замена адных функцый другімі, больш простымі ці больш зручнымі для вылічэнняў, дастаткова блізкімі да зыходных. Іх практычныя дастасаванні спрыялі ўзнікненню і развіццю тэорыі набліжаных функцый.
Функцыі з зададзенай сям’і, якімі замяняюць зыходныя функцыі, наз. набліжальнымі, а іх сям’я — сям’ёй набліжальных функцый. Найб. пашырана інтэрпаляцыя функцый, калі знаходзіцца набліжальная функцыя, што супадае з зыходнай у пэўных пунктах (гл.Інтэрпаляцыя і экстрапаляцыя). Задачы Н. і і.ф. рашаюцца ў некалькі этапаў: выбіраюцца сродкі набліжэння (напр., алг. ці трыганаметрычныя паліномы, сплайны, рацыянальныя дробы); выбіраюцца спосабы ацэньвання адхілення набліжальнай функцыі ад зыходнай; метады набліжэння (напр., інтэрпаляцыя, ітэрацыя, частковыя сумы шэрагаў); будуецца набліжальная функцыя і ацэньваецца яе хібнасць.
На Беларусі даследаванні па гэтых праблемах вядуцца ў Ін-це матэматыкі Нац.АН, БДУ, Гомельскім ун-це, БПА і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ВІЧАК (Slaviček),
сям’я чэшскіх жывапісцаў, бацька і сын; прадстаўнікі чэш.нац. школы рэаліст. пейзажа. Нарадзіліся ў Празе.
Антанін (16.5.1870—1.2.1910). Вучыўся ў Пражскай АМ (1887—91 і 1894—97). У 1907 наведаў Германію і Францыю, у 1909 Югаславію. Пейзажам уласцівы лірыка-эпічны характар: «Дарога ў час дажджу» (1895), «Восень у тумане» (1897), «Чэрвеньскі дзень» (1898), «У нас у Каменічках» (1904), «Элішкін мост» (1906), «Сабор св. Віта ў Празе» (1908—09), «Овенецкая вуліца ў раёне Бубенеч» (1909). Ян (22.1.1900—5.4.1970). Вучыўся ў Пражскай АМ (1916—25) у Я.Прэйслера, М.Швабінскага. У 1920—50 наведваў Францыю, Італію, Іспанію, Грэцыю. Член т-ва мастакоў «Манес» (з 1925). Працаваў у жанрах пейзажа і нацюрморта: «Нацюрморт каля акна» (1934), «Зімовая Прага» (1944—46), «Гераічная Прага» (1953), «Летняя Прага» (1953).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НАЎ Аляксандр Мікалаевіч (2.2.1892, г. Адэса, Украіна — 30.10.1965),
рускі пісьменнік. Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1913). Друкаваўся з 1938. У шматпланавым рамане «Порт-Артур» (кн. 1—2, 1940—41, Дзярж. прэмія Расіі 1946; аднайм. п’еса ў сааўт. з І.Паповым, 1946) і яго працягу — рамане «Сям’я Званаровых» (1959—63, незавершаны) гераізм рус. салдат і афіцэраў у рус.-японскай вайне 1904—05, абвастрэнне сац. канфліктаў у рус. грамадстве. Аўтар аповесцей «Адмірал Макараў у Порт-Артуры» (1947), «Стальны рабочы атрад» (1958), дарожных нататак. Інсцэніроўку рамана «Порт-Артур» у 1963 ажыццявіў Гродзенскі абл.драм.т-р.
Тв.:
Порт-Артур. Кн. 1—2. Мн., 1985;
Семья Звонаревых. Кн. 1—2. М., 1993.
