-сі, часціца пры параўнальным злучніку чым: з грэцкой мукі лемешка лепей чим‑си с аржаной (Нас.), варыянт чим‑ся (там жа). Паводле Карскага (2–3, 491), паходзіць з указальнага займенніка *sь (гл. сей). Выказваюцца таксама меркаванні пра паходжанне аналагічных часціц у іншых славянскіх мовах з рэштак аптатыву дзеяслова *es‑ ‘быць’ (ESSJ SG, 2, 607) або з формы Д. скл. зваротнага займенніка *sę (Сабалеўскі, Slavia, 8, 485 і інш.), аднак для канкрэтных выпадкаў цяжка прыняць адназначнае рашэнне (агляд і абмеркаванне версій гл. у ESJSt, 13, 814). Варыянтнасць ‑сі/‑ся схіляе да думкі пра займеннікавае паходжанне форм. Гл. таксама -ся.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашкі́р ’вокліч пры адгоне авечак’ (Нас., Гарэц., Янк. I, рагач., Арх. ГУ), а шкір! ’адгон авечак (клічуць шкіра‑шкіра!) (бых., Рам. 8, 55), ашкіра (Касп.), ашкыра (докш., Янк. Мат., КЭС, лаг.), «ачкірэ ў поле» ’вокліч, якім гоняць авечак’ (Чач.), рус. смал. ашкырь. Найбольш верагодна з а (узмацняльная часціца) і шкіра, шкыра ’авечка’, ’падзыўное слова для авечак’ (у залежнасці ад інтанацыі можа ўжывацца і як адгоннае), аналагічна да аюсь, юсь і пад.; Карскі (2–3, 86) лічыць слова гукапераймальным; Супрун (Лекс. балтызмы, 44–45) прыводзіць літоўскія формы, распаўсюджаныя на прылягаючай тэрыторыі’ aškìr, aškìre і інш. і спрабуе звязаць іх з літ. atskírti ’адлучаць’, лат. atškirt ’тс’. Спецыяльна гл. Машынскі, Kultura I, 134.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

-не́будзь, часціца ў складзе неазначальных займеннікаў і прыслоўяў што‑небудзь, хто‑небудзь, куды‑небудзь і пад. (Гарэц., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ, Бяльк.), таксама дыял. ‑нібу́дзь ’тс’ (Цых.), укр. ‑не́будь ’тс’, рус. ‑нибу́дь ’тс’. У выніку кантамінацыі выразаў тыпу хто б ні быў і *хто‑будзь, гл. укр. хто‑будь (часцей будь‑хто) ’тс’, польск. kto bądź ’тс’, параўн. яшчэ ст.-бел. лечатсѧ в кого нибѫ​ди (XVI ст.), дзе выступае форма загаднага ладу 3‑й ас. адз. л. ад быць (Карскі 2–3, 269); адмоўе ў складзе гэтых выразаў мае ўзмацняльны (афектыўны) характар (ESSJ SG, 2, 323, насуперак Фасмеру, 3, 72, які бачыць тут параўнальную функцыю).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

