НАВУ́МЕНКА (Іван Якаўлевіч) (н. 16.2.1925, г. Васілевічы Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік, літ.-знавец, грамадскі дзеяч. Нар. пісьменнік Беларусі (1995). Акад.Нац.АН Беларусі (1980, чл.-кар. 1972), д-рфілал.н. (1969), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1950). Працаваў у газ. «Бальшавік Палесся» (1946—51), «Звязда» (1951—52). З 1954 на кафедры бел. л-ры БДУ, з 1973 дырэктар Ін-та л-ры імя Я.Купалы, з 1982 віцэ-прэзідэнт, з 1992 саветнік пры прэзідыуме Нац.АН Беларусі. Друкуецца з 1955. У першым зб. апавяданняў «Семнаццатай вясной» (1957) у рамантычна прыўзнятых фарбах адлюстраваў духоўны свет і лёс юнакоў, што прайшлі праз выпрабаванні вайны. Гэтая ж тэма развіта і ў зб-ках апавяданняў «Хлопцы-равеснікі» (1958), «Таполі юнацтва» (1966, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1967), адзначаных вернасцю праўдзе жыцця, глыбокім пранікненнем ва ўнутр. свет герояў, майстэрствам дэталі, лірызмам. У аповесцях «Снежань», «Мой сябар Пятрусь», «Пераломны ўзрост» (усе нап. 1958), «Бульба» (1964), «Трымценне дубовага лісця» (1965), «У бары на світанні» (1971) і інш. праблемы станаўлення людскіх характараў на матэрыяле вайны і ў абсягу сучаснасці. Адметныя рысы творчасці Н. — лірычная пранікнёнасць пачуцця і даверлівасць інтанацыі, дакладнасць учынкаў герояў, праўдзівасць дэталей і маст. абагульненняў. Раманы «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1973) падсумавалі вопыт аўтара па стварэнні эпічна насычанай карціны жыцця і барацьбы ва ўмовах жорсткай фаш. акупацыі. Яго ўвагу прыцягвалі і праблемы сучаснага жыцця, што ўнеслі шмат новага ў традыц. адносіны чалавека з людзьмі, грамадствам, гісторыяй. Аповесцям «Развітанне ў Кавальцах» (1974), «Апошняя восень», «Замяць жаўталісця» (абедзве 1976), «Інтэрнат на Нямізе» (1978), раманам «Смутак белых начэй» (1979), «Летуценнік» (1984), «Асеннія мелодыі» (1987), п’есе «Птушкі між маланак» (1982), многім апавяданням уласціва ўсё больш глыбокае асэнсаванне рэчаіснасці, усведамленне сэнсу жыцця, складаных праблем сучаснасці, выяўленне духоўнага патэнцыялу асобы. Пераасэнсаванне гісторыі вяртае героя пісьменніка ў часы дзяцінства і юнацтва ў трылогіі «Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва» (1997) і яе працягу «Любімы горад» (1999). Гады калектывізацыі, сталінскія рэпрэсіі асвятляюцца аўтарам з пункту гледжання сучасніка. Для дзяцей напісаў аповесць «Вайна каля Цітавай копанкі» (1957). Аўтар літ.-знаўчых манаграфій «Янка Купала. Духоўны воблік героя» (1967), «Якуб Колас. Духоўны воблік героя» (1968, за абедзве Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1972), «Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч» (1992), «Змітрок Бядуля» (1995), «Максім Багдановіч» (1997), «Ранні Кузьма Чорны (1923—1929)» (2000). У працах па гісторыі бел. л-ры «З глыбінь жыцця» (1960) і «Пісьменнікі-дэмакраты» (1967) разглядае канцэпцыю чалавека і свету ў бел. л-ры.
Тв.:
Зб.тв.Т. 1—6. Мн., 1981—84;
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1995—97;
Гасцініца над Прыпяццю. Мн., 1994;
Хатняе зайчанё. Мн., 1998.
