ПАДА́ГРА [грэч. podagra ад pus (podos) нага + agra пастка],
захворванне арганізма, якое абумоўлена парушэннем пурынавага абмену. Праявы: прыступападобны артрыт, пашкоджанне нырак і інш. органаў у выніку адкладання ў тканках солей мачавой к-ты, павышаны ўзровень мачавой к-ты ў крыві. Прыкметы: прыступы моцнага болю ў адным ці некалькіх суставах, прыпухласць сустава, пачырваненне скуры над ім, павышаная т-ра цела, немагчымасць рухаў і інш. Прыступы П. паўтараюцца, пашкоджваюцца новыя суставы. Вострыя прыступы бываюць ад фіз. нагрузкі, траўмы, ужывання алкаголю і інш. Паступова П. набывае хранічнае цячэнне: акрамя артрыту з’яўляюцца намнажэнні солей мачавой к-ты (тофусы) у вобл. вушных ракавін, суставаў і інш. Часта П. спадарожнічае атлушчэнне, парушэнне вугляводнага абмену і інш. Лячэнне: дыета, тэрапеўт., фізкультура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЗЕ́ЛЬНАСЦЬ,
здольнасць аднаго ліку (ці алг. выразу) дзяліцца на другі (гл.Дзяленне). Напр., адзін цэлы лік кратны другому, калі ў выніку дзялення першага (дзеліва) на другі (дзельнік) атрымліваецца таксама цэлы лік.
Уласцівасці П. залежаць ад таго, якія сукупнасці лікаў разглядаюцца. Лік наз. простым, калі ў яго няма дзельнікаў, адрозных ад яго самога і адзінкі (напр., лікі 2, 3, 5, 7), і састаўным у процілеглым выпадку. Любы цэлы састаўны лік можна адназначна раскласці ў здабытак простых лікаў, напр., 72 = 2∙2∙2∙3∙3. Існуюць прыкметы, па якіх лёгка вызначыць, ці дзеліцца зададзены лік на просты. Напр., лік дзеліцца на 2, калі яго апошняя лічба цотная; лік дзеліцца на 3 (ці 9), калі сума яго лічбаў дзеліцца на 3 (ці 9).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАВО́Е ВЫСПЯВА́ННЕ,
перыяд у індывід. развіцці жывёл і чалавека, у час якога арганізм становіцца здольным да палавога размнажэння. Завяршаецца надыходам палавой спеласці. Час надыходу П.в. залежыць ад памераў цела, працягласці жыцця. У дробных відаў, якія жывуць нядоўга (напр., калаўроткі), бывае на 4—5-я суткі, у птушак — на 1-м ці 2-м годзе жыцця; у буйных драпежнікаў (напр., леў, тыгр, леапард) — на 3—5-м (жывуць да 30 гадоў і больш). У чалавекападобных малпаў — на 8—10-м годзе жыцця. Перыяд П.в. чалавека цягнецца з 8—9 да 16—17 гадоў у жанчын, з 10—11 да 19—20 гадоў у мужчын. У час П.в. развіваюцца другасныя палавыя прыкметы, назіраюцца значныя змены ў дзейнасці ц. н. с. і псіхіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЭ́Я (ад грэч. choreia танец),
нервовая хвароба, якая характарызуецца паторгваннем мышцаў, самаадвольнымі, некаардынаванымі рухамі; від гіперкінезу. Прычыны: арган. пашкоджанне мозга пры рэўматызме (рэўматычная, ці малая Х.), спадчыннае захворванне (Х.Гентынгтана); бывае таксама Х. цяжарных.
Малая Х. развіваецца звычайна ў дзяцей і падлеткаў, акрамя гіперкінезу, характарызуецца зніжэннем мышачнага тонусу, плаксівасцю, хуткай зменай настрою і інш.Х. Гентынгтана часцей назіраецца ў сталым узросце, пашкоджвае падкоркавыя аддзелы і кару галаўнога мозга. Прыкметы: псіхічныя расстройствы (апатыя), галюцынацыі і інш. Вядзе да слабасці розуму. Х. цяжарных часцей бывае пры першай цяжарнасці (у першыя 3 мес). У 30% выпадкаў — рэцыдыў малой Х., перанесенай у дзяцінстве. Бывае таксама ў цяжарных жанчын, якія часта хварэлі ангінамі ці ў якіх былі атакі вострага сустаўнага рэўматызму. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШЧУР,
вострая вірусная кантагіёзная хвароба парнакапытных жывёл, зрэдку і чалавека. Сустракаецца ў многіх краінах Еўропы (у т. л. Беларусі), Азіі, Паўд. Амерыкі, Афрыкі. Узбуджальнік — РНК-змяшчальны вірус, устойлівы да ўплыву фактараў навакольнага асяроддзя. Найб. успрымальныя да Я. буйн. раг. жывёла, авечкі, козы, свінні. Крыніца інфекцыі — хворая жывёла. Вірус вылучаецца са слінай, малаком, мачой, калам. Фактары перадачы віруса — інфіцыраваныя кармы, подсціл, прадметы догляду, крывасосныя насякомыя. Прыкметы: моцнае слінацячэнне, ліхаманка, кульгавасць і інш., на слізістай абалонцы стрававальнага тракту і скуры ўтвараюцца афты. Лятальнасць маладняку дасягае 90%, дарослых жывёл да 19%. Перахварэлая жывёла набывае імунітэт на некалькі гадоў. Чалавек заражаецца Я. праз інфіцыраваныя сырыя малочныя прадукты або пры доглядзе хворай жывёлы. Хвароба цягнецца 1—2 тыдні. Лячэнне сімптаматычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трыле́ма
(ад гр. tri = трох + lemma = падстава)
лог. 1) суджэнне, у якім прадмету прыпісваюцца тры прыкметы, што выключаюць адна адну;
2) від сілагізма, калі ўмоўная пасылка прадугледжвае залежнасць ад асновы не аднаго, а трох заключэнняў, якія выключаюць адно аднаго.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
прыкме́таж.
