1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім; нацягнуцца ад ветру.
Ветразь надзьмуўся.
2. Пра птушак: натапырыцца, падняўшы пер’е.
3.перан. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару (разм.).
4.перан. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд (разм.).
◊
Надзьмуцца як мыш на крупы (разм.) — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.
|| незак.надзіма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сало́дкі, -ая, -ае.
1. Які мае прыемны смак, уласцівы цукру, мёду і пад.
С. яблык.
2.перан. Прыемны, які прыносіць задавальненне і асалоду.
Салодкая трывога.
Не салодка (прысл.) жывецца сіраце.
3.перан. Празмерна далікатны, занадта ўважлівы і ласкавы.
Салодкая ветлівасць.
Салодкія манеры.
4.перан. Ліслівы, ненатуральны, дагодлівы.
Салодкія словы.
5.у знач.наз.сало́дкае, -ага.
Паставіць на стол салодкае.
|| наз.сало́дкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уну́траны, -ая, -ае.
1. Які знаходзіцца ўнутры.
Унутраныя дзверы.
Унутраныя хваробы (органаў грудной і брушной поласці).
2.перан. Які складае змест, раскрывае саму глыбіню, сутнасць, душу каго-, чаго-н.
Унутранае чуццё.
Унутраная сувязь з’яў.
У. свет мастака.
У. голас (перан.: пра думкі).
3. Які мае адносіны да жыцця ўнутры якой-н. арганізацыі, дзяржавы.
Унутраная палітыка.
Унутраная пазыка.
Правілы ўнутранага распарадку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ша́хта, -ы, М -хце, мн. -ы, шахт і -аў, ж.
1. Вертыкальная ці нахіленая горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на паверхню; шахтавы ствол.
Заваленая ш.
Спускацца ў шахту.
2. Горнапрамысловае прадпрыемства, якое вядзе падземную здабычу карысных выкапняў; месца здабычы іх.
Працаваць у шахтах.
3. Вертыкальная падоўжаная поласць у некаторых прамысловых канструкцыях (спец.).
Ліфтавая ш.
|| прым.ша́хтавы, -ая, -ае.
Шахтавая печ.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
элемента́рны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да элементаў (у 5 знач.).
Э. састаў рэчыва.
2. Пачатковы, які датычыцца асноў чаго-н., асноўны, самы неабходны.
Элементарная фізіка.
Элементарныя веды.
3.перан. Нескладаны, прасцейшы, такі, які павінен быць вядомы кожнаму.
Элементарныя пытанні правапісу.
Элементарныя правілы паводзін.
4.перан. Спрошчаны, павярхоўны, абмежаваны.
Элементарная схема.
|| наз.элемента́рнасць, -і, ж. (да 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АМБЛІГАНІ́Т (ад грэч. amblys тупы + gōnia вугал),
мінерал класа фасфатаў LiAl[PO4](FOH). Мае пераменную колькасць F і OH, іншы раз H2O; прымесі натрыю, ванадыю. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі рэдкія, буйныя, дрэнна ўтвораныя; бясформенныя масы, жаўлакі, зерні. Колер белы, зеленаваты, блакітны, карычневы. Паўпразрысты. Цв. 6—6,5. Шчыльн. 3—3,1 г/см³. Пашыраны ў гранітных пегматытавых жылах, альбітызаваных гранітах: каштоўная літыевая руда.