Літ.:
Сіненка Г. Іван Навуменка: Нарыс творчасці. Мн., 1981;
Піскун Л. Іван Навуменка. Мазыр, 1997;
Яе ж. Феномен мастацкай індывідуальнасці: Агляд творчасці Івана Навуменкі // Роднае слова. 1995. № 2—3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ве́тла ’лаза’ (мазыр., Мат. Гом.), рус.літар.ветла́ ’вярба, Salix pendula’, калін. ’пустазелле ў аўсе’, разан.ветла́к ’белая вярба’, смал., маск.ветли́на ’вярба’, урал.ве́тли́на ’бульбоўнік, націна буракоў, гароху’, укр.ветла́, вутла́, ветли́на́ ’вярба, Salix viminalis’; ’жоўтая вярба, Salix vitellina’, ветли́нка ’Gorgonia viminalis’, польск.wietla, wietło ’галіна’ (Варш. сл.). Усходнеслав. утварэнне ад вет‑ (< vět‑ < viti ’віць’) і суф. ‑ьл‑а, магчыма, пад балцкім уплывам; параўн. літ.vytẽlė ’лаза, дубец’, vytìs ’тс’, výtulas ’звязка’, vỹturti ’звіваць, абверчваць’, лат.vîtuõls ’вярба’, vītne ’гірлянда; вусікі гароху’ і інш. Гл. Траўтман, 347; Мюленбах-Эндзелін, 4, 648; Фасмер, 1, 306; Шанскі, 1, В, 79; КЭСРЯ, 57. Махэк₂ (687) дае прасл. форму ў выглядзе vьtъla < і.-е.*vitulā і прыводзіць тапанімічныя назвы з чэшскай і польскай моўных тэрыторый, якія не адносяцца да ве́тла. Сюды ж ветліца. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 80. Як і Гараеў, 46, ён дае vьt‑l‑a < vi‑ti. Рудніцкі (1, 373) мяркуе, што ўкр.ветли́на магло ўзнікнуць як вынік адаптацыі навуковага лац. тэрміна (Salix) vitellina.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марка́ч ’баран-вытворнік’ (ТСБМ, Янк. 1, Кліх, Шат., Касп., Сцяшк., Чач., Дразд., Бір. Дзярж.; мін., Растарг., Да характ.; вілен., гродз., мін., Нас.; КЭС, лаг., мазыр., З нар. сл.; стол., Нар. лекс.; лід., беласт., Сл. ПЗБ, Бел.-рус. ізал., 32), моркоту́н, маркіту́н ’тс’ (ТС, Сцяц.), укр.с.-палес.мурка́ч ’тс’ (Бел.-укр. ізал.), мъркаціньня ’козы’; марката́ць, моркота́ць, мыркота́тэ, моркіта́ть, моркота́ты ’палавая цяга ў авечак’ (драг., КЭС; гродз., бяроз., Шатал.; кобр., Нар. лекс.; гродз., беласт., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл., ТС), ’утвараць характэрныя гукі (пра барана-вытворніка)’ (віл., Сл. ПЗБ); маркіта́ць, моркотова́цца ’быць у стане цечкі, паляваць (пра авечку)’, маркітава́ць ’патрабаваць злучкі’ (зэльв., Жыв. сл.; ТС, Сцяшк.), (перан.) марката́ць, мірката́ць, мярката́ць ’бляяць (аб авечцы, ягняці)’ (Бяльк., Яруш.; віц., докш., ДАБМ, к. 302). Прасл.mьrkačь (гл. Трубачоў, О составлении прасл. слов. — V съезд слав., 181). Да маркаль (гл.). Аналагічна ўтвораны серб.-харв.мр̀кач ’казёл’, mrkačić ’рыба-самец’, мр̀кеш ’баран’. Дзеяслоў і яго дэрываты ўтвораны ад назоўніка ⁺mъrkotъ ’гукі, якія выдае баран у час цечкі’.
Зно́іць ’падбухторваць’ (мазыр., ЭШ). Рус., пск., цвяр., кастр.знои́ть ’тлець, гарэць, паліць’, чэш.znojiti, славац.znojiť (sa), н.-луж.znojś, славен.znojíti ’пацець’, серб.-харв.зно̀јити се ’пацець’, ’цяжка працаваць’, балг.уст.зноя се ’пацею; макед.знои се ’пацее’. Ст.-рус.зноити ’паддавацца ўздзеянню гарачыні’. Параўн. ст.-слав.знои гарачыня’, ц.-слав.зноение ’пот’, ст.-рус.зной ’гарачыня’, ’гарачка’. Бел. дыял. значэнне пераноснае, на базе значэння ’паліць — гарэць’, ’падпальваць’. Зноіць — дзеяслоў з суфіксам ‑i‑ti ад znojь, якое разглядаецца як назоўнік, звязаны з дзеясловам zněti ’гарэць’ (< znoi̯ti); параўн. рус.