порва́ть отноше́ния с ке́м-л. парва́ць (разарва́ць) адно́сіны з кім-не́будзь;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; стры́маны; зак.
1.каго-што. Спыніць, запыніць на хаду; затрымаць, запаволіць (рух, ход, дзеянне); стаць перашкодай на шляху.
Коней не с.
С. за руку.
С. крызіс.
С. націск ворага.
2.што. Абмежаваць, зменшыць ступень, сілу праяўлення чаго-н.
С. свой запал.
С. гнеўны тон.
3.перан., каго-што. Не даць праявіцца поўнасцю.
С. смех.
С. сябе (стрымацца).
◊
Стрымаць слова (абяцанне, клятву) — выканаць што-н. абяцанае — паводле значэння наступнага назоўніка.
|| незак.стры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.стрыма́нне, -я, н.істры́мліванне, -я, н.
○
Мера стрымання — прымусовая мера, якая прымяняецца следчымі і судовымі органамі да абвінавачанага з мэтай перашкодзіць злачыннай дзейнасці, ухіленню ад следства, суда і пад.
Меры стрымлівання агрэсара.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
утрыма́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1.каго-што і чаго. Трымаючы, не даць упасці каму-, чаму-н.
Не ўтрымаў вясло ў руках.
2.што. Захаваць, зберагчы.
У. свае пазіцыі.
У. у памяці.
3.што. Пакінуць, не аддаць частку чаго-н. пры выплаце (афіц.).
У. дваццаць рублёў з зарплаты.
4.каго (што). Затрымаўшы, спыніць ці прымусіць застацца.
У такое надвор’е дзяцей у хаце не ўтрымаеш.
У. каня.
5.каго (што) ад чаго. Не даць зрабіць што-н.
У. ад неабдуманага ўчынку.
6.што і чаго. Не даць праявіцца чаму-н.
Слёз было не ў.
|| незак.утры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.утры́мліванне, -я, н. (да 1, 2, 4 і 6 знач.) іутрыма́нне, -я, н. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1. Перастаць шумець, крычаць, плакаць і пад.; супакоіцца. Я захліпаюся — суняцца не магу. Здаецца, нічога на свеце няма смяшнейшага за стрыжаную Кацю.Сяркоў.//Разм.Спыніць якія‑н. дзеянні, учынкі; уціхамірыцца. — Зося, суніміся! Ты ўжо занадта! — устаў са свайго месца Ігнат Цыдзік.Дуброўскі.
2. Спыніцца ў сваім праяўленні; перастаць дзейнічаць. Дождж суняўся. Кашаль суняўся. □ Суняўся бой. Прывал у лесе на гадзіну. Пад’ехала і пошта палявая.Броўка.Ты [Алеся] горка плачаш... Слёзы, слёзы! Калі ж сунімуцца яны?..Трус.Пад раніцу завіруха сунялася, але бацька не пайшоў на сядзібу.Навуменка.// Прайсці (пра пачуцці), перастаць турбаваць каго‑н. Цяпер трывогі [у Анастасіі Мікалаеўны] крыху суняліся, а радасць не мінае дом.«Работніца і сялянка».
3.Спыніць рух, ход; перастаць рухацца. Нарэшце недзе за мастком машыны нашы павярнулі ўлева і суняліся.Скрыган.Змораны важак, які даганяў .. [ваўкоў] і не мог дагнаць, на момант суняўся пад ялінай.Чорны.// Затрымацца, прыпыніцца (пра ход, цячэнне, развіццё чаго‑н.). Тое, што мы гаворым сёння, — толькі працяг нашае ранейшае спрэчкі, якая, аказваецца, не сунялася, а жыве, набірае сілу.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Спыніць рух, ход каго‑, чаго‑н., затрымаць каго‑, што‑н. на месцы. Запыніць машыну. □ Людзі разыходзяцца. Намерыўся выйсці і Свідэрскі, але яго запыніў сержант.Глебка.// Запаволіць, прыпыніць. Запыніць дыханне. Запыніць крок.
