часці́ца, -ы, мн. -ы, -ці́ц, ж.

1. У граматыцы: службовае слова, якое не мае самастойнага значэння, а выражае розныя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні слоў, словазлучэнняў і сказаў.

2. Элементарная частка ў складзе якога-н. рэчыва (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

часці́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. часці́ца часці́цы
Р. часці́цы часці́ц
Д. часці́цы часці́цам
В. часці́цу часці́цы
Т. часці́цай
часці́цаю
часці́цамі
М. часці́цы часці́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

часці́ца ж., грам., физ. части́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

часці́ца, ‑ы, ж.

1. У граматыцы — службовае слова, якое не мае самастойнага значэння, а выражае розныя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні слоў, словазлучэнняў і сказаў.

2. Спец. Элементарная частка ў складзе якога‑н. рэчыва. Электроны — найдрабнейшыя часціцы матэрыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часці́ца ж. грам. Partkel f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бэ́та-часці́ца, -ы, мн. -ы, -ці́ц, ж.

Электрон або пазітрон, якія вылучаюцца пры бэта-распадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́льфа-часці́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. а́льфа-часці́ца а́льфа-часці́цы
Р. а́льфа-часці́цы а́льфа-часці́ц
Д. а́льфа-часці́цы а́льфа-часці́цам
В. а́льфа-часці́цу а́льфа-часці́цы
Т. а́льфа-часці́цай
а́льфа-часці́цаю
а́льфа-часці́цамі
М. а́льфа-часці́цы а́льфа-часці́цах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бо́зэ-часці́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бо́зэ-часці́ца бо́зэ-часці́цы
Р. бо́зэ-часці́цы бо́зэ-часці́ц
Д. бо́зэ-часці́цы бо́зэ-часці́цам
В. бо́зэ-часці́цу бо́зэ-часці́цы
Т. бо́зэ-часці́цай
бо́зэ-часці́цаю
бо́зэ-часці́цамі
М. бо́зэ-часці́цы бо́зэ-часці́цах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бэ́та-часці́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бэ́та-часці́ца бэ́та-часці́цы
Р. бэ́та-часці́цы бэ́та-часці́ц
Д. бэ́та-часці́цы бэ́та-часці́цам
В. бэ́та-часці́цу бэ́та-часці́цы
Т. бэ́та-часці́цай
бэ́та-часці́цаю
бэ́та-часці́цамі
М. бэ́та-часці́цы бэ́та-часці́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

А́ЛЬФА-ЧАСЦІ́ЦА, α-часціца,

ядро атама гелію ​42He. Выпрамяняецца некаторымі радыеактыўнымі ядрамі (нуклідамі) і складаецца з 2 пратонаў і 2 нейтронаў, звязаных ядзернымі сіламі. Зарад альфа-часціцы +2, маса 6,644·10​-27 кг, магн. момант і спін роўныя 0. Метады назірання альфа-часціц заснаваны на іанізацыі.

т. 1, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)