дыял.знеть, зне́я́ть, знить ’гарэць, тлець’, чэш.zněť, рус.зной, серб.-харв., славен.znôj, ’гарачыня, пот’, чэш., славац.znoj ’гарачыня, пот’, польск.znój ’гарачыня’, далейшая этымалогія няпэўная. Параўнанні з гніць — гной недастаткова інфарматыўныя, паколькі і гэта пара не мае цалкам пэўных і.-е. паралелей. Фасмер, 2, 101; Шанскі, 2, З, 103; Махэк₂, 717; Скок, 3, 659; Саднік-Айцэтмюлер, Handwört., 337. Гл. зніч, загнет.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапе́ча ’другі каравай — вялікая булка’ (Кольб.), ’праснак’ (Нас., Яруш., Гарэц., Касп., Шат., Бяльк.), перапе́чка ’хлеб круглай формы пераважна з пшанічнай мукі’ (ТСБМ; бялын., Янк. Мат.; бых., Мат. Маг.; ТС; мазыр., Сержп.), ’невялікая буханка прэснага хлеба з ячменнай мукі’ (слуц., Нар. словатв.), ’пірог сярэдняй велічыні’ (ТС); ’печыва з хлебнага цеста, бульбы, тоўчанага канаплянага семя’ (Сл. ПЗБ), ’скавароднік’ (ЛА, 4). Укр.палес.перепічайка, пере́пічка ’тс’, бойк.пере́пічка ’булка, якую выносяць на могілкі ў аўторак пасля Пасхі’, рус.перепе́ча ’каравай’, ’праснак, якім паміналі памерлых’, ’ватрушка’, перепе́чка ’булачка’, ’праснак’. Усходнеславянскі рэгіяналізм *per‑pekja > пере‑печа, утвораны ад дзеяслова *pekti ’пячы’ пры дапамозе прыстаўкі *per‑ > пера- са значэннем ’праходжанне праз увесь прадмет’, дзякуючы якому прыстаўка пера- набліжаецца да прыстаўкі пра- (< прасл.*pro‑), якая і выцесніла першасную пера- (параўн. славен.prepêči ’прапячы’), апошняя ж стала абазначаць ’празмернасць, перавышэнне мяжы нармальнага стану’, параўн. перапячы, рус.перепе́чь, серб.-харв.препѐћи, а таксама славен.prepêči ’перасмажыць’, адсюль славен.prepečênec ’сухар’ (ESSJ, 1, 162–169; адносна семантыкі і пашырэння лексемы гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 107–114.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свесь (сьвесь) ‘сястра жонкі’ (Ласт., Касп., Янк. 1, Сл. рэг. лекс.; мазыр., Шатал.; ТС), свесць (сьвесць) ‘тс’ (ТС, Шат., Маш., Ян., Кольб.), свісць (сьвісьць) ‘тс’ (Клім., Сл. Брэс.), сьве́сьця ‘тс’ (Касп.), сьве́стка ‘тс’ (Ласт.); укр.свість, рус.дыял.свесть, све́стка ‘швагерка’, стараж.-рус.свесть, свьсть, свѣсть, польск.świesć ‘сястра мужа або жонкі’, серб.сва̑ст, сва̏сти ‘швагерка’, славен.svȃst, svẹ̑st, балг.све́стка, макед.дыял.свеска ‘тс’. Прасл.*svьstь, svěstь мае адпаведнікі ў літ.sváinis ‘сваяк’ (паводле Атрэмбскага (Gramatyka, 171), літоўскай мове характэрна сінанімія суф. ‑nis‑/‑sis‑), лат.svaĩnis ‘брат жонкі’ побач з sìvystàs ‘цесць’, ст.-ісл.sveinn ‘хлопчык, хлопец, слуга’, ст.-в.-ням.geswîo ‘сваяк’ і інш. Гл. Фасмер, 3, 575; Міклашыч, 322; Младэнаў, 571, 573; Скок, 3, 226. Далей да свой (гл.). Трубачоў (История терм., 140) словаўтварэнне тлумачыць як далучэнне суф. ‑st‑ да асновы *svь‑, якая ўтварылася ў выніку рэдукцыі кораня: *svь‑ < sve‑, svo‑; першапачаткова гэта быў nomen abstractum са значэннем ‘прыналежнасць да сваіх, сваяцтва’. Аднаўленне сувязі ў рус.свояченица ‘швагерка’, параўн. Шаўр, Etymologie, 45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скаль ж. р. ‘перадавы атрад пчол, які перад раеннем вылятае шукаць, выбіраць новае месца для новага роя’ (гродз., дзятл., баран., свісл., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Сл. Брэс., Анох., Янк. 2, Байк. і Некр., Нар. сл.), скала́ (Анох., Сцяшк., Сцяц.), ска́льлі (Нар. сл.), ска́лля (Анох.), скалля́, ска́ля (З нар. сл.), скалі (Інстр. 