кіраўнік паўстання 1628—44 у Кітаі супраць дынастыі Мін. Працаваў паштовым кур’ерам. Далучыўся да паўстанцаў, з 1636 кіраўнік паўстанцкай арміі ў Хэбэй-Шэньсійскім р-не. У 1644 абвешчаны ў г. Сіянь імператарам 25.4.1644 заняў сталіцу Кітая г. Пекін. 27.5.1644 разбіты аб’яднанымі сіламі маньчжураў і здрадніка У Саньгуя. Быў вымушаны пакінуць Пекін, загінуў у прав. Хубэй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ікано́м ’кіраўнік маёнтка’, ’аканом у кляштары’, ’ашчадны гаспадар’ (Нас.), ікано́мія ’гаспода, панскі двор’ (Бяльк.), ст.-бел.икономъ, иканома ’эканом, загадчык гаспадаркі’. Формы з пачатковым відаць, са ст.-рус.икономъ, икономия (XI–XII стст.) < грэч.οἰκονόμος, οἰκονομία. Гл. Фасмер, 2, 125. Няма падстаў прыцягваць польск.ekonom для тлумачэння ст.-бел.икономъ, як Булыка, Запазыч. Гл. аканом.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАСІЛЕ́ВІЧ (Іван Антонавіч) (1894, в. Будслаў Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 24.11.1937),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. У 1917—18 старшыня валвыканкома, нам. камісара, камісар па харчаванні Віленскай губ. З 1919 нам. наркома харчавання Літ.-Бел. ССР, кіраўнікхарч. забеспячэння Паўд.-Зах. фронту, губхарчкамісар у Екацярынаславе, чл.РВС Харкаўскай ваен. акругі, кіраўнік падатковага ўпраўлення Наркамфіна СССР. У 1925 нарком унутр. гандлю, у 1926 нарком фінансаў БССР. У 1927—30 2-і сакратар, чл. Бюро ЦККП(б)Б. З 1930 у органах Наркамзема СССР. Чл.ЦВКСССР у 1925—30. З 1932 кіраўнік зямельнага ўпраўлення Далёкаўсх. краю, старшыня Амурскага аблвыканкома, заг. сельгасаддзела Далёкаўсх. крайкома ВКП(б). У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
швейцарскі дырыжор і кампазітар. Вучыўся ў бацькі Я.Кубеліка. Скончыў Пражскую кансерваторыю (1933). З 1934 дырыжор, у 1942—48 і з 1989 маст.кіраўнікЧэш. філармоніі. У 1950—53 узначальваў аркестр у г. Чыкага (ЗША), з 1961 — аркестр Баварскага радыё ў Мюнхене. Муз.кіраўнік многіх спектакляў у буйнейшых оперных т-рах Еўропы («Ковент-Гардэн», Лондан, 1955—58) і ЗША (з 1972 муз.кіраўнікт-ра «Метраполітэн-опера», Нью-Йорк). Сярод твораў: оперы, у т. л. «Вераніка» (паст. 1947); кантаты; рэквіемы (1942, 1962, 1963); «Stabat Mater» (1968); 2 месы; сімфоніі; канцэрты для інструментаў з арк. (1940, 1944, 1950, 1951); камерна-інстр. ансамблі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНДЗЕ́ЦКІС ((Sondeckis) Саўлюс) (н. 11.10.1928, г. Шаўляй, Літва),
літоўскі дырыжор, скрыпач, педагог. Нар.арт. Літвы (1974). Нар.арт.СССР (1980). Скончыў Літ. кансерваторыю (1952). У 1955—86 выкладчык Вільнюскай школы мастацтваў імя М.Чурлёніса і кіраўнік яе струннага аркестра. Адначасова з 1957 выкладчык Літ. кансерваторыі (з 1977 праф., у 1959—87 заг. кафедры); з 1971 кіраўнік студэнцкага камернага аркестра. З 1960 маст.кіраўнік і дырыжор арганізаванага ім Літ. камернага аркестра. З 1992 кіруе створаным ім камерным аркестрам «Санкт-Пецярбург—Камерата». Творчасці С. ўласцівы вытанчаны мастацкі густ, эрудыцыя, пачуццё стылю муз. твораў. Аўтар транскрыпцый для камернага аркестра, музыказнаўчых артыкулаў. Дзярж. прэмія Літвы 1971. Дзярж. прэмія СССР 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫФЕ́Й (ад грэч. koryphaios правадыр, кіраўнік),
1) у старажытна-грэчаскай трагедыі кіраўнікхору, яго найб. кваліфікаваны ўдзельнік. Выконваў меладэкламацыйныя рэчытатывы, вёў дыялогі з гал. героямі.
