Трэф ‘забарона ўжывання пэўнай ежы як нячыстай (паводле іўдзейскага веравызнання)’ (Нас., Байк. і Некр.). Запазычана з яўр.- ням. treife ‘тс’ < ст.-яўр. terefâ ‘нячыстая ежа’, відаць, праз польск. tref або непасрэдна з ід. treif, trejfer ‘некашэрны, нячысты’: сьвіньні для жыдоў — трэф (Астравух, Ідыш-бел. сл., 909). Сюды ж трэ́фны ‘нячысты, забаронены для ўжывання’ (Нас., Байк. і Некр.), трэфны́ ‘тс’ (Касп.), тропнэ́ ‘забароненае для яды’ (Арх. Вяр.). Праз польск. trefny ‘тс’ (SWO, 1980, 774; Фасмер, 4, 101; Карскі Беларусы, 173; Кюнэ, Poln., 110).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)