Рэчыцкая абутковая фабрыка, гл. Гомельскае абутковае вытворчае аб’яднанне «Праца»
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЦІНААМЕРЫКА́НСКАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ ПРАЦО́ЎНЫХ,
аб’яднанне прафсаюзаў лацінаамерыканскіх краін на аснове левай, антыімперыял. ідэалогіі ў 1938—63. Уваходзіла ў Сусветную федэрацыю прафсаюзаў. Распушчана ў сувязі са стварэннем Пастаяннага кангрэса прафсаюзнага адзінства Лацінскай Амерыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«ГАРЫЗО́НТ»,
вытворчае аб’яднанне ў Беларусі. Да 1996 Мінскае вытв.аб’яднанне «Гарызонт». Створана ў 1972 на базе Мінскага радыёзавода (Засн. ў 1950), з-да радыё- і тэлевізійных футаралаў (1963) і спец.КБ. Галаўным прадпрыемствам з’яўляецца Дзярж. прадпрыемства «Завод «Гарызонт». Уключае: з-д «Альмагор» (створаны ў 1992 на базе з-да радыё- і тэлевізійных футаралаў), навук.-вытв. комплекс «Сігнал» (арганізаваны ў 1989 на базе з-да «Сенсар»), НДІ лічбавага тэлебачання (1991), спецыялізаванае прадпрыемства кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання (1991), Гандл. дом «Гарызонт» (1996) — усе ў Мінску; з-д «Беліт» (г. Паставы, 1992). Асн. прадукцыя: каляровыя і чорна-белыя тэлевізары, радыёпрыёмнікі, сістэмы кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ІНТЭГРА́Л»,
бел. навукова-вытворчае аб’яднанне па вытв-сці і распрацоўцы электронных кампанентаў. Як аб’яднанне прадпрыемстваў электронікі дзейнічае з 1971. У яго ўваходзяць: з-ды імя Дзяржынскага, «Транзістар», «Электроніка», «Элмаш» (усе ў Мінску), «Колератрон» (Брэст), «Камертон» (Пінск); н.-д. канструктарска-тэхнал. прадпрыемства «Белмікрасістэмы», спец. канструктарскія бюро «Няміга» (Мінск) і «Захад» (Брэст). Асн. прадукцыя: інтэгральныя мікрасхемы, паўправадніковыя прыборы, вадкасна-крышт. экраны і панэлі, спец.тэхнал. абсталяванне, выліч. тэхніка, вузлы і блокі для вырабаў быт. і прамысл. электронікі, тэлеф. апараты, пластыкавыя карткі, прыстасаванні для электронных сістэм рэгістрацыі даных і безнаяўных разлікаў, мед. прылады, электронныя і мех. гадзіннікі, электронныя гульні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Супо́лка ’аб’яднанне людзей, злучаных агульнымі мэтамі, умовамі, задачамі; арганізацыя, таварыства’ (ТСБМ, Ласт., Варл.), ’сумесная работа’ (Сцяшк.), ’група людзей за супольнай работай’ (ваўк., Сл. ПЗБ), су́палка ’тс’ (Гарэц.). У іншых славянскіх мовах з прыст. с‑/s‑: укр.спі́лка, польск.spółka, в.-луж.społk, чэш.spolek, славац.spolok. Борысь (570) выводзіць з прыслоўя społu, якое да прасл.*sъ polu ’з (сумесна) паловай’ (гл. палова, супольны).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Integratiónf -
1) матэм. інтэграва́нне
2) інтэгра́цыя; прымусо́вае аб’ядна́нне (адной краіны з другой)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Konsolidíerungf -, -en
1) кансаліда́цыя, умацава́нне
2) эк.аб’ядна́нне, узбуйне́нне;
Kapitál~ кансаліда́цыя капіта́лу
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
згуртава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. згуртаваць (у 2 знач.); дзеяннеістанпаводлезнач.дзеясл. згуртавацца. Рыбакоў доўга расказваў пра марксізм, пра тое, як згуртоўваецца рабочы клас у Расіі і хто перашкаджае гэтаму згуртаванню.Асіпенка.
2. Злучэнне, аб’яднанне. Лясы жывілі і множылі партызанскія групы і цэлыя згуртаванні іх.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́рыя, ‑і, ж.
1.Гіст.Аб’яднанне некалькіх патрыцыянскіх родаў у Старажытным Рыме.
2. Разрад выбаршчыкаў па нацыянальнай, маёмаснай, расавай і інш. прыметах у капіталістычных краінах. Рабочая курыя.
•••
Рымская (папская) курыя — сукупнасць цэнтральных устаноў, цераз якія рымскі папа ажыццяўляе кіраўніцтва каталіцкай царквой.
Феадальная курыя — савет сеньёра з яго васаламі ў сярэднія вякі.
[Лац. curia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)