Кавыра́ць ’падплятаць’ (Касп.). Рус. ковырять ’тс’ утворана прэфармантам ко‑ ад вирати ’плесці лапці, сеці і да т. п.’, параўн. рус. дыял. вирать ’плясці лапці, кашолкі, сеці; падплятаць лапці; сшываць і інш.’. Такія значэнні дазваляюць тлумачыць кывіряць ’крывіць, перадражніваць’ (Бяльк.), параўн. бел. каверыць (гл.) і рус. дыял. коверить ’крывіць, перадражніваць каго-н.’, як структурную і семантычную паралель параўн. рус. дыял. шевырять ’капацца, варушыць’, шевырялка ’балбатуха’. Адносна фанетыкі (кавырацькывіраць) параўн. рус. дыял. вирать ’плесці’ і вирать ’хлусіць, маніць’, вырить ’хітраваць, мудрагеліць’, магчыма і рус. вырей ’чараўнік’. Магчыма, як прыклад суаднесенасці ы/і, можна прывесці і рус. вир ’вір’ і выр, вырь, вырік ’тс’, нягледзячы на заўвагу Фасмера, 1, 370, што паводле фанетыкі гэтыя словы нельга аб’ядноўваць. Адносна ы/і гл. яшчэ Шанскі, ЭИРЯ, 1972, VII, 206–207. Засведчаныя ў рус. гаворках значэнні вирать ’кідаць і пад.’, структурна і семантычна падобныя смал. каверзать ’блытаць; біць, калаціць’, кубан. ’ісці, спатыкаючыся’ дазваляюць зразумець мсцісл. кавырь ’пра парушэнне прывычнага, звычайнага ладу’ (Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́ксаль ’вэксаль’ (Шат., БРС). Рус. ве́ксель, укр. ве́ксель. Першакрыніцай запазычання з’яўляецца ням. Wechselрус. мове гэта слова сустракаецца ў Пятроўскую эпоху ўпершыню ў 1700 г.). Можна меркаваць, што для бел. і ўкр. моў крыніцай было рус. ве́ксель, хоць не выключаецца і непасрэднае запазычанне з ням.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галерэ́я (БРС) (гэтага слова няма ў Булыкі, Запазыч.). Рус. галере́я, укр. галере́я. Думаюць, што ў рус. мове гэта слова запазычана з ням. Galerie або з франц. galerie (гл. Фасмер, 1, 386; там і літ-ра). Шанскі (1, Г, 15) лічыць, што ў рус. мове галерея з ням.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галкі́пер ’варатар’ (БРС). Рус. голки́пер, укр. голкі́пер. Бел. і ўкр. словы ўзяты з рус. мовы. У рус. мову гэта назва трапіла з англ. (англ. goalkeeper ’тс’: goal ’вароты; гол’, keep ’трымаць’, keeper ’стораж’) дзесьці ў канцы XIX — пачатку XX ст. Гл. Шанскі, 1, Г, 117–118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гладыя́тар ’гладыятар’. Рус. гладиа́тор, укр. гладіа́тор ’тс’. Бел. і ўкр. словы, мусіць, запазычаны непасрэдна з рус. мовы ў адносна новыя часы. Рус. гладиа́тор, паводле Шанскага (1, Г, 86), запазычана з лац. мовы (параўн. лац. gladiator ’тс’, вытворнае ад gladius ’меч’) прыкладна ў першай палавіне XVIII ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лукошка ’кош, лубянка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’міса’ (Анік., Грыг.). Прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі, параўн. рус. лукошко ’кошык з бяросты, лубянка’, ’кошык з лазы’, іркуцк. ’глыбокая міса’. Паводле Фасмера (2, 532), роднаснае да лукно (гл.). Словаўтваральная мадэль лук‑ошка: лукно, як рус. око‑шко: окно.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лістоўка ’склюд (з шырокім лязом)’ (Інстр. 2), рус. калін. листовка ’каса з шырокім лязом’. Пад уплывам народнай этымалогіі асацыіруецца з ліст1, ліставы, рус. листовой. Да лязо (гл.). Параўн. лізаўка1, лызаўка.

Лістоўка2 ’друкаваны лісток з палітычным зместам’ (ТСБМ). З рус. листовка ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 110).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бастава́ць. Рус. бастова́ть, укр. бастува́ти, польск. bastować. Утварэнне ад ба́ста! ’хопіць!’ (< італ. basta!). Яшчэ ў Даля бастоват́ь значыць ’канчаць, перастаць іграць’. Сучаснае значэнне з’явілася пазней. Гл. Шанскі, 1, Б, 54. Няясныя адносіны (запазычанне з рус. ці паралельныя ўтварэнні) між рус. і іншымі мовамі, дзе ёсць гэта слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́дзьма. Ст.-рус. вѣдьма, рус. ве́дьма, укр. ві́дьма, польск. wiedźma, чэш. vědma. Як думаюць, вытворнае ад слав. *věděti, *vědati ’знаць’; параўн. і ст.-рус. вѣдь ’чараўніцтва (Брукнер, Slavia, 13, 980; Міклашыч, 390 і далей; Траўтман, 338; Фасмер, 1, 285). Махэк₂ (680) зыходзіць з праформы *vědoma. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Змо́га ’здольнасць, магчымасць’. Рус. абл. смо́га ’тс’, укр. змо́га ’тс’, в.-луж. zmoha ’хваля’. Параўн. ст.-рус. съмогати ’дапамагаць’ (XVI ст.). Бяссуфіксны наз. ад дзеяслова съмогати, відаць, у больш шырокім, чым зафіксавана ў ст.-рус., значэнні (параўн. н.-луж. zmognuś se ’мацавацца, акрыяць’). Корань mog‑ гл. магчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)