МЛЕ́ЧНЫ ШЛЯХ,

1) дыфузная святлівая паласа няправільнай формы, што перасякае нябесную сферу ў плоскасці Галактыкі. Складаецца з вял. колькасці зорак, якія паасобку нельга бачыць простым вокам, але можна распазнаць з дапамогай тэлескопа.

М.Ш. — сукупнасць зорак нашай зорнай сістэмы — Галактыкі, якой яна выглядае знутры, з пункту, паблізу галактычнай плоскасці, на адлегласці ~​1/2 галактычнага радыуса ад ядра галактыкі. Сярэдняя лінія М.Ш. блізкая да вял. круга (галактычнага экватара), паўн. полюс якога знаходзіцца ў сузор’і Валасоў Веранікі; бачная шырыня ў межах ад 5° да 30°. У напрамку да цэнтра Галактыкі (сузор’і Стральца і Скарпіёна) М.Ш. шырокі і яркі, у процілеглым (сузор’і Персея і Возніка) — вузкі і менш яркі. У многіх месцах М.Ш. назіраюцца цёмныя плямы, што абумоўлена паглынаннем святла воблакамі касмічнага пылу. Паміж сузор’ямі Арла і Цэнтаўра паласа паглынальнага рэчыва дзеліць М.Ш. на 2 часткі.

2) Уласная назва Галактыкі.

Млечны Шлях.

т. 10, с. 497

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

саніта́р, ‑а, м.

Асоба малодшага медыцынскай персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад. На парозе прыемнага пакоя з’явіўся санітар. Каліна. Калі ў карцэр прыйшоў лекар з санітарам, Андрэй нават не звярнуў на іх увагі. Машара. // У арміі — радавы медыцынскай службы, які аказвае рапеным першую дапамогу і выносіць іх з поля бою. — Саніта-ар! — голасна крыкнулі паблізу. «Алёша?» — мільганула ў Антанюка, але затрымлівацца нельга было — рота атакавала. Хадкевіч. // перан. Пра таго або тое, што дапамагае захаванню здароўя, чысціні каго‑, чаго‑н. Дзятлы і мурашкі — лясныя санітары.

[Лац. sanitas — здароўе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суме́жны, ‑ая, ‑ае.

Які размешчаны побач, паблізу; суседні. У гэтым годзе выйшла так, што і Пятрок, і Кузьма на сваіх сумежных палетках будуць сеяць жыта. Нікановіч. Адсюль, пад аховай закону, бабры распаўсюдзіліся і па іншых сумежных вадаёмах, асабліва па верхняму цячэнню Бярэзіны. В. Вольскі. // перан. Цесна звязаны з чым‑н.; падобны, блізкі. Кожны з .. [членаў брыгады] па прыкладу брыгадзіра асвоіў сумежныя прафесіі, а многія па яго ж прыкладу сталі рацыяналізатарамі. Лось. Паэт-эрудыт, Багдановіч у сваёй працы заўсёды кіраваўся яшчэ адным вельмі важным запаветам: паэзія не павінна развівацца ў адрыве ад сумежных відаў мастацтва. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сень ж., уст.

1. (покров) за́сень, -ні ж., ша́ты, -таў ед. нет;

под се́нью широколи́ственных дере́вьев у за́сені шыракалі́стых дрэў;

2. (место, пристанище) прыту́лак, -лку м.;

под сенью а) (под защитой) пад ахо́вай, пад абаро́най, пад засцяро́гай; б) (вблизи) паблі́зу, блі́зка, каля́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

mercy [ˈmɜ:si] n. жа́ласць, спага́да; міласэ́рнасць; лі́тасцівасць;

have mercy (on) шкадава́ць, быць міласэ́рным;

it’s a mercy infml гэ́та шча́сце (што);

It’s a mercy no one was near during the explosion. Гэта шчасце, што нікога не было паблізу ў час выбуху;

a mercy flight/mission выратава́льны палёт/выратава́льная мі́сія

at the mercy of ца́лкам пад ула́дай, на мі́ласці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пад... (а таксама пад’..., пада...), прыстаўка.

I. Утварае дзеясловы са знач.:

1) дзеяння знізу ўверх, уніз чаго-н., напр.: падлажыць, падкінуць, падважыць;

2) набліжэння каго-, чаго-н., напр.: падысці, пад’ехаць;

3) дабаўлення, напр.: падліць, падсыпаць;

4) паўтарэння якога-н. дзеяння ўслед за іншым, суправаджэння аднаго дзеяння другім, напр.: падтакваць, падбрэхваць;

5) праяўлення дзеяння ў слабым ці непрыметным, скрытым выглядзе, напр.: падгледзець, падпільнаваць.