-сь — часціца, звычайна са значэннем нявызначанасці, у складзе займеннікаў і прыслоўяў тыпу хтось, колісь, параўн. прыйшоў хтось, ўзяў штось, дай пашоў кудысь (Пятк. 2), якія далей могуць быць пашыраны часціцамі ‑ці (калісьці, чамусьці), ‑кі (хтоські, штоські, Мат. Маг.), ‑ка (у неякагосціка, Федар. 1) і інш. Укр. ‑сь, польск. ‑ś, чэш. ‑si (kdysi ’некалі’), славац. ‑si, в.-луж. ‑s, н.-луж. ‑sy (gdysy ’некалі, часамі’). З прасл. *si, кароткай формы Д. скл. зваротнага займенніка *sebe (гл. сябе), гл. ESSJ SG, 2, 607; ESJSt, 13, 814; ЕСУМ, 5, 492. У беларускай мове Карскі (2–3, 90, 97) дапускае змяшэнне са зваротнай часціцай -ся (гл.) пад уплывам польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ж, жа часціца, злучн. супр., далуч. Цяпер — паўн.-слав., аднак прадстаўлена ў выглядзе же ў ст.-слав., а ў складзе вытворных і складаных слоў — у сучасных паўд.-слав. мовах, таму па паходжанні прасл. *že, у якім скарачаўся галосны. Прасл. слова ўзыходзіць да і.-е. *ge ці *g​u̯e, або *ghe (параўн. літ. ‑ga‑ nėsanga ’бо’, betaiga ’але’, ст.-прус. anga ’ці’). Непалаталізаваны варыянт *go прадстаўлены як частка слова няўго́ ’няўжо’ (Шат.) і шэрагу паўд.-слав. слоў, у тым ліку серб.-харв. не̏голи ’няўжо’. ESSJ SG, 1, 310, 334–335; 2, 759–760; Фасмер, 2, 39; Траўтман, 73–74; Тапароў, A–D, 85–86, Покарны, 1, 417.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смо́ргаць ‘шморгаць’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), ‘абрываць са сцябла галоўкі ільну’ (Сцяшк.), ‘рваць лён; часаць лён на грэбень; шморгаць носам’ (Жд. 2), ‘часаць лён’ (Шатал., Нар. сл.), ‘часаць лён на грэбень’ (Касп.), ‘церабіць лён’, ‘рваць’, ‘шараваць’, ‘шморгаць (носам)’ (Сл. ПЗБ), смо́ргацца ‘прадзірацца ад носкі, трэння’ (Байк. і Некр.), смарге́ль — аддзеяслоўная часціца (Нас.), смэ́ргацца ‘смаркацца’ (Нар. словатв.). Няма падстаў разглядаць як балтызм, параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 72. Генетычна суадносіцца з укр. шмо́ргати ‘тузаць, торгаць’, рус. сморка́ться ‘ачышчаць нос’, польск. smarkać ‘тс’, чэш. smrkati ‘тс’, балг. смъркам ‘уцягваць паветра’ і інш., роднасным лат. smur̃gât ‘мазаць, пэцкаць’, літ. smùr̃gas ‘смаркачы’ і пад. (Анікін, Опыт, 283). Гл. шморгаць. Сюды ж смаржо́к ‘вузел (на нітцы)’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́праш ’зараз, у дадзены момант, неадкладна’ (ваўк., Бел. дыял. 3). Рэдкая паралель да ст.-слав. топрьво ‘ў першы раз, толькі што’ (СССл.), параўн. рус. ту́порва ‘тады’, якое Фасмер (4, 122) выводзіць са спалучэння (в) ту пору + часціца ‑ва. Бліжэй да беларускага слова рус. дыял. вту́порож ‘тады’ са стратай ненаціскнога галоснага ў канцы слова і далучэннем партыкулы ‑ж (Анікін, РЭС, 9, 81), гл. ж, жа. Не выключае, што слова працягвае архаічную форму *топрь(во)ж(е) са спрашчэннем канца спалучэння і пераходам о > у пад націскам перад п, параўн. рус. дыял. вту́перь ‘цяпер’ (Анікін, РЭС, 9, 96); зыходныя формы то і н. р. прьво, пьрво, гл. первы, тапер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ці часц.

1. (афармляе агульныя пыт. сказы, не перакладаецца) ці быў ты ўчо́ра до́ма? warst du géstern zu Háuse?;

2. (ускос-на-пытальная часціца) ob;

не ве́даю, ці разуме́еш ты мяне́ ich weiß nicht, ob du mich verstéhst;

3. злучнік:

ці (то) зімо́ю, ці (то) ўле́тку im Wínter oder im Sómmer

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

то́-та, часціца.

Разм.

1. Ужываецца ў простай мове для пацвярджэння чаго‑н., якога‑н. заключэння. [Нічыпар:] — Ды і перад кім я хвалюся? Атаманавіч што — чужы? [Маці:] — Ды не чужы, не чужы. — То-та. А я і перад чужым не змоўчу. Паўлаў. [Васіль:] — І Міканор — «справядлівы» такі, перарабіць не мог! Маладзец сярод авец, а з Карчом не справіўся!.. Нічога, [я]шчэ можа справяцца, унь як за кулакоў узяліся! То-та дрыжыць стары хітрун! Толькі цяпер — не выкруціцца! Мележ.

2. Ужываецца з далучэннем часціны «ж» для выказвання перасцярогі. пагрозы. То-та ж, глядзі! □ — Што ты, дзеду, ды я ж снайпер, Маху не даю. — То-та ж, браце. Помні, знай жа Дабрату маю! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эге́ ​1, часціца.

Разм. Ужываецца для выказвання згоды, а таксама для пацвярджэння чаго‑н.; адпавядае па значэнню слову «так». [Галінка:] — Зайдзіце, калі час будзе... Гэта ж вы дзядзькавыя браты нашага пана? [Андрэй:] — Эге, вось і ён там у чаўне ехаў. Караткевіч.

эге́ ​2, і эге-ге́, выкл.

1. Ужываецца пры выяўленні чаго‑н. важнага, значнага ці нечаканага. — Эге, — неяк гучна ў цішыні азвалася Морка Парэмская. — Вы [маладзіцы] вот седзіце, размаўляеце за поўным сталом, а яго [сына] ужо колькі няма. Ракітны. — Эге, весела сёння ў «брахалаўцы»! — азваўся ад парога Мальчэўскі. Васілёнак.

2. Ужываецца для выказвання здзіўлення, недаверу і пад. Эге, куды хапілі. □ [Дзед:] — Эге, ці не Раманаў сынок часам? Толькі каторы? Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)