узнач.прым.Разм.Пазбаўлены сабранасці, энергічнасці. Кажу я: Нямала пакутуе ў нас Людзей з размагнічанай воляй!Лявонны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скна́рнасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць скнарнага. Гэтыя жанчыны пазбаўлены той грубай эгаістычнай сілы і той сялянскай скнарнасці, якою так багата надзяліў пісьменнік сваіх герояў.Хведаровіч.[Андрэй:] — Няма ў маёй душы ні прагнасці да багацця, ні кулацкай скнарнасці.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суб’екты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1.Пазбаўлены аб’ектыўнасці, аднабаковы; уласцівы толькі дадзенай асобе. Суб’ектыўны метад у філасофіі. Суб’ектыўная ацэнка.
2. Які мае адносіны да суб’екта, чалавека, да яго асобы, дзеяння, паводзін. Суб’ектыўныя прычыны. Суб’ектыўныя перажыванні.// Прадузяты, знарочысты. Суб’ектыўныя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАМАДЗЯ́НСТВА,
прававая прыналежнасць асобы да пэўнай дзяржавы. У сілу грамадзянства на чалавека распаўсюджваюцца законы дзяржавы, грамадзянскія правы і абавязкі, а дзяржава ў сваю чаргу абараняе і апякае яго на сваёй тэрыторыі і па-за яе межамі. У дзяржавах з манархічнай формай праўлення тэрмін «грамадзянства» ўжываецца ў значэнні «падданства».
Грамадзянства Рэспублікі Беларусь — неад’емны атрыбут яе дзярж. суверэнітэту. Грамадзянамі Беларусі з’яўляюцца асобы, якія пастаянна пражывалі на тэр. Беларусі на дзень набыцця сілы Закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 18.10.1991 або атрымалі яе грамадзянства ў адпаведнасці з гэтым Законам. Грамадзянства Рэспублікі Беларусь з’яўляецца роўным для ўсіх грамадзян незалежна ад падстаў яго набыцця. Дакументам, які сведчыць аб грамадзянстве, з’яўляецца пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Грамадзянін не можа быць пазбаўлены грамадзянства, як і ніхто з грамадзян краіны не можа быць адвольна пазбаўлены права змяніць грамадзянства. Набываецца грамадзянства па нараджэнні, у выніку прыёму ў грамадзянства, на інш. падставах, прадугледжаных міжнар. дагаворамі Рэспублікі Беларусь ці яе заканадаўствам аб грамадзянстве. Пражыванне грамадзяніна на тэр.інш. дзяржавы само па сабе не вядзе да страты грамадзянства. Грамадзянін не можа быць выдадзены інш. дзяржаве, калі гэта не прадугледжана міжнар. дагаворамі Беларусі. Спыняецца з прычыны выхаду з грамадзянства, з прычыны страты грамадзянства, на інш. падставах, прадугледжаных законам. Выхад з грамадзянства ажыццяўляецца па хадайніцтве асобы ў прадугледжаным законам парадку. Грамадзянства страчваецца, калі асоба набыла грамадзянства інш. дзяржавы ці паступіла на ваен. службу, у праваахоўныя і інш.дзярж. органы замежнай дзяржавы або калі грамадзянства Рэспублікі Беларусь было атрымана ёю незаконным шляхам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бяззу́бы, ‑ая, ‑ае.
Які не мае зубоў. Ад ... голасу [Васілёвай жонкі] прачнулася дзіця, закугакала, пацешна зморшчыўшы носік, раскрываючы ружовы бяззубы рот.Асіпенка.[Старая] смяялася бяззубым ротам, часта моргала вачамі і радасна ківала сівой галавой.Дуброўскі.//перан. Непрынцыповы, пазбаўлены вастрыні. Бяззубая крытыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяскры́лы, ‑ая, ‑ае.
Які не мае крылаў. Бяскрылыя насякомыя. Бяскрылы страус.//перан.Пазбаўлены творчай сілы. Абком і гарком паставілі задачу — зрабіць мікрараён найпрыгажэйшым у горадзе, самым сучасным па архітэктурным вырашэнні, і некалькі бяскрылых праектаў ужо былі адхілены.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад скаваць.
2.перан.; узнач.прым.Пазбаўлены натуральнасці, свабоды, лёгкасці. Граноўская сумысля пасадзіла Надзейку поруч з Зорыным, а толькі паміж імі не клеілася гаворка, яны абое адчувалі сябе скаванымі.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
infamous
[ˈɪnfəməs]
adj.
1) нясла́ўны, бяссла́ўны; з благо́ю сла́вай, рэпута́цыяй; публі́чна зьнясла́ўлены, зганьбава́ны
2) гане́бны; паску́дны, агі́дны
3) Lawпазба́ўлены грамадзя́нскіх право́ў; абмежава́ны ў право́х
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)