Ары́к ’абвадняльная канава ў Сярэдняй Азіі’. З рускай (Крукоўскі, Уплыў, 74), дзе ў XIX ст. з цюркскай, хутчэй за інш. — з узб. ариķ ’арык; баразна’, аб чым Дзмітрыеў, Строй, 510, 523; Супрун, Этимология, 1967, 96. Пра цюркскае паходжанне беларускага слова пісалі Булахаў, Курс сум., 161; Юргелевіч, Курс, 137.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саніта́р ’асоба малодшага медыцынскага персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад.’ (ТСБМ). З рус. санита́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое, магчыма, з франц. sanitaire ’які мае дачыненне да аховы здароўя’ з дапамогай суф. ‑ар‑ (Гараеў, 451; Фасмер, 3, 557).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́я ‘травяністая расліна сямейства бабовых’ (ТСБМ, Кіс., Сцяшк.). Новае запазычанне з рус. со́я ‘тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 73, 88); у апошняй праз заходнееўрапейскія мовы, параўн. ням. Soja, англ. soya з япон. shōyū ‘соявы алей’ < кіт. či̯angyu ‘тс’; гл. SWO, 690; ЕСУМ, 5, 364.
Соя́ ‘сойка’ (Куч.). Гл. сойка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ідэа́л. Запазычанне пачатку XX ст. Фанетычная форма (адсутнасць дзекання) сведчыць хутчэй аб польск. (Гіст. лекс., 261; Гіст. мовы, 2, 144), чым аб рус. пасрэдніцтве (як Крукоўскі, Уплыў, 77; Гіст. лекс., 272), але націск. Польск. ideał з лац. idealis ’ідэальны’ (SWO, 295). За польск. пасрэдніцтва дзеяслова ідэалізава́ць суф. ‑аваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ілю́зія. Першакрыніца: лац. illusio ’іронія, насмешка’. У бел. мову слова магло трапіць як праз польск., так і праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 77). Для рус., дзе з сярэдзіны XIX ст., Фасмер (2, 127) таксама меркаваў аб польск. пасрэдніцтве; супраць Шанскі (2, I, 49–50), які называе франц. крыніцу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памфле́т ’мастацка-публіцыстычны твор сатырычнага (часам палемічнага) характару’ (ТСБМ). З рус. памфле́т (Крукоўскі, Уплыў, 78). У рус. мове запазычана праз ням. Pamphlet < англ. pamphlet ад ст.-франц. pamphilet ’тс’: лац. Pamphilus — назва камедыі XII ст., якая ўзыходзіць да грэч. уласнага імя Πάμφιλος (Фасмер, 3, 195 з літ-рай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́ніка ’непераадольны жах і разгубленасць, якія авалодалі чалавекам або мноствам людзей’ (ТСБМ). З рус. па́ника (Крукоўскі, Уплыў, 74), дзе з зах.-еўрап. моў < лац. panicus, грэч. πανικός ад імя ляснога бога Пана, грэч. πάν, які, паводле грэчаскай міфалогіі, пасылае жах і трывогу (гл. Клюге-Гётце, 430; Фасмер, 3, 197).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перыяд ’адрэзак часу’ (ТСБМ), ст.-бел. периодъ (з 1598 г.), якое са ст.-польск. peryjod, period (XVI ст.) < лац. periodus < ст.-грэч. περίοδος ’абарачэнне, абарот’ (Булыка, Лекс. запазыч., 165); магчыма, паўторнае запазычанне праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 78), у якой слова было запазычана з франц. у эпоху Пятра I.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лічэ́бнік ’часціна мовы, якая абазначае колькасць або парадак прадметаў пры лічэнні’. Запазычана з польск. liczebnik, якое з прыметніка liczebny < ст.-польск. liczebne ’лічэбнік’ — калька з лац. numerale nomen ’тс’ (Слаўскі, 4, 242). Памылкова Крукоўскі (Уплыў, 116), які мяркуе, што лексема з’яўляецца калькай з бел. коранем і рус. суфіксам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вібра́цыя ’рытмічнае хістанне пругкага цела’ (КТС, БРС). Запазычана праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 89) з франц. vibration ’хістанне, ваганне’ (Шанскі, 1, В, 91) < лац. vibratio < vibrare ’дрыжаць, хістацца’ (Даза, 750). Не выключана магчымасць запазычання з польск. wibracja, асабліва з музычнай тэрміналогіі. Сюды ж вібрант, вібратар, вібрацыйны (КТС, БРС), вібрыён (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)