*На́вад, на́вод ’вышыўка’ (ТС). Ад водзіць ’вышываць’ (ТС), што, відаць, адлюстроўвае спецыфічны спосаб вышыўкі, параўн. водзіць водзікі ’тс’ («сінодзікі водзілі на сороццы»); параўн., аднак, балг. дыял. навод ’працягванне нітак асновы праз бёрда і нічальніцы для ткання’, навотки ’тканне ў некалькі нічальніц («у фігуры»)’, нъвдтки ’тонкае палатно з узорамі па ім’, чэш. ηάυοά ’спосаб пратыкання, працягвання нітак асновы праз бёрда’, што ўтвораны ад праслав. *navestif navedę, якое ў шэрагу слав. моў ужываецца і ў якасці ткацкага тэрміна (Герай–Шыманьска, БЕ, 31, 1, 48–49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэф ‘забарона ўжывання пэўнай ежы як нячыстай (паводле іўдзейскага веравызнання)’ (Нас., Байк. і Некр.). Запазычана з яўр.-ням. treife ‘тс’ < ст.-яўр. terefâ ‘нячыстая ежа’, відаць, праз польск. tref або непасрэдна з ід. treif, trejfer ‘некашэрны, нячысты’: сьвіньні для жыдоў — трэф (Астравух, Ідыш-бел. сл., 909). Сюды ж трэ́фны ‘нячысты, забаронены для ўжывання’ (Нас., Байк. і Некр.), трэфны́ ‘тс’ (Касп.), тропнэ́ ‘забароненае для яды’ (Арх. Вяр.). Праз польск. trefny ‘тс’ (SWO, 1980, 774; Фасмер, 4, 101; Карскі Беларусы, 173; Кюнэ, Poln., 110).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́цкан ’адварот на грудной частцы вопраткі, якая зашпільваецца’ (ТСБМ, Грыг.). Запазычана з ням. Latz ’лацкан’, ’нагруднік’ або з памяншальнай формы Lätzchen праз рускую мову (Мацэнаўэр, Cizí sl., 235; Фасмер, 2, 468).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лашт, лаштъ, ластъ ’груз’, ’адзінка вагі сыпкіх рэчываў’. Запазычана з с.-в.-ням. last праз польск. мову (Жураўскі, Бел. мова, 63; Чартко, Пыт. мовазн. і методыка, і 18: Булыка, Запазыч., 153).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віват ’брава, няхай жыве’ (КТС), ст.-бел. вівать ’тс’ (з 1689 г.), укр. віват, рус. виват ’тс’ і г. д. Запазычана з лац. vivat ’няхай жыве’ < vivere ’жыць’ праз польск. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

О́рдэр ’пісьмовае распараджэнне на атрыманне чаго-небудзь’ (ТСБМ). Праз рус. ордер з ням. Order або непасрэдна з франц. ordre (Фасмер, 3, 150), рус. ордер з франц. ordre (XVIII ст.) (КЭСРЯ, 313).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аспе́кт. З рус. аспе́кт (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе з 1718 (Біржакава, 344) пачаткова ў астранамічным значэнні з лац. aspectus ’погляд’ непасрэдна ці праз французскую мову (Шанскі, 1, А, 159) або нямецкую.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баскетбо́л. Рус. баскетбо́л, укр. баскетбо́л і г. д. Новае запазычанне (здаецца, бел. і ўкр. праз рус. мову) з англ. basket‑ball ’тс’ (basket ’кошык, кош’, ball ’мяч’). Шанскі, 1, Б, 52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Медыкаме́нт(ы) ’лячэбныя сродкі, лякарства’ (ТСБМ), ст.-рус. медикаментъ, медикаменты (XVII ст.) прыйшло праз ням. Medikament (XVI ст.) з лац. medicāmentum ’тс’ < medeor ’лячыць’, ’дапамагаць, палягчаць’ (Фасмер, 2, 590; Васэрцыер, 149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́німум ’найменшая колькасць, сама менш, мінімальна’, ’сукупнасць ведаў або мерапрыемстваў, неабходных у якой-небудзь галіне’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мову з лац. minimum ’вельмі мала’, ’зусім не’, ’менш за ўсё’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)