1.прысл. На некаторай адлегласці ад каго‑, чаго‑н. Паселі [людзі на прывале] хто як мог.. Канваіры сядзелі паводдаль і ўміналі кансервы з хлебам.Ставер.
2.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназоўнікам «паводдаль» выражае прасторавыя адносіны: указвае на прадмет ці асобу, на некаторай адлегласці ад якіх што‑н. размяшчаецца. Выпускнікі ціхенька размясціліся паводдаль сталоў прэзідыума.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўз, прыназ.зВ.
Спалучэнне з прыназоўнікам «паўз» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца пры назвах месц, прадметаў, уздоўж якіх або непадалёку ад якіх што‑н. размяшчаецца ці рухаецца. Некалькі разоў удзень перагонамі ішоў дождж, і мокрыя аўсы гнуліся да зямлі паўз гасцінец.Чорны.Паўз чыгунку цягнуўся лес.Гаўрылкін.Наш маршрут ляжаў паўз Оршу.Гроднеў.Паўз нас паплавамі ляжала сенажаць.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сула́дна, прысл. і прыназ.
1.Прысл.да суладны.
2.прыназ.зД. Адпаведна чаму‑н. Ужо затым суладна тону Пахвал рулады паплылі.Бачыла.Гаварылі мала — спакойна, суладна думкам і настрою.Кудравец./ З прыназ. «з» утварае спалучэннезТ. Па скалах і безданях хутка памчаліся чорныя шкуматы ценяў і побач суладна з імі — яркія плямы святла.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматгало́ссе, ‑я, н.
1. Адначасовае гучанне, спалучэнне ў вакальным ці інструментальным творы некалькіх галасоў; поліфанія. Купалу найбольш вабіла жывая традыцыя народнай паэтыкі з яе фальклорна-рамантычнай ідэалізацыяй, прыцягвалі шматгалоссе, музыка, мелодыка, асацыятыўна-вобразны лад песні, легенды, паэтычнага падання.Навуменка.
2.Разм. Бязладны шум, які ствараецца многімі галасамі, гукамі, што гучаць адначасова. Сярод кірмашовага шматгалосся чуліся песні сляпых жабракоў.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лабіры́нт
(лац. labyrinthus, ад гр. labyrinthos)
1) складанае, заблытанае размяшчэнне памяшканняў, пераходаў, дарог і інш.;
2) перан. складанае спалучэнне, перапляценне чаго-н. (напр. л. думак);
3) анат. унутраная частка вуха.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дысана́нс
(фр. dissonance, ад лац. dissonans = які па-рознаму гучыць)
2) перан. адсутнасць у чым-н. гармоніі, разлад, няўзгодненасць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бусо́ль
(фр. boussole, ад іт. bussola = компас)
1) геадэзічны інструмент для вымярэння гарызантальных вуглоў на мясцовасці;
2) артылерыйскі прыбор, які ўяўляе сабой спалучэнне компаса з вугламерным крутам і аптычным прыборам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АБЛО́МЫ АРХІТЭКТУ́РНЫЯ,
працяглыя элементы арх. пластыкі, спалучэнне якіх складае профілі (разрэзы) карнізаў, капітэляў, базаў калон. Размяшчаюцца па гарызанталі, радзей па нахіленай крывой (у архівольтах арак, на нервюрах) ці ламанай (абрамленні парталаў, вокнаў) лініі. Узбагачаюць арх. дэкор, узмацняюць вобразна-маст. выразнасць будынка. Падзяляюцца на прамалінейныя (палічка) і крывалінейныя (вал, гусёк, абцасік і інш.). Найб. пашыраны ў ордэрнай архітэктуры (гл.Ордэр). Узніклі ў класічнай архітэктуры Стараж. Грэцыі, адкуль запазычаны дойлідствам Стараж. Рыма і Візантыі, пасля — Зах. Еўропы. У сучаснай архітэктуры абломам архітэктурным адпавядаюць профілі архітэктурныя.
Абломы архітэктурныя: 1 — палічка; 2 — вал; 3 — «ястрабіная дзюба»; 4 — кіматый (а — прамы, б — адваротны); 5 — абцасік (а — прамы, б — адваротны); 6 — выкружка; 7 — астрагал; 8 — скоцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БІ́ТЛЗ»
(англ. «The Beatles»),
англійскі вакальна-інстр. квартэт. Створаны ў 1956 у г. Ліверпул, выступаў да 1970. У склад «Бітлз» уваходзілі: П.Макартні, Дж.Ленан, Дж.Харысан (электрагітары), Рынга Стар (сапр. Рычард Старкі; ударныя). Набыў папулярнасць выкананнем песень у стылі «біг-біт» (спалучэнне элементаў негрыцянскага джаза і блюза; ранняя форма рок-музыкі). З сярэдзіны 1960-х г. кампазіцыйна-выканальніцкая манера стала больш самабытнай і складанай, аб’яднала сучасныя тэмбра-рытмічныя і акустычныя прыёмы з матывамі старадаўняга кельцкага муз. фальклору і англ. баладнага стылю 17—18 ст.
Літ.:
Дэвис Х. Битлз: Авторизованная биогр.: Пер. с англ.М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РХЕРТ (Borchert) Вольфганг (20.5.1921, г. Гамбург, Германія — 20.11.1947),
нямецкі пісьменнік. У 1941—45 на фронце (за антыфаш. погляды арыштаваны, прыгавораны да пакарання смерцю, замененага штрафным батальёнам). Друкаваўся з 1938. Аўтар зб. вершаў «Ліхтары, ноч і зоркі» (1946), драмы «На вуліцы перад дзвярыма» (1947). Кнігі «Дзьмухавец», «У гэты аўторак» (абедзве 1947) склалі апавяданні з выразна акрэсленым сюжэтам, мастацка-публіцыст. дэкларацыі ад імя «пакалення тых, хто вярнуўся», вершы ў прозе і эсэ. У літ. творах — уплыў І.Гёльдэрліна і Р.М.Рыльке, элементы экспрэсіянізму і «плыні свядомасці»: двухпланавасць фабулы і вобраза, спалучэнне рэальнага з умоўным. Паклаў пачатак т.зв. «л-ры руінаў».