II. Утварае назоўнікі і прыметнікі:

1) прыметнікі са знач. ніжняй часткі чаго-н., знаходжання ніжэй за што-н., напр.: падводны, падстраўнікавы;

2) назоўнікі са знач. часткі больш буйнога адзінства, напр.: пададдзел, падатрад, падклас;

3) прыметнікі са знач. чаго-н., што знаходзіцца ў чыім-н. распараджэнні, напр.: падначалены, падсудны;

4) назоўнікі і прыметнікі са знач. чаго-н., што знаходзіцца паблізу ад чаго-н., напр.: падтропікі, падлессе;

5) назоўнікі са знач. звання, ніжэйшага за іншае, пасады памочніка, напр.: падпалкоўнік, падшкіпер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

okolica

okolic|a

ж.

1. ваколіца, наваколле;

~e podmiejskie — прыгарадныя мясцовасці;

2. мясцовасць;

piękna ~a — прыгожая мясцовасць;

mieszkać w ~y — жыць паблізу (блізка);

ból w ~y serca — боль у вобласці сэрца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nah

1. a блі́зкі, недалёкі;

ein ~er Freund блі́зкі ся́бар [друг];

die ~e Stadt блі́зкі [бліжэ́йшы] го́рад;

in ~er Zkunft у недалёкай бу́дучыні, ху́тка;

der Smmer ist ~(e) набліжа́ецца ле́та;

ich war ~e darn… яшчэ́ кры́ху [чуць], і я…

2. adv (an, bei, von D) паблі́зу, каля́, недалёка (ад каго-н., чаго-н.), по́бач (з кім-н., чым-н.);

von [aus] ~ und fern адусю́ль, з усі́х канцо́ў;

etw. von ~ betrchten разгляда́ць што-н. зблі́зку;

j-m zu ~(e) trten* зачапі́ць, пакрыўдзіць каго́-н.;

~ verwndt sein быць у блі́зкім свая́цтве;

~e darn sein, etw. zu tun* збіра́цца [быць ама́ль гато́вым] зрабі́ць што-н.

3. prp (D) каля́, по́бач, паблі́зу;

~ dem Hus каля́ до́му, паблі́зу [по́бач] з до́мам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПАДЗО́РНАЯ ТРУБА́,

аптычная прылада для назірання далёкіх прадметаў адным вокам. Вядома з канца 16 — пач. 17 ст. У 1609 П.т. 32-кратнага павелічэння пабудаваў і выкарыстаў для астр. даследаванняў Г.Галілей. Іншы тып П.т. прапанаваў у 1610—11 І.Кеплер (пабудавана каля 1630).

Асн. элементы П.т. — аб’ектыў і акуляр. Аб’ектыў — збіральная сістэма; дае сапраўдны, паменшаны і перавернуты відарыс аддаленага прадмета паблізу факальнай плоскасці. У схеме Галілея акуляр — рассейвальная лінза, размешчаная паміж аб’ектывам і яго факальнай плоскасцю, дае прамы відарыс. У схеме Кеплера акуляр — збіральная лінза, у якую відарыс, атрыманы пасля аб’ектыва, разглядаецца, як у лупу (відарыс застаецца перавернутым); для атрымання прамога відарыса паміж аб’ектывам і акулярам змяшчаюць абарачальную сістэму. Сучасныя П.т. маюць поле зроку 90—100° і павелічэнне ў дзесяткі разоў.

Я.​У.​Чайкоўскі.

Падзорная труба: а — схема Галілея, б — схема Кеплера, в — труба Кеплера з абарачальнай лінзай; 1 — аб’ектыў, 2 — акуляр, 3 — абарачальная лінза.

т. 11, с. 497

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лог

1. Звычайна сухадольны луг паблізу вёсак, паміж палёў, каля рэчак, у неглыбокіх раўках (БРС).

2. Шырокая нізіна, даліна (БРС).

3. Балота, дрыгва, мокрае месца на лузе (Зах. Бел. Др.-Падб., Рэч., Стаўбц.).

ур. Лог (поле) Стаўбц. (Прышч.), ур. Процкі лог (сенажаць) каля в. Шаламы Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)