сякучая зброя блізкага бою з адналязовым простым або злёгку выгнутым клінком; пераходны варыянт ад мяча да шаблі. Быў пашыраны ў сярэдневяковай Зах. Еўропе. На Беларусі шырока выкарыстоўваўся ў 15—17 ст., калі стаў уваходзіць у баявы рыштунак шляхецкага войска. Пазней доўга заставаўся асабістай зброяй дробнай шляхты. У пісьмовых крыніцах 16—18 ст. К. часта называлі сякучую зброю з доўгім клінком. На Беларусі цэлы К. знойдзены археолагамі каля Ліды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЛІ́КВІЯ (ад лац. reliquiae рэшткі, астанкі),
1) у розных рэлігіях асабліва шанаваныя прадметы, якія нібыта належалі багам, прарокам, ці астанкі святых (мошчы). Р. часам прыпісваецца цудадзейная сіла, здольная вылечваць хваробы.
2) Прадмет, які беражліва захоўваецца як памяць пра мінулае. Напр., Р. ваен.-гіст. (баявыя сцягі, асабістая і калект.зброя, узнагароды, рэчы, дакументы, фотаздымкі і інш.) сведчаць пра ваенна-гіст. падзеі, славутых дзеячаў. Р. сямейныя (дакументы, прадметы, якія належаць сям’і, роду) перадаюцца ў спадчыну з пакалення ў пакаленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэрмая́дзерны, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на рэакцыі зліцця некаторых лёгкіх ядраў у больш цяжкія, якая адбываецца пры высокіх тэмпературах з вылучэннем велізарнай колькасці энергіі на працягу вельмі кароткага часу. Тэрмаядзерная энергія. Тэрмаядзерная рэакцыя.// Звязаны з выкарыстаннем энергіі, якая вылучаецца пры такіх рэакцыях. Тэрмаядзерны выбух. Тэрмаядзерная зброя. Тэрмаядзерная вайна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́дерныйв разн. знач.я́дзерны;
я́дерная фи́зикая́дзерная фі́зіка;
я́дерное ору́жиея́дзерная збро́я;
я́дерный потенциа́ля́дзерны патэнцыя́л;
я́дерный взрывя́дзерны вы́бух;
я́дерный реа́кторя́дзерны рэа́ктар.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ко́рцік
(рус. коршк, ад перс. kard = нож)
халодная зброя ў форме кароткага кінжала як прыналежнасць параднай формы марскіх афіцэраў розных дзяржаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бумера́нг
(англ. boomerang, ад аўстрал. boomerang)
кідальная зброя аўстралійцаў у форме серпавіднай завостранай палкі, якая ў выпадку промаху вяртаецца да кідальніка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фаустпатро́н
(ням. Faustpatrone, ад Faust = кулак + Patrone = патрон)
ручная рэактыўная зброя, якая складаецца з міны і адкрытага з двух бакоў ствала.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АТАМА́НІ (Otomani),
археалагічная культура плямёнаў бронзавага веку, якія ў 18—12 ст. да нашай эры насялялі Закарпацце, Усх. Славакію, ПнУ Венгрыі і ПнЗ Румыніі. Назва ад паселішча Атамані ў Румыніі. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на гарадзішчах і селішчах у наземных невял. (8—16 м²) і вял. (да 200 м²) дамах каркасна-слупавой канструкцыі. Пахавальны абрад — трупаспаленне ў урнах і трупапалажэнне ў скурчаным становішчы. Кераміка ўпрыгожана разным арнаментам, наляпнымі бугаркамі. Пашыраны каменныя і касцяныя прылады, бронзавая зброя, бронзавыя і залатыя ўпрыгожанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГНЯМЁТ,
зброя, прызначаная для паражэння жывой сілы праціўніка струменем агню запаленай сумесі, падпалу тэхн. сродкаў і матэрыяльных запасаў, стварэння ачагоў пажару. Складаецца з рэзервуара, брандспойта і запальніцы. Адрозніваюць агнямёты ранцавыя (пераносныя), цяжкія пяхотныя (на двухколавым лафеце), механізаваныя (на самаходным шасі), танкавыя (асн. або дадатковае ўзбраенне), фугасныя (стацыянарныя з выкідам агнясумесі парахавым зарадам) і рэактыўныя (пераносныя — ружжо з рэактыўным снарадам з агнясумессю). Адлегласць вогнемятання ранцавых да 70 м, рэактыўных — да 800 м, астатніх — да 200 м. Упершыню агнямёты выкарыстаны герм. войскамі ў 1915.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРО́ЦІК (ад грэч. dorotos кап’ё),
кароткае кідальнае кап’ё. Вядомы з эпохі верхняга палеаліту (з каменным або касцяным наканечнікам; выкарыстоўваўся як паляўнічая зброя), асабліва ў аўстрал. абарыгенаў і алеутаў. У старажытнасці служыў зброяй першага ўдару ў арміях Грэцыі і Рыма (з жал. наканечнікам). Для павелічэння далёкасці і сілы кідка (да 70—80 м) выкарыстоўвалася раменная пятля. У сярэднія вякі быў пашыраны (з жал. наканечнікам) у Зах. і Усх. Еўропе (на Русі наз. суліца; упершыню згадваецца ў 12 ст. ў «Слове пра паход Ігаравы»).