СЛАВІ́НСКІ Пётр (10.7.1795, в. Кена Віленскага пав. — 30.6.1881),
расійскі астраном і педагог. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1826). Д-р філасофіі (1817), праф. (1826). Скончыў Віленскі ун-т (1815), дзе і працаваў у 1818—19 і 1823—32. У 1820—22 удасканальваў адукацыю ў Парыжы. У 1825—43 дырэктар Віленскай астранамічнай абсерваторыі. Навук. працы па назіральнай астраноміі, вывучэнні руху астэроідаў, планет і Месяца. Удзельнічаў у правядзенні астранома-геадэзічных вымярэнняў у Літве, Беларусі і Курляндыі. Аўтар падручніка «Асновы тэарэтычнай і практычнай астраноміі» (1826).
Літ.:
Библиография русской астрономической литературы 1800—1900 гг.М., 1968 (Тр. Гос. астроном. ин-та. Т. 37);
Матулайтите С.П. Астрономия в Вильнюсском университете во II половине XVIII в. — в начале XIX в. // Тр.АН Литовской ССР. Сер. А. 1969. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́ДМАН Аляксандр Аляксандравіч (16.6.1888, С.-Пецярбург — 16.9.1925),
расійскі матэматык, фізік і метэаролаг, адзін са стваральнікаў сучаснай дынамічнай метэаралогіі. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1910). З 1918 праф. Пермскага ун-та, з 1920 — Петраградскага політэхн. ін-та. З 1925 дырэктар Гал.геафіз. абсерваторыі. Навук. працы па матэматыцы, гідрамеханіцы, тэорыі турбулентнасці, геафіз. гідрадынаміцы, фізіцы атмасферы, рэлятывісцкай касмалогіі. Вывеў ураўненне пераносу атм. віхра (ураўненне Ф.), якое з’яўляецца асноўным у тэорыі прагназавання надвор’я. Знайшоў нестацыянарныя рашэнні ўраўненняў гравітацыйнага поля А.Эйнштэйна (1922—24; касмалагічныя мадэлі Ф.); тэарэтычна даказаў магчымасць расшырэння Сусвету, што было пакладзена ў аснову сучаснай касмалогіі. Яго імем названы кратэр на адваротным баку Месяца. Прэмія імя У.І.Леніна 1931.
Тв.:
Избр. труды. М., 1966.
Літ.:
Тропп Э.А., Френкель В.Я., Чернин А.Д. А.А.Фридман. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭРА́СКІ Вітольд Карлавіч (9.5.1849, г. Слуцк Мінскай вобл. — 29.5.1925),
расійскі астраном; пачынальнік даследаванняў і заснавальнік навук. школы па астрафотаметрыі ў Расіі. Чл.-кар.Пецярб.АН (1914). Скончыў Маскоўскі ун-т (1871), дзе выкладаў з 1882 (з 1889 праф.); з 1878 у астр. абсерваторыі ун-та (у 1891—1916 дырэктар). Навук. працы па астрафотаметрыі. Распрацаваў методыку фотаметрычных назіранняў, удасканаліў (1887) фатометр Цольнера (фатометр Цольнера—Ц.). Вызначыў бляск больш як 500 зорак, адзін з першых вызначыў зорную велічыню Сонца (1903) і ніжнюю мяжу яго т-ры (1895). Адкрыў існаванне т.зв. серабрыстых воблакаў (1885), 2 пераменныя зоркі (1892, 1901). Даследаваў метэоры, стварыў шэраг астр. інструментаў. Яго імем названы кратэр на адваротным баку Месяца.
Тв.:
Избранные работы по астрономии. М., 1953.