2.накім-чым. Затрымаць, сканцэнтраваць на кім‑, чым‑н. (сваю ўвагу, позірк, думку і пад.). Ніна запыніла позірк на маршчынках, што выразаліся пад вачамі.Мележ.// Прыцягнуць да сябе чыю‑н. увагу. Вось тая шчаслівая думка, што запыніла на сабе Пракопаву ўвагу.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згарну́цца, згарнуся, згорнешся, згорнецца; зак.
1. Скруціцца трубкай, спіраллю і пад. Дзіміна палажыла графік на стол, і ватман згарнуўся ў скрутак.Карпаў.// Скурчыцца, скруціцца. Грыбавец не пайшоў спаць у машыну, астаўся пры агні, Васіль Чаравака таксама згарнуўся пад дубам, накрыўшыся кажушком.Пестрак.
2.перан. Паменшыцца, зменшыцца, скараціцца (у колькасці, памерах, працягласці і пад.). Вытворчасць згарнулася.// Часова спыніць або скараціць сваю дзейнасць. Прадпрыемства згарнулася.
3.Спец. Згуснуць, згусціцца. Каб кроў, узятая ў донара, не згарнулася, у яе адразу дадаюцца пабочныя рэчывы для стабілізацыі.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спачы́ць, ‑чну, ‑чнеш, ‑чне; ‑чнём, ‑чняце; зак.
1. Правесці некаторы час адпачываючы, аднавіць свае сілы ў адпачынку. Я вярнуся спачыць пасля цяжкіх дарог...Таўбін.На аселіцы.. [сябры] ўгледзелі сцірту саломы. Тут і засталіся спачыць.Кухараў.//Разм. Паспаць; аднавіць сілы сном. А там горац, пакінуўшы [статак], Лёг на ўзвышшы спачыць да зары.Гурло.
2.перан.Высок. Памерці, супакоіцца. Не будуць дзеткі Знаць, дзе татка іх спачыў.Колас.Імёны, імёны, імёны... Хто ўчора спачыў, хто даўно...Чэрня.
•••
Спачыць на лаўрах — задаволіўшыся дасягнутым, спыніць работу, дзейнасць і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здава́ццаII
1. (спыніць супраціўленне) sich ergében*, kapitulíeren vi; die Wáffen strécken, den Kampf áufgeben*;
здава́цца ў пало́н sich ergében*, sich gefángen néhmen lássen*;
2. (даверыцца) sich verlássen* (каму-н., чаму-н. auf A);
3.разм. (аслабець) schwach [kráftlos] wérden; erschláffen vi (s), geschwächt [entkräftet] sein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
заглу́хнуць, ‑не; пр. заглух, ‑ла; зак.
1. Стаць нячутным, заціхнуць. Нейкі камяк зацяў горла, і крык заглух.Хадкевіч.Заглухла цяжкіх бомб выццё.Прануза.// Перастаць працаваць, дзейнічаць (пра матор, рухавік, кулямёт і пад.). Калі матор чмыхнуў і заглух, Каліта высунуўся з люка.Паслядовіч.
2. Стаць занядбаным, закінутым. Сад заглух. Сядзіба заглухла.//перан.Спыніць развіццё, зачахнуць. — Заглухнеш ты тут, звянеш без часу.Хадкевіч.
3.перан. Загаснуць, прытупіцца, забыцца (пра пачуцці, думкі і пад.). А памяць аб Раманчыку так і заглухла, і толькі я цяпер успамінаю яго.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Захапіць што‑н. сабе; уварваць. Уваходзіць госць неспадзяваны.. Той самы Богут, што без жалю Гатоў зарваць чужы кусок І высмактаць з цябе ўвесь сок.Колас.
2. Абарваць так, што нельга знайсці канца (пра нітку). Зарваць нітку ў матку.
3. Раптоўна спыніць, перарваць. Калі стануць каровы на стойла, дык адразу і малако зарвуць.Чарнышэвіч./безас.Аднаму зарвала, і другі ў рот вады набраў.Пташнікаў.
•••
Каб табе зарвала — ужываецца як праклён таму, хто моцна крычыць, гучна гаворыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)