справазда́чны год Beríchtsjahr n, Réchnungsjahr n;
навуча́льны год Schúljahr n (у школе), Stúdi¦enjahr n (у ВНУ), Léhrjahr n (вучня на прадпрыемстве);
Но́вы год Néujahr n;
пад Но́вы год zu [an] Silvester [-´vɛs-], am Silvesterabend;
пара́ года Jáhreszeit f -, -en;
год выда́ння Erschéinungsjahr n (кнігі); Jáhrgang m -(e)s, -gänge (часопіса);
год нараджэ́ння Gebúrtsjahr n;
кру́глы год ein gánzes [rúndes, vólles] Jahr, das gánze Jahr hindúrch;
з году ў год von Jahr zu Jahr, jahráus, jahréin;
у гада́х bei Jáhren
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ка́лка1 ’галка, птушка Corvus monedula’ (слонім., Арх. Бяльк.; Сцяшк.Сл. паўн.-зах.). Польск.kawka ’тс’. Фанетыка бел. слова сведчыць аб больш складаным працэсе, хоць сам факт запазычання або ўплыву польск. формы выключыць нельга, аб чым сведчыць і лінгвагеаграфія. Ёсць і іншая магчымасць тлумачэння: калка < галка (апошняя форма адзначана па галоўнай тэрыторыі, Сл. паўн.-зах.) у выніку існавання дублетаў к‑ і г‑ у запазычаных словах, калі форма з к‑ успрымаецца або як адаптаваная, або як спрадвечная. Гэта, аднак, менш верагодна.
Ка́лка2, у Доўн.-Зап., 3, 39: «Кидайса, метайса, завиваты не давайса! Кинь калку (кибалку?) хочъ пидъ лаўку, Сама выбежъ на вулоньку!». Далей аўтар адзначае калка кибалка ’жаночы галаўны ўбор’ і спасылаецца на аналагічныя кантэксты ў Янчука і Чубінскага; паводле гэтага можна меркаваць, што слова было вядома на зах. Палессі дастаткова шырока. Этымалогія няясная; можна суаднесці з калка1, паколькі ў шэрагу назваў сустракаюцца падобныя намінацыі; параўн. рус.дыял. тэрміны для жаночага галаўнога ўбору кокошка і сорока. Па розных прычынах гэта меркаванне маланадзейнае; магчыма, неабходна параўноўваць з бел.галка ’круглы, гладкі камень, якім таўкуць перац, гарчыцу’, галкі ’галушкі, клёцкі; печыва з мукі і тоўчанай бульбы’, аб першаснай семантыцы якіх сведчаць бел.галы ’ягадзіцы’, славац.hálka ’шарык’, польск.galka ’шар, булдавешка’ і інш. Падобная семантыка дапускае параўнанне гэтых лексем з разглядаемым словам; аднак паводле фактычнага крытэрыю такое збліжэнне недакладнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́льбух ‘трыбух’ (Сцяц.), ‘страўнік, начынены мясам’ (Мат. Гом.), ‘чэрава; страўнік у свінні’ (брэсц., ЛА, 1), ‘жывот, бруха; тоўсты чалавек’ (ТС); ‘вялікі жывот; чалавек з тоўстым жыватом’ (Мілк. Сл.). Сюды ж тэльба́та (гл.), тэльбухава́ты ‘трыбухаты’ (Сцяшк. Сл.), тэльбухова́тый ‘тс’ (Клім., Горбач, Зах.-пол. гов.; мазыр., З нар. сл.), телʼбуши́ти ‘трыбушыць’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Параўн. старое польск.дыял.telbuch ‘жывот’. Няясна. Звычайна разглядаецца як варыянт польск.terbuch ‘тс’ з чаргаваннем р/л (Сцяцко, БММ, 2, 209), якое было характэрна для польскай мовы, гл. Брукнер, 567; ЕСУМ, 5, 541, 627; Глухак, 637 і інш. У Брукнера telbuch ‘бруха’, terbuch, trybuch ‘тс’, trybuszyć ‘трыбушыць’ узводзіцца да праславянскага кораня і параўноўваецца з torba (гл. торба). Фасмер адмаўляе роднасць каранёў terb‑ і torb‑ (Фасмер, 4, 96), аднак не выключае сувязі з прасл.