Літ.:
Веленгурин Н. Александр Степанов и его книга о «Порт-Артуре». М., 1965;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ЙКІН Барыс Эмануілавіч (26.10.1904, Мінск — 10.5.1978),
расійскі дырыжор, педагог. Брат С.Э.Хайкіна. Нар.арт.СССР (1972). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1928). З 1928 дырыжор, гал. дырыжор Опернага т-ра імя К.Станіслаўскага, з 1936 маст. кіраўнік і гал. дырыжор ленінградскіх Малога т-ра оперы і балета і т-ра оперы і балета імя С.М.Кірава, з 1954 дырыжор Вял.т-ра ў Маскве. З 1935 праф. Ленінградскай, з 1954 — Маскоўскай кансерваторый. Яго мастацтву ўласцівы высокая культура, тэмперамент, вытанчаная апрацоўка дэталей партытуры. Паставіў оперы: «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1939, 1949), «Іаланта» (1943), «Арлеанская дзева» (1945) П.Чайкоўскага, «Дуэння» С.Пракоф’ева (1946), «Сям’я Тараса» Дз.Кабалеўскага (1950), «Лятучы галандзец» Р.Вагнера (1963) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946 (двойчы), 1951.
Тв.:
Беседы о дирижерском мастерстве: Статьи. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЫШО́ВА ТЭА́ТРЫ,
1) бел. тэатральная трупа ў 18—1-й пал. 19 ст. Існавала ў рэзідэнцыі графа З.Р.Чарнышова ў г. Чачэрск Гомельскай вобл. да 1802, аркестр да 1828. Складалася з прыгонных спевакоў, хору, аркестра, мела спец.тэатр. памяшканне. Часам у спектаклях разам з прыгоннымі акцёрамі выступалі аматары-дваране (опера «Новая сям’я» Фрэйліха на лібрэта С.Вязміцінава, 1787).
2) Тэатральны будынак (арх. Брыгонзі) у г. Магілёў, узведзены паводле загаду Чарнышова ў 1780 каля ген.-губернатарскага палаца на Гандлёвай плошчы. Паказы ў тэатры пачалі італьян. опера («Фальшывы астраном», «Фраскатанка», «Апошняя палюбоўніца» Дж.Паізіела) і прыдворная капэла з Пецярбурга. Прыгонны аркестр Чарнышова (паводле складу малы сімфанічны) суправаджаў спектаклі, іграў на балях, прыдворных святах. Паводле некат. звестак, у 1789 была паказана камедыя Буасі «Французы ў Лондане».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ДАЎ (Schadow),
сям’я нямецкіх мастакоў канца 18—19 ст.; бацька і сын. Нарадзіліся ў Берліне.
Іаган Готфрыд (20.5.1764—27.1.1850), скульптар; прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Берліне, Рыме (1785—87). З 1788 кіраваў прыдворнай скульпт. майстэрняй у Берліне. З 1805 віцэ-дырэктар, з 1815 дырэктар Берлінскай АМ. Творы вылучаюцца пластычнай і эмацыянальнай раскаванасцю (квадрыга з фігурай Перамогі на Брандэнбургскіх варотах у Берліне, 1788—94), часам індывідуалізацыяй вобразаў («Кронпрынцэса Луіза і прынцэса Фрэдэрыка», 1795—97). Вядомы таксама як графік і тэарэтык мастацтва. Фрыдрых Вільгельм (6.9.1788—19.3.1862), сын Іагана Готфрыда, жывапісец-рамантык; адзін з заснавальнікаў Дзюсельдорфскай школы жывапісу. Неаднаразова наведваў Рым (выканаў фрэскі на сюжэты легенды пра Іосіфа ў доме Бартольдзі, 1816—17). З 1819 праф. Берлінскай АМ, у 1826—59 дырэктар АМ у Дзюсельдорфе.
І.Г.Шадаў. Кронпрынцэса Луіза і прынцэса Фрэдэрыка. 1795—97.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
family[ˈfæməli]n.