1; мазыр., Архіў БЭЛА), ска́ло н. р. (Сл. Брэс.) ‘тс’, скалява́ць ‘шукаць, выбіраць (пра пчол — новае месца перад раеннем)’ (Байк. і Некр., Янк. 2, Анох., Маш., Нар. сл.), скалі́ць (Некр., З нар. сл.), ско́ліваць (Нар. сл.) ‘тс’. Укр.скаль м. р., ска́ла ‘тс’, дыял.палес.скаль ‘пчала-разведчык’, рус.скалья́ зборн. ‘перадавы атрад пчол; пчолы-разведчыкі’, польск.skal м. р. ‘скаль’, skała, skarły ‘скаль’, н.-луж.дыял.skal ‘пчаліная матка’. Прасл.*jьskalь, дэрывата суф. ‑(a)lь ад дзеясл. *jьskati, гл. іскаць, параўн. іншыя назвы: іск, іска́, по́іск, по́іска (ЛА, 1). Гл. Ніканчук, БЛ, 6, 68 і наст.; Борысь, Etymologie, 225–227; ЭССЯ, 8, 237–238.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стрэ́ча1 ‘сустрэча’ (ТСБМ, Нас.; мазыр., Шэйн. З; Яруш., Др.-Падб., Янк. 2, Бяльк., Сержп. Прымхі, ТС). Укр.стрі́ча, рус.встре́ча, серб.-харв.сре̏ћа ‘шчасце’, славен.sreča ‘тс’, балг.сре́ща ‘сустрэча’, макед.сре́ка ‘шчасце, удача’. Прасл.*sъrětja (Фасмер, 1, 363; Глухак, 575) або *sъrętʼa, што ўтворана з суф. ‑ja ад асновы цяп. ч.: *sъrętʼo, *sъrěsti ‘стрэць’ (Слаўскі, SP, 1, 82). У прыстаўцы бачаць адпаведнасць ст.-інд.*su‑ і тлумачаць слова як ‘добры, шчаслівы выпадак’. Гл. Фасмер, там жа; Бязлай, 3, 306.
Стрэ́ча2 у выразак: у першай стрэ́чы ‘дваюрадны (брат, сястра, цётка, дзядзька)’, другая стрэч ‘дваюрадны’, у другой стрэ́чы ‘траюрадны (брат, сястра, цётка, дзядзька)’, у трэцяй стрэ́чы ‘пра далёкае сваяцтва’ (ТСБМ, Янк. 2, Чуд., Сцяшк. Сл.; воран., ганц., шчуч., шальч., іўеў., пух., Сл. ПЗБ); стрэ́ча ‘ступень роднасці’ (Скарбы), стрэч ‘тс’ (Сцяцко Сл.), стрэль ‘ступень роднасці’ (Сл. рэг. лекс.). Назоўнік абстрагаваны ад прыметніка стрэчны ‘стрыечны’ (ТСБМ), параўн. амонім стрэ́чны ‘сустрэчны (ТСБМ, ТС). Гл. стрыечны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сыро́ватка ’вадкасць з адтопленага або адстоенага кіслага малака’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Пятк. 1, ЛА, 4, Арх. Вяр., ТС), сы́раватка, сы́рватка, сарава́тка ’тс’ (Сл. ПЗБ), сы́раватка ’тс’ (Сцяшк., Жд. 2), сыро́вадка ’тс’ (Янк. 1; бых., Янк. Мат.), сы́равадка (Нас.), сы́рватка ’тс’, сы́ўрытка ’тс’ (Мат. Маг.), сыро́водка, сыро́вадка ’тс’ (ТС), сы́варатка (Сцяшк.) ’тс’, сырове́тка, сэрова́тка, сыро́вотка, сыро́ватка ’сыроватка’, ’суп на сыроватцы’, ’маслянка’ (Вешт.), сыро́вадка ’страва (суп) з сыроваткі і круп’ (Ян., ПСл; мазыр., З нар. сл.), сыро́ваднік ’тс’ (Ян.), сырова́тнік ’тс’ (Сл. Брэс.). Укр.си́ро́ватка, рус.сы́воротка, польск.serwatka, в.-луж.syrwatka, н.-луж.serowatka, чэш., славац.syrovátka, серб.-харв.су̏рутка, дыял.сирова́тка, славен.sírotka, балг.суро́ватка, дыял.сурва́тка, макед.сирутка. Прасл.*syrovatъka ўтворана ад прым. *syrovatъ ’сыраваты’ < *syrъ (гл. сыровы, сыры); Міклашыч, 335; Шустар-Шэўц, 1402; Бязлай, 3, 238; супраць Махэк₂ (599), які супастаўляе з лац.serum ’сываратка’. Формы тыпу рус.сыроводкаФасмер (3, 816) тлумачыць набліжэннем да вада; іншыя змены тлумачацца асіміляцыяй і метатэзай у асобных мовах (Куркіна, Этимология–1975, 175).