*kolbъ, што мае значэнне ‘круглы, выпуклы’, параўн. бел.ке́лбухі ‘кішкі, вантробы’ (гл.) пры коўб2 ‘свіны страўнік’, якое ў выніку замены к > т магло даць разглядаемую форму. Малаверагодна вывядзенне на аснове укр.дыял.телебу́х ‘вантробы жывёлы’, тельбо ‘вялікі жывот; чалавек з вялікім жыватом’ прасл.*tъlbo, *tъlbuch арэальна абмежаванай інавацыі, гл. Шульгач, Слов. етим., 454; адносна яе распаўсюджання гл. Сяткоўскі, Słow. nazwy, 218 (на мяжы Польшчы, Украіны і Беларусі). Няясныя адносіны да прыметніка чэш.tělpatý ‘тоўсты’, якое Махэк₂ (639) параўноўвае з рус.телепень, тельпень, тельпеш, гл. целяпень, цяльпеш. Хутчэй за ўсё, гукапераймальнага (імітатыўнага) паходжання, параўн. ід.telebenden ‘целяпацца, боўтацца’. Гл. таксама цельбух.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Narrm -en, -en
1) ду́рань, прыду́рак;
ein áusgemachter ~, ein ~ in Fólio [in Lébensgröße]кру́глы [набі́ты] ду́рань;
j-n zum ~en hálten* лічы́ць каго́-н. ду́рнем
2) дзіва́к
3) бла́зен;
sich zum ~en [éinen ~en] máchen рабі́ць з сябе́ штукара́ [камедыя́нта, ду́рня];
◊
éinen ~en an j-m, an etw. (D) gefréssen háben тра́ціць ро́зум ад каго́-н., чаго́-н.;
jédem ~en gefällt séine Káppe≅ жыве́ кулі́к, дзе прывы́к; ко́жны кулі́к сваё бало́та хва́ліць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
САХА́РА (ад араб. сахра — пустыня),
пустыня ў Паўн. Афрыцы, самая вялікая на зямным шары. Пл. каля 7 млн.км². Працягваецца на 5,7 тыс.км ад Атлантычнага ак. на З да Чырвонага м. на У. Шыр. да 2 тыс.км. На Пн мяжуе з паўд. перадгор’ямі Атласа і ўзбярэжжам Міжземнага м. На Пд пераходзіць у Сахель (паўд. мяжа можа перамяшчацца на Пн ці Пд у залежнасці ад вільготнасці года). На тэр. С. размешчаны поўнасцю або часткова дзяржавы: Марока, Туніс, Алжыр, Лівія, Егіпет, Зах. Сахара, Маўрытанія, Малі, Нігер, Чад, Судан. У рэльефе пераважаюць раўніны выш. 200—500 м, у Цэнтр. С. — нагор’і: Ахагар (г. Тахат, 3003 м), Тыбесты (г. Эмі-Кусі, 3415 м, найб.выш. С.); плато: Аір, Энеды, Адрар-Іфарас і інш. Уздоўж Чырвонага м. выцягнуты хр. Этбай (выш. больш за 2000 м). На Пн і У размешчаны шматлікія бяссцёкавыя ўпадзіны, некат. з іх ніжэй узр. м.: Катара (-133 м), Шот-Мельгір (-26 м) і інш. У ландшафтах С. пераважаюць пустыні: камяністыя і друзавыя (хамады), галечнікавыя (рэгі), гліністыя (серыры), пясчаныя (у т. л. эргі), саланчаковыя (себхі); астатнюю тэр. займаюць горныя ландшафты з друзавата-камяністымі пустынямі. Паверхню часта ўскладняюць градавыя пяскі (бываюць грады выш. да 200—300 м) і дзюны круглыя або зоркападобныя.
С. займае паўн.-зах.ч. Афрыкана-Аравійскай платформы, дакембрыйскі фундамент якой выходзіць у масівах Цэнтральна-Сахарскай зоны падняццяў (Рэгібацкае, Ахагар, Тыбесты, Эль-Увейнат) і зах. выступе Нубійска-Аравійскага масіву. На Пн і Пд знаходзяцца зоны пагружэнняў, запоўненыя адносна маламагутным чахлом фанеразойскіх адкладаў. Радовішчы нафты і газу (Сахара-Лівійскі нафтагазаносны басейн), жалезных і медных руд, фасфарытаў.