1.сям’я́
2. дзе́ці;
Have you any family? У вас ёсць дзеці?;
start a family заво́дзіць дзяце́й
♦
run in the family быць ча́стай з’я́вай у пэ́ўнай сям’і́;
Heart disease runs in the family. Сардэчнае захворванне – характэ́рная з’ява ў гэтай сям’і.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ДЗІ́НЦЭНГОФЕР (Dientzenhofer),
сям’я архітэктараў, прадстаўнікоў чэшскага і паўд.-ням. барока. У Чэхіі працавалі Крыштаф (7.7.1655, Санкт-Маргарэтэн, каля г. Розенгайм, Германія — 20.6.1722), які ў 1703—11 пабудаваў фасад і неф царквы св. Мікулаша на Мала-Стране ў Празе, і яго сын Кіліян Ігнац (1.9.1689, Прага — 18.12.1751), аўтар шэрагу пластычна выразных пабудоў у Празе (віла «Амерыка», 1715—20; царква св. Мікулаша, 1732—35; палац Кінскіх, 1755—65, і інш.). Да ням. галіны сям’і належаць браты Крыштафа: Георг (11.8.1643, г. Бад-Айблінг, Германія — 2.2.1689) і Іаган Леанард (20.2.1660, Санкт-Маргарэтэн — 26.11.1707), якія працавалі ў Бамбергу; Іаган (25.5.1665, Санкт-Маргарэтэн — 20.7.1726) — аўтар урачыста-ўзвышаных цэркваў (сабор у Фульдзе, 1704—12; манастырская царква ў замку Банц, Баварыя, 1710—18) і палацаў у Померсфельдэне (1711—18).
К.Дзінцэнгофер, К.І.Дзінцэнгофер і інш. Царква св. Мікулаша на Мала-Стране ў Празе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАКО́Б (Jacob),
сям’яфранц. майстроў маст. мэблі.
Жорж (6.7.1739, Шэні, Францыя — 5.7.1814). Ствараў свой стыль мэблі ў стылі класіцызму (разная з пазалотай, пазней з паліраванага чырв. дрэва і пазалочанай бронзы з ант. матывамі). Працаваў таксама па эскізах Ж.Л.Давіда (мэбля для майстэрні жывапісца, 1789—90), Ш.Персье і П.Фантэна (мэбля для залы пасяджэнняў Канвента ў парыжскім палацы Цюільры, 1793) і інш.
Франсуа Анарэ (празваны Жакоб Дэмальтэр; 6.2.1770, Парыж — 15.8.1841). Сын Жоржа. Пасля 1803 заснаваў разам з бацькам фірму (існавала да 1812), якая праславілася сваёй мэбляй у стылі ампір для палацаў Напалеона I, Цюільры.
Жорж Альфонс (21.2.1799, Парыж — 7.6.1870). Сын Франсуа Анарэ. З сярэдзіны 19 ст. вырабы яго майстэрні вызначаліся як «стыль жакоб» (мэбля з чырв. дрэва з наклеенымі палоскамі латуні).
Да арт.Жакоб. Ф.А.Жакоб. Туалет з палаца Цюільры. 1805—10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДЭЛА́КІ Уладзімір Аркадзевіч (29.3.1908, Тбілісі — 10.3.1994),
спявак (бас-барытон), рэжысёр. Нар.арт.СССР (1971). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1928), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1933). З 1929 саліст Муз.т-ра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі. У 1954—64 адначасова гал.рэж. і артыст Маскоўскага т-ра аперэты. Стварыў галерэю драм. і камедыйных вобразаў, у т. л. Сальеры («Моцарт і Сальеры» М.Рымскага-Корсакава), Тарас («Сям’я Тараса» Дз.Кабалеўскага), Сторажаў («У буру» Ц.Хрэннікава), Стэфан («Цыганскі барон» І.Штрауса), Капеліус («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Султанбек («Аршын мал алан» У.Гаджыбекава), Напалеон («Вайна і мір» С.Пракоф’ева). Сярод пастановак: «Кето і Катэ» В.Далідзе, «Тоска» Дж.Пучыні, «Белая акацыя» І.Дунаеўскага, «Вясёлая ўдава» Ф.Легара, «Масква, Чаромушкі» Дз.Шастаковіча, «Цырк запальвае агні» Ю.Мілюціна. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1952.