◎ Крыжо́ўка ’прылада для лоўлі рыбы з берага’ (З нар. сл.). Вытворнае ад крыгай (гл.). На ‑оука/‑ёука, магчыма, непасрэдна да формы прыметніка *крыгавы (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 121).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Куры́га красная ’канюшына лугавая, Trifolium pratense L.’ (Кіс.). Параўн. сінанімічныя назвы: красная дзятліна, чырвоная дзятліна (Кіс., 133). Паводле колеру да курыць. Суфіксацыя на ‑ыга (Сцяцко, Афікс. наз., 91).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Куцу́льбіна (экспр.) ’нос’ (ТС). Пры дапамозе суфікса ‑уль утворана куцуль (ад куцы). Параўн. насуль (ад нос) (Сцяцко, Афікс. наз., 122). Далейшае словаўтварэнне па аналогіі з куцу віна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сява́р, сева́р ’сейбіт’ (ТС, Выг., Сл. Брэс.). Параўн. старое польск. siewiarz ’тс’. Рэгіянальнае ўтварэнне ад дзеяслова *сяваць з суф. ‑ар, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 30; Вярхоў, Наз., 26.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ірва́лка ’машына, якая бярэ (вырывае) лён’ (Янк. III). Утворана ад ірваць, (гл.) суфіксам ‑лк‑а па ўзору малаціла, абівалка, мяшалка і да т. п. (Сцяцко, Афікс. наз., 51).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прапасня́ ’вельмі многа’ (Бір. Дзярж.). Да прапасці. Аб суф. -//я гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58 і наст. Да семантыкі параўн. рус. пропасть (чаго-небудзь) ’вельмі многа’ (ад пропасть).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаро́цце ’спёка’ (драг., Нар. словатв., 144). Параўн. укр. жарота ’тс’. Ад. жа́рыць 1 (гл.) з суфіксам ‑оцце па мадэлі, адзначанай у словах плюхоцце, гарацце́ (Сцяц., Афікс. наз., 89).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыга́н ’асмалены кіёк, качарга’ (Бяльк.). Параўн. рус. дыял. жиган ’качагар, смуглы чалавек, хуліган’. Ад дзеяслова жыгаць (гл.) ’апякаць, абпальваць’ з малапрадуктыўным рэгіянальным суфіксам ‑ан (Сцяцко, Афікс. наз., 26).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пася́к, пасякі ’суконная посцілка, вытканая ў шырокія палосы’ (смарг., ваўк., івац., Сл. ПЗБ; івац., Сл. Брэс.). Да пас© (гл.). Аб суфіксе ‑як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макані́на ’вадкая (скаромная або нішчымная страва’ (віц., Шн. 3), ’страва, якую мэкаюць блінамі’ (Касп.) — рэгіянальнае аддзеепрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ін‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 108). Да мака́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)