Лаўрэа́т ’званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і г. д.’, ’асоба, удастоеная такога звання’ (ТСБМ). Паходзіць з лац. laureātus ’увенчаны лаўрам’ < laurea ’лаўр, перамога, слава’ < laureus ’лаўровы’ < laurus ’лаўр’ (Слаўскі, 5, 78 з літаратурай). У бел. мову лексема, відаць, трапіла з рус., дзе з XIX ст. лічыцца запазычаннем з франц. lauréat (КЭСРЯ, 235). Да лаўр (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ласкавік, ласкавікень, ласкавітнік, ласкавіцель ’клінок, мяшочак, у якім адціскаюць сыр’ (Шатал., Нар. словатв., Мат. Гом.) паходзіць з васкавік, восковік ’тс’ (Анох., Вешт.) у выніку кантамінацыі з лоск3 лаиічьщь, параўн. рус. лощить ’біць, збіваць, прасаваць валікам’. Да выскавёнь, воск (гл.), а таксама аскавёнь. Параўн. аналагічную мену в‑/ лу рус. лисковицца — воскоцветник ’расліна Cerinthe major L.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Візітацыя ’праверка ваенным суднам дакументаў і грузу на сустрэтым у адкрытым моры падазроным судне’ (КТС). Запазычана з рус. визитация ’тс’. Ст.-бел. визытацыя ’інспекцыя’ (1635 г.) паходзіць са ст.-польск. wizytacja < лац. vizitatio (Булыка, Запазыч., 63). Сюды ж ст.-бел. визытаторъ, визитаторъ (1691 г.) ’інспектар’ (Булыка, Запазыч., 62), якія паходзяць з польск.-лац. visitator.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ФІЗІЯКРА́ТЫ (франц. physiocrates ад грэч. physis прырода + kratos сіла, улада, панаванне),

прадстаўнікі аднаго з кірункаў класічнай школы палітэканоміі і сацыялогіі эканамічнай 18 ст.

Школа Ф. узнікла ў Францыі, тэорыі Ф. распрацоўваліся таксама ў Італіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Швецыі і інш. Заснавальнік кірунку Ф. — Ф.Кенэ, асн. прадстаўнікі — А.Р.Ж.Цюрго, П.С.Дзюпон дэ Немур, В.​Мірабо, Г.​Летрон, П.​Мерсье дэ ла Рыўер. Філас. аснова вучэння Ф. — ідэя натуральнага права. У процівагу меркантылізму Ф. лічылі, што асн. багацце дзяржавы паходзіць з вытв-сці, найперш сельскагаспадарчай, а не з грашовага абарачэння. Абсалютызуючы эканам. і сац. значэнне с.-г. працы, яны вылучалі ў грамадстве класы вытворчыя (працаўнікі сельскай гаспадаркі, землеўладальнікі) і непрадукцыйны (бясплодны, які аб’ядноўваў сац. слаі, што не мелі непасрэднага дачынення да земляробства). Ф. адстойвалі ідэю неўмяшання дзяржавы ў эканоміку, крытыкавалі спробы ўлады рэгуляваць прам-сць, асабліва з дапамогай падаткаабкладання.

На Беларусі вучэнне Ф. пашырылася ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. Прыхільнікам ідэі натуральнага парадку выступаў І.Страйноўскі, які разумеў пад ім адзінства фіз. і маральнага парадку, законаў прыроды і грамадства; прынцыпы натуральнага права ён разглядаў у якасці крытэрыяў дасканаласці сац.-паліт. ладу, крыніцы правоў асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, прыватнай уласнасці. Ідэю натуральнай абумоўленасці грамадскіх адносін падтрымліваў І.Я.Масальскі, які падкрэсліваў неабходнасць больш эфектыўнага выкарыстання зямлі і сял. працы як адзінай крыніцы ўсіх багаццяў, выступаў за паляпшэнне матэрыяльных умоў жыцця і ўзроўню адукацыі сялян. І.І.Храптовіч звязваў магчымасць пастаяннага росту забяспечанасці і асветы для ўсіх з арганізацыяй грамадскага жыцця ў адпаведнасці з патрабаваннямі натуральнага парадку, згодна з якім кожны павінен працаваць на тым месцы, якое яму наканавана. Погляды Ф. развівалі М.​Ф.​Карповіч, В.​Калінскі, якія лічылі, што ўзровень дзярж. дабрабыту залежыць ад земляробаў — асн. стваральнікаў багаццяў, а ўсе сац. супярэчнасці яны звязвалі з цяжкім эканам. становішчам і нізкім узроўнем адукацыі сялянства.