Клімат С. пераважна трапічны пустынны, на Пн — субтрапічны. Круглы год пераважае паўн.-ўсх. пасат. Частыя вятры скорасцю да 50 м/с (хамсін, самум, сірока, шэргі) і пыльныя буры. Сярэднія т-ры студз. 10 °C і больш (у гарах маразы); ліп. да 37 °C, абс.макс. 57,8 °C (Эль-Азізія ў Лівіі), абс.мінім. -18 °C (у Тыбесты). Вял. сутачныя амплітуды т-р паветра (больш за 30 °C) і глебы (да 70 °C). Характэрны сухое паветра (адносная вільготнасць 30—50%) і высокая выпаральнасць (да 6000 мм). На б.ч.тэр. С. ападкаў менш за 50 мм за год, на ўскраінах 100—200 мм. На Пн С. ападкі пераважна зімовыя, на Пд — летнія. С. — вобласць унутранага сцёку. Пастаяннымі вадацёкамі з’яўляюцца ўчасткі транзітных рэк Ніл і Нігер. Па сухіх рэчышчах (вадзі або уэды) эпізадычна сцякаюць ліўневыя воды. Вял. басейн падземных вод, у т. л. артэзіянскіх, забяспечвае жыццё ў аазісах. Свідраванне на ваду вядзецца ў раёнах здабычы нафты і газу. Характэрны прымітыўныя глебы трапічных пустынь і паўпустынь (пясчаныя, друзаватыя, галечныя, гліністыя), часта засоленыя. Пашыраны вапнякова-гіпсавыя коры. Расл. покрыва залежыць ад тыпу пустынь: хамады і рэгі без расл. або з моцна разрэджаным покрывам, эргі замацаваны доўгакаранёвымі бязлістымі хмызнякамі і злакамі (сахарскі дрок, эфедра, дрын). На Пд С. з дрэвава-хмызняковых найб. частыя акацыі, тамарыскі і інш. У горных раёнах захаваліся рэлікты неагенавай флоры (ядловец, алеандр, кіпарыс). Найб. пашыраныя прадстаўнікі жывёльнага свету: антылопа адакс, газелі, муфлон, фенек, гепард, гіена, шакал, пясчанкі, тушканчыкі, сахарскі заяц, сцынкі, вараны, рагатая гадзюка, кобра і інш. Качавая і паўкачавая жывёлагадоўля (вярблюды, авечкі, козы), земляробства ў аазісах (фінікавая пальма, збожжавыя, агароднінныя культуры), развіта горназдабыўная прам-сць, з 1950—60-х г. С. — буйнейшы нафтаздабыўны раён свету. Гал. гарады: Тугурт, Уаргла, Лагуат, Туат, Тыдыкельт (Алжыр), Куфра, Себха, Тазерба, Джагбуб, Мурзук (Лівія), Сіва, Дахла, Фарафра, Бахарыя (Егіпет). У перавозках грузаў, акрамя нафты і газу (транспартуюцца па трубаправодах), вял. значэнне маюць транссахарская аўтадарога ад Алжыра да Нігера з бітумным пакрыццём да г. Айн-Салах і авіялініі; чыгункі: Абадла — паўн. Алжыр — Марока, Тугурт — Міжземнаморскае ўзбярэжжа, Кедыя — д’Іджыль — узбярэжжа Атлантычнага акіяна.
М.В.Лаўрыновіч.