1. (адзнака) Mérkmal n -s, -e; Kénnzeichen n -s, -;
асаблі́вая прыкме́та ein besónderes Mérkmal;
апіса́нне прыкме́ты (чалавека) Persónalbeschreibung f -, -en;
2. (прадвесце) Vórbedeutung f -, -en; Ómen n -s, plÓmina, Vórzeichen n -s, -;
◊
мець на прыкме́церазм. im Áuge háben; im Áuge behálten*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Надалізоный ’надакучлівы, назойлівы’ (браг., З нар. сл.), надалызоны, надалызлівы ’дакучны’ (лоеў., Ян.), параўн. рус.надалы́зня, надолы́зня ’пра надаедлівага, неадчэпнага чалавека’, надалы́зить, надолы́зить ’абрыднуць, надаесці’, надалы́зть ’тс’. Няясна, магчыма, з метатэзай складоў ад надазаля́ць ’надакучаць’ або ад талы́заць ’тузаць, тармасіць, біць’ з азванчэннем т у інтэрвакальным становішчы; у карысць апошняга сведчаць таксама фанетычныя прыкметы (формы з ‑da‑, паралельныя да форм з ‑до‑, якія фіксуюцца ў паўночнарускіх гаворках) і зыходная семантыка, характэрная для рада дзеясловаў са значэннем ’надаядаць, надакучаць’, параўн. пададзець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБЕРДЗІ́Н-АНГУ́СКАЯ ПАРО́ДАбуйной рагатай жывёлы.
Мяснога кірунку. Выведзена ў 18 ст. ў Шатландыі (графствы Абердзін і Ангус) удасканаленнем мясц. чорнай бязрогай жывёлы. Гадуюць у Расіі, Казахстане, на Украіне, у Аўстраліі, Аргенціне, ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі і інш. На Беларусі выкарыстоўвалася для прамысл. скрыжаванняў з малочнымі і малочна-мяснымі пародамі. Парода скараспелая, ёй уласціва ранняе адкладанне тлушчу і якаснае мяса з выражанай «мармуровасцю».
Жывёла з выразнымі мяснымі формамі і лёгкім касцяком. Характэрныя прыкметы — бязрогасць і чорная масць, якія ўстойліва перадаюцца патомству пры скрыжаваннях з інш. пародамі. Вызначаецца высокай пладавітасцю і лёгкасцю ацёлаў. Жывая маса нованароджаных цялят 25—28 кг, ва ўзросце 7 месяцаў 180—200, у 18 месяцаў 400—450 кг, дарослых кароў 450—500 і быкоў 750—900 кг. Забойны выхад дарослых жывёл 60%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВІ́КІНГ»
(англ. Viking),
амерыканскія аўтаматычныя арбітальна-пасадачныя станцыі для даследавання Марса. Маса 3420 кт, выш. 4,9 м. Маюць арбітальны (для даследаванняў з каляпланетнай арбіты) і пасадачны (для даследаванняў у час спуску і на паверхні планеты) блокі.
«Вікінг-1» і «Вікінг-2», запушчаныя (адпаведна) 20.8.1975 і 9.9.1975, выйшлі на арбіты вакол Марса 19.6.1976 і 7.8.1976. Пасадачныя блокі зрабілі мяккую пасадку на паверхню планеты 20.7.1976 і 3.9.1976. Даследаванні з пасадачным блокам «Вікінга-2» закончыліся ў сак. 1980, «Вікінга-1» — у ліст. 1982. Упершыню атрыманы фотатэлевізійны відарыс паверхні Марса, здымкі планеты і яе спадарожнікаў Фобаса і Дэймаса; зроблены аналіз грунту (арган. рэчываў і прыкмет жыцця не выяўлена) і атмасферы планеты (выяўлены азот, вадзяная пара); атрыманы прыкметы пластоў вечнай мерзлаты.