Прыслу́га ’паслуга’ (Нас.), таксама прыслуга́чтой, хто прыслужваецца перад кім-небудзь’ (ТСБМ), прыслуга́цель ’тс’ (ТС). Гл. слуга, служачы. Параўн. яшчэ польск. przysługa ’паслуга’, адкуль, відаць, улічваючы рэдкасць ужывання, гэтае значэнне ў беларускай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуко́вы ’цёмна-чырвоны’ (Растарг.), параўн. запіс з той жа тэрыторыі — пуковый ’сіні’: сояй на ей был пуковый. Няясна, магчыма, ад кубовы ’сіні’ з метатэзай, параўн. рус. дыял. пукон ’купон’, і аглушэннем звонкага зычнага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пілёсы ’палосы’. Карскі (1, 253) звязвае з пелесану́ць, пелесава́ць ’сцябаць пугай, караць плёткай’ (гл.) пад уплывам пелясне́ць, што ўзыходзяць да ўсх.-слав. асновы *pols‑; корань той самы, што ў паласава́ць. Гл. пялясы, пялёсы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начле́г ’начоўка; пасьба коней ноччу’ (Яруш., ТСБМ), ’вывад коней на пашу ўначы’ (Бяльк.), ночле́г ’тс’ (ТС), сюды ж начлягава́ць ’пасвіць коні ноччу’ (Жд. 2), ’начаваць’ (Сл. ПЗБ), начле́жкі ’вячоркі’ (Мат. Маг., Сл. ПЗБ), начл́жнік, начле́зьніктой, хто пасе коней ноччу’ (Шн. 2, Сл. ПЗБ; навагр., З нар. сл.), ночле́жніктой, хто водзіць коней на начлег; той, хто просіцца пераначаваць або начуе ў чужых’ (ТС), нацле́жнік ’хто начуе не дома; начны стораж коней, што пасуцца ў полі’ (вілен., гродз.; ковен., Нас.), укр. ночлі́г ’пасьба коней ноччу пастухамі’, рус. ночле́г ’начоўка; пасьба коней ноччу’, польск. nocleg ’месца начнога адпачынку і сам адпачынак па-за домам’, noclegować ’начаваць у час падарожжа; пасвіць коней уначы’, чэш. nocleh ’начоўка’, славац. nocľah ’тс’. Ад ноч і ляжаць, гл. Фасмер, 3, 86; утворана шляхам непасрэднага словаскладання, што сведчыць пра архаічны характар слова, параўн. ст.-рус. ночьлѣгъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́ечнік, ‑а, м.

Той, хто расказвае байкі. [Лабановіч:] — І сярод усяе гэтае абстаноўкі вы будзеце слухаць апавяданне якога-небудзь баечніка-дзеда аб падзеях мінулага, дзе праўда і фантазія пераплятаюцца ў дзіўных злучэннях. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баязлі́вец, ‑ліўца, м.

Той, хто ўсяго баіцца, у каго пачуцці страху бяруць верх над іншымі пачуццямі. [Салавей:] — Адступаюць толькі баязліўцы і шкурнікі, а дзе не хапае сілы, там выручае хітрасць і смеласць. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ата́ва, ‑ы, ж.

Трава, якая вырасла ў той жа год на пакошы. На лугах ужо рассцілалася зялёнымі аксамітамі пяшчотна-кволая атава. Колас. Проста атаву скасіць, ды не проста ў хлеў скласці. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрпрэта́тар, ‑а, м.

Кніжн. Той, хто інтэрпрэтуе што‑н.; тлумачальнік. Інтэрпрэтатар твораў класічнай музыкі. □ Ужо першы крытычна-мастацкі эцюд Шчакаціхіна прадставіў маладога прыхільніка графічнага мастацтва як удумлівага і пранікнёнага інтэрпрэтатара яго. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зубры́ць, зубру, зубрыш, зубрыць; незак., што.

Разм. Механічна завучваць што‑н., не ўнікаючы ў сэнс. Зубрыць верш. Зубрыць урокі. □ Калі ні заходзіў Цімка да Сёмкі Чыжыка, дык той усё зубрыў матэматыку. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзесяцідзённы, ‑ая, ‑ае.

Працягласцю ў дзесяць дзён. У той вечар, калі загрукалі па чыгунцы вагоны пасля дзесяцідзённага перапынку, зайшла да Лабановіча Вольга Віктараўна. Колас. // Разлічаны, дастатковы на дзесяць дзён. Дзесяцідзённы запас вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)