Літ.:
Перель Ю.Г. Выдающиеся русские астрономы. М.; Л., 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРО́МЕНКА Мікалай Мікалаевіч (14.2.1949, г. Віцебск — 27.5.2001),
расійскі кінаакцёр. Сын Г.А.Арловай і М.М.Яроменкі. Нар.арт. Расіі (1994). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1971). Дэбютаваў у фільме «Каля возера» (1970). Даследаваннем характару сучасніка сталі яго ролі ў фільмах «Кахаць чалавека» (1973), «Вяртання няма» (1974), «Піраты XX стагоддзя» (1980), «Я аб’яўляю вам вайну» (1990) і інш. У фільмах «Уцёкі з турмы» (1978), «У пачатку слаўных спраў», «Юнацтва Пятра» (абодва 1980), «Царскае паляванне» (1990) і інш. звяртаўся да роляў гіст. плана. Сярод інш. работ: Жульен Сарэль у тэлефільме «Чырвонае і чорнае» (1976), а таксама фільмы «Белыя ночы» (1992), «Падары мне святло месяца» (2001), серыял «Брыгада» (2002) і інш. Паставіў фільм «Сын за бацьку» (1995), у якім зняўся разам з бацькам.
М.М.Яроменка-сын.М.Яроменка (справа) у ролі Вяршылы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЕ́М’ЕЎ Уладзімір Андрэевіч (6.7.1885, С.-Пецярбург, Расія — 11.9.1962),
расійскі канструктар у галіне ракетнай тэхнікі; адзін са стваральнікаў рэактыўнай артылерыі. Скончыў Аляксееўскае ваен. вучылішча ў Маскве (1911). З 1921 у спец.НДІ Масквы і Ленінграда, з 1945 канструктар шэрагу н.-д. і праектных ін-таў, распрацоўшчык новых узораў ракетных снарадаў. Прапанаваў новы састаў бяздымнага пораху для рухавікоў ракет (1924), ажыццявіў запуск першай сав. ракеты на бяздымным пораху (1928). Прымаў удзел у распрацоўцы ракетных снарадаў для мінамётаў «Кацюша», самалётных пускавых установак, глыбінных бомбаў для барацьбы з падводнымі лодкамі. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943. Яго імем названы кратэр на адваротным баку Месяца.
Літ.:
Экономов Л.А. Повелители огненных стрел. М., 1964;
Голованов Я. Дорога на космодром. М., 1982;
Глушко В.П. Развитие ракетостроения и космонавтики в СССР. 3 изд. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адко́сак
1. Доўгая пясчаная каса, намытая вадой, у рацэ, возеры; мелкае месца (Слаўг.).
2. Прамень ад сонца ці веташнага месяца (Слаўг.).
3. Пучок праменняў на небе ў выглядзе сегмента, які можна назіраць пры захадзе ці ўсходзе сонца (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
апсі́ды
(ад гр. apsis, -idos = дуга, скляпенне)
астр. самы блізкі і самы далёкі пункты арбіты аднаго свяціла адносна другога, цэнтральнага, напр. Зямлі адносна Сонца, Месяца адносна Зямлі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аго́рклы, ‑ая, ‑ае.
1. Пра тое, што набыло горкі смак. Не спазнаўшы месяца мядовага, Яблынькі прачнуліся удовымі, Доляй падзяліліся з рабінамі — Дзічкамі агорклымі зрабіліся.Барадулін.
2.перан. Пра тое, што надакучыла, абрыдла. З двара пачуўся так добра знаёмы, такі ўжо агорклы голас: «Мар-ры!»Брыль.// Невыносны, цяжкі. [Язэп:] — Як там маці? [Даша:] — Нічога... І зноў настала агорклая цішыня.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лістапа́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1.‑а. Адзінаццаты месяц каляндарнага года. Ужо ў пачатку лістапада станавіўся сухі холад, а пад сярэдзіну таго ж месяца нападаў змёрзлы і сцёрты ветрам на муку снег.Чорны.
2.‑у. Ападанне лісця восенню (у цёплых краінах — перад наступленнем засухі); час гэтага ападання. Шуміць лістапад. Хвоі ў лесе панура рыпяць.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
люстрава́цца, ‑руецца; незак.
1. Блішчаць, адсвечваць, як люстра 1. Люстравалася рэчка Сярод лугавін.Бядуля.
2. Адлюстроўвацца. У ціхай рэчцы мякка люстраваліся чырвань неба, бледны сярпок месяца і далёкія ярка-малінавыя аблокі, якія былі падобны на казачных жар-птушак.Хомчанка.Мужчыны адзін за адным, несучы на плячах косы, у якіх люстравалася сонца, сыходзіліся да брыгадзіравай дзялянкі на сняданак.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)