(16.3.1890, г. Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 13.1.1948),
яўрэйскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арг.СССР (1939). З 1919 у яўр.тэатр. студыі А.Граноўскага ў Петраградзе, з 1921 у Дзярж.яўр. т-ры ў Маскве (з 1929 маст. кіраўнік). Выкладаў у вучылішчы пры Маскоўскім яўр. т-ры, з 1941 праф. У 1941—45 старшыня яўр. антыфаш. к-та.
Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Створаныя М. сцэн. вобразы вызначаліся філас. глыбінёй, тэмпераментнасцю, вастрынёй і манументальнасцю формы, пластычнай выразнасцю: Веніямін («Падарожжа Веніяміна III» Мендэле-Мойхер-Сфорыма), Зайвл Авадзіс («Сям’я Авадзіс» П.Маркіша), Менахем-Мендэль, Тэўе, Шымеле Сарокер («Агенты», «Тэўе-малочнік», «200 тысяч» паводле Шолам-Алейхема), Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра) і інш. Сярод лепшых пастановак: «Чатыры дні», «Суламіф» (сцэнарый М., вершы С.Галкіна, 1937), «Тэўе-малочнік» (1938) і «Блукальныя зоркі» (1941) паводле Шолам-Алейхема, «Фрэйлехс» З.Шнеера (1945). Дзярж. прэмія СССР 1946. Загінуў у Мінску.