2) Вядучы танцоўшчык (танцоўшчыца) кардэбалета, які выступае ў першай лініі і выконвае асобныя невял. танцы. У сучаснай балетнай тэрміналогіі выкарыстоўваецца рэдка.
3) У пераносным сэнсе — выдатны дзеяч у якой-н. галіне ведаў, звычайна ў навуцы ці мастацтве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКВАРЦО́Ў (Сяргей Канстанцінавіч) (20.1.1904, г. Луганск, Украіна — 4.2.1983),
расійскі кінадзеяч, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1967). Праф. (1955). Скончыў кінааддзяленне Вышэйшых дзярж. курсаў пры Ленінградскім тэатр. тэхнікуме (1930). Працаваў на кінастудыях СССР. У 1938—55, 1969—74 выкладчык, у 1955—62 заг. кафедры, 1974—83 кіраўнік майстэрні кінарэжысёраў Усесаюзнага дзярж. ін-та кінематаграфіі. У 1962—69 маст.кіраўнік творчага аб’яднання на кінастудыі «Беларусьфільм».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шэф
(фр. chef)
1) кіраўнік, начальнік у адносінах да падначаленых;
2) прадпрыемства, установа або арганізацыя, якая пастаянна дапамагае іншым калектывам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
grupowy
grupow|y
1. групавы;
zdjęcie ~e — групавы здымак;
2. ~y м.кіраўнік групы; брыгадзір
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЖЫ́ХАРАЎ (Георгій Іванавіч) (30.11.1915, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл. — 14.4.1973),
бел. дырыжор, балалаечнік, дамрыст, педагог, дзеяч самадз. мастацтва. Скончыў Бел. кансерваторыю (1951), выкладаў у ёй (1963—73). У 1924—38 арганізатар і кіраўнік аматарскіх аркестраў у Гомелі, выступаў як саліст-балалаечнік (у т. л. на Гомельскім радыё). З 1939 кіраўнікарк. групы Ансамбля песні і танца БВА, у 1945—71 кіраўнік і саліст Секстэта домраў Бел. радыё. Арганізатар і кіраўнік шматлікіх вучэбных і аматарскіх аркестраў у Бел. кансерваторыі, Мінскім муз. вучылішчы, муз. школах, БДУ. Майстар аранжыроўкі і інструментоўкі, прапагандыст твораў бел. кампазітараў і нар. музыкі. Сярод аранжыровак: сімфоніі Ф.Шуберта, В.Каліннікава, С.Пракоф’ева, С.Васіленкі, інстр. канцэрты Э.Грыга, М.Будашкіна, Дз.Смольскага, Ю.Шышакова. Аўтар апрацовак бел.нар. песень і мелодый. Сярод яго вучняў Г.Асмалоўская, М.Лісіцын, У.Перацяцька, Л.Смялкоўскі. Дыпламант Усесаюзнага агляду-конкурсу (1939, Масква).
Літ.:
Таірава Л. Свята памяці // Мастацтва. 1996. № 4;
Шчарбак В.М. Вялікі майстар у галіне народнай музыкі // Пытанні культуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1993. Вып. 12.