Да арт.Сахара. 1 — вытачаныя эрозіяй рэшткі старажытных асадкавых фармацый, Эгіе-дзю-Сіс; 2 — рэг — участак пустыні, укрыты камянямі і галькай; 3 — аазіс Тагіт.
breathe down smb.’s neckinfml стая́ць над душо́й (у каго́-н.); вісе́ць над ка́ркам (у каго́-н.);
get it in the neckinfml атрыма́ць па ка́рку, атрыма́ць наганя́й;
risk one’s neckinfml рызыкава́ць жыццём/галаво́й;
save one’s neckinfml ратава́ць сваю́ шку́ру;
stick one’s neck outinfml ста́віць сябе́ пад уда́р; накліка́ць на сябе́ гнеў, кры́тыку і г. д.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Jahrn -(e)s, -e год;
von ~ zu ~ з го́ду ў год, з ко́жным го́дам;
ein hálbes ~ паўго́да;
ein gánzes ~ hindúrchкру́глы год;
~ für ~ год за го́дам;
vor zwei ~en два гады́ таму́ наза́д;
pro ~, im ~ у год;
übers ~ праз год;
drei ~e lang на праця́гу трох гадо́ў;
seit ~ und Tag даўны́м-даўно́;
in die ~e kómmen* (са)ста́рыцца;
in den bésten ~en у ро́сквіце сіл;
er ist schon bei ~en ён ужо́ пажылы́ чалаве́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Пругло́1 ’дужка паміж ручкамі ў папярочнай піле’, ’прыстасаванне для лоўлі дзікіх качак’ (ТС), рус.пругло́ ’сілок, пятля, пастка для птушак’, ст.-рус.пругло ’цянёты, сетка, пастка’, чэш.pruhlo ’сіло’, в.-луж.prudło, н.-луж.pšudło, славен.prógla, серб.-харв.пру́гло ’тс’, балг.прегло ’пастка для птушак’. Прасл.*prǫglo, паводле Слаўскага (SP, 1, 104), утворана ад дзеяслова *pręgǫ, prękti ’напружваць’ з інструментальным суфіксам ‑lo. Першаснае значэнне, відаць, ’наведзенае, нагнутае дрэўца, да якога прымацавала пятля, сіло’, параўн. Махэк₂, 488 і апісанне пругла ў ТС, 4, 233: “Як толькі качар праплываў праз уваход, ён чапляўся за наведзенае пругло. Яно паднімалася і зацягвала пятлю на шыі ў качара. Качар павісаў”. Гл. яшчэ Варбат, Этимология–1975, 31, якая ў якасці паралеляў прыводзіць нова-в.-ням.Sprigel, sprügel, sprugel, sprogel ’пругкая дужка, сілок’, нова-в.-ням.Sprenkel ’сіло’. Параўн. Фасмер, 3, 388; БЕР, 5, 631; Шустар-Шэўц, 2, 1163; далей гл. пруг, пругкі.
Пругло́2 ’калодзежны журавель’ (ТСБМ, Янк. 1, Янк. 2, Бір.), ’вочап’ (слуц., Нар. словатв.), ’бервяно-рычаг калодзежнага жураўля’ (чырв., З нар. сл.), ’палка, якой замыкаюць кубел’ (Варл.). Паводле ДАБМ (к. 243), слова ў значэннях ’вага’ і ’журавель’ распаўсюджана на Случчыне, а на астатняй беларускай тэрыторыі — спарадычна. Польск.prągło і роднасныя ў аналагічных значэннях вядомы ў Вялікапольшчы, Сілезіі і на Веліньску (Ляшчынскі, RS, 31, 1, 30). Асноўнае значэнне разглядаемага слова ’бервяно; палка’ і тэрыторыя яго пашырэння наводзяць на думку аб запазычанні. Параўн. бел.пруглічка, якое Лаўчутэ (Балтизмы, 126) параўноўвае з літ.bruklýs (з менай ‑p‑/‑b‑, тыповай для балтыйскіх моў) ’тоўстая палка, адрэзак дрэва’, лат.sprũngulis ’маленькі круглы адрэзак дрэва; палка, пень’. Не выключаным застаецца і лакальнае семантычнае развіццё слав.*prǫglo ’пастка’, параўн. дэфініцыю рус.пругло́ ў Даля: ’усякая трымалка; падпорка; рычаг’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
год (мн. гады́) м., в разн. знач. год;
гады́ жыцця́ — го́ды жи́зни;
у гэ́тым го́дзе — в э́том году́;
паслявае́нныя гады́ — послевое́нные го́ды;
по́ры го́да — времена́ го́да;
○ Но́вы г. — Но́вый год;
навуча́льны г. — уче́бный год;
высако́сны г. — високо́сный год;
светлавы́ г. — астр. светово́й год