Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вальтыжыро́вачны, ‑ая, ‑ае.
Спец.Прызначаны для вальтыжыроўкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УЛА́САЎ Андрэй Андрэевіч (1901, в. Ламакіна Ніжагародскай вобл., Расія — 1.8.1946). Ген.-лейт. (1942). Скончыў Вышэйшыя камандныя курсы «Выстрал» (1929),
з 1935 вучыўся ў Ваен. акадэміі імя Фрунзе. У 1938 накіраваны ваен. саветнікам у Кітай. З 1939 у СССР; камандаваў дывізіяй, з 1941 — механізаваным корпусам, у час абароны Кіева (1941) камандаваў 37-й арміяй. У вер. 1941 трапіў у акружэнне, але выйшаў з яго. Прызначаны камандуючым 20-й арміяй, якая вызначылася ў час Маскоўскай наступальнай аперацыі 1941—42. Па прапанове І.В.Сталіна прызначанынам. камандуючага Волхаўскім фронтам. Вясной 1942 з 2-й ударнай арміяй апынуўся ў акружэнні, у ліп. трапіў у палон і перайшоў на бок ворага. Узначаліў «Камітэт вызвалення народаў Расіі» (КВНР), а таксама Рускую вызваленчую армію, салдат і афіцэраў якой наз. «ўласаўцамі». У маі 1945 У. захоплены Чырв. Арміяй. Паводле прыгавору Ваен. калегіі Вярх. суда СССР пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАШО́ВАЯ АДЗІ́НКА,
устаноўлены заканадаўствам дзяржавы грашовы знак, які з’яўляецца элементам нац. грашовай сістэмы і прызначаны для сувымярэння і выяўлення цэн усіх тавараў, паслуг і да т.п. на ўнутр. рынку. У кожнай краіне мае сваю назву і пераважна падзяляецца на 100 частак (напр., 1 рубель = 100 капейкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКВАПЛА́Н (ад аква... + план),
драўляны плоцік, які буксіруецца самаходнымі суднамі і прызначаны для міжсезоннай трэніроўкі спартсменаў (у т. л. гарналыжнікаў). Даўж. каля 0,9 м, шыр. 0,6 м; аптымальная скорасць буксіравання 30—45 км/гадз, даўж. буксірнага шнура 10—15 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУЛЯ́РЫ ПАЛЯРО́ІДНЫЯ, акуляры палярызацыйныя,
акуляры, у аправу якіх устаўлены палярызацыйныя святлафільтры (паляроіды). Прызначаны для паасобнага назірання стэрэапары абодвума вокамі (кожнае вока бачыць толькі тую выяву стэрэапары, якая прызначана для гэтага вока). Выкарыстоўваюць для прагляду чорна-белых і каляровых стэрэаскапічных фотавыяў і кінафільмаў, якія праецыруюцца праз палярызацыйныя святлафільтры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМАТЫЗЁР,
пакаёвы кандыцыянер накіраванага дзеяння, прызначаны для ўвільгатнення, частковага ахаладжэння і ачысткі ад пылу паветра. Работа К. заснавана на эфекце выпарэння вады. Мае вентылятар для засмоктвання паветра, помпу, фільтры, прылады для аўтам. рэгулявання т-ры і адноснай вільготнасці паветра. Прапускае да 500 м³ паветра за гадзіну.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Рале́йны ’прызначаны для ворыва’: ралейны хамут (Нас., Юрч.), рале́мый ’тс’ (гарад., Нар. лекс.), рале́йны ’галоўны ў парнай запрэжцы (пра валоў)’ (слуц., глыб., лід., лях., трак., Сл. ПЗБ), рале́нны (конь) ’карэнны, караннік’ (Ян.), ст.-бел.ролейный ’прызначаны для ворыва’: три места ролейная (XIV ст., Карскі, 1, 55), рус.дыял.роле́йный (хомут) ’тс’, стараж.-рус.ролейный ’тс’: а иже у господина ролейный закупъ будет (Руская Праўда). Параўн. балг.ра́лен хомо́т ’хамут для валоў, які дазваляў ім хадзіць па раллі’. Сюды ж раляны́ ’земляны’: раляныя чэрві (шчуч., Сл. ПЗБ), раллявы́ ’галоўны ў запрэжцы валоў’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Ад ралля́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
укра́са, -ы, мн. -ы, -ра́с, ж.
1. Прадмет, прызначаны для ўпрыгожвання каго-, чаго-н.
Абновы і ўкрасы.
2.перан., чаго. Тое (той), што (хто) з’яўляецца гордасцю, упрыгожвае што-н.
Дубовы гай — у. наваколля.
Гэты студэнт — у. курса.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)