С.​А.​Яцкевіч.

т. 16, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ле́і 1 ’падцяжкі ў штанах’ (Сцяшк.). Да шле́йкі (гл.).

Ле́і 2 ’нашыўкі з моцнай тканіны або скуры на тых месцах пераважна кавалерыйскіх штаноў, якія хутка праціраюцца’, ’абшыўка ў штанах’ (ТСБМ, Сцяшк.; слуц., міёр., Нар. словатв.), польск. сувалк. lei̯a ’скурай абшытыя штаны’, podlejowaś spodnie — naszyć lei. Паходзіць з франц. lé ’полка палатна, тканіна паміж пругамі’ (ТСБМ, 3, 33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паслухмя́ны ’пакорны’, ’які слухаецца каго-н.’ (КЭС, лаг.; паўн.-усх., КЭС; віл., Сл. ПЗБ; Касп.). Карскі (2–3, 43) вылучае тут суфікс ‑мʼан‑ і прыводзіць яшчэ адзін прыклад руцʼмʼаны ’які з руты’ (Кліх). Аднак Мартынаў (вусн. паведамл.) мяркуе, што ‑мʼ‑ узыходзіць да ‑нʼ‑ — ⁺паслухмяны, якое магло б паходзіць з паслу́хный ’паслухмяны’ (Бяльк.). Параўн. таксама ўкр. послухня́ний ’паслухмяны’, послухня́нство ’паслушэнства’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Весіць 1 ’вешаць’ (КТС), рус. паўн. ве́сить ’тс’, польск. ‑wiesić (ст.-польск. wiesić > wieszac), в.-луж. wjesyć, н.-луж. wjesyś, чэш. věsiti, славац. vesiť, славен. vésiti ’вешаць’, макед. веси, балг. веся ’вешаць на шыбеніцы’. Прасл. věsiti. Чаргаваннем звязана з вісе́ць (гл.).

Весіць 2 ’важыць’ (КТС) запазычана з рус. мовы; параўн. рус. весить ’важыць’, укр. вісити, якое паходзіць з ве́сіць 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́нва ’частка воза’ (тураў., Выг.), укр. ланва ’стальвага’, бук. ламба ’жалезнае прымацаванне стальвагі’, ст.-бел. ланей ’прут, які звязвае вось з валком’ (1686 г.) запазычана са ст.-польск. lanwa ’тс’ і інш. значэнні (гл. Карловіч. З, 63; МАГІІ, 2 (2), 15, Булыка, Лекс. зал., 120). якое паходзіць з с.-в.-ням. lanne ’ланцуг’, ням. дыял. lanen ’аглоблі, дышаль’ (Брукнер, 306; Слаўскі, 4, 461).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галя́чка ’ігла’ (Нас.). Паколькі, здаецца, няма дадатковых даных аб гэтай лексеме, то магчыма толькі выказаць меркаванне (даволі гіпатэтычнае) аб этымалагічнай сувязі з укр. го́лка ’ігла’. Бел. слова, мусіць, паходзіць з *голячка, дзе ‑ячка з’яўляецца суфіксам (у якой функцыі?), а гол — аснова, што ва ўкр. гол‑ка, рус. игла, іголка. Не выключаецца і сувязь з голы (тады, магчыма, гэта нейкая метафарычная або жартоўная назва).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глазу́ра ’глазура’ (БРС), ’паліва’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. глазу́рь ’тс’ (на пачатку XIX ст. таксама глазу́ра; гл. Шанскі, 1, Г, 90). Бел. глазу́ра і рус. форма глазу́ра запазычаны з польск. glazura ’тс’ (параўн. Фасмер, 1, 410; Шанскі, 1, Г, 90), якое паходзіць з ням. Glasur. Бел. дыял. глазу́р ’сінька’, відаць, адлюстроўвае рус. форму глазу́рь. Сл. паўн.-зах. лічыць слова глазу́ра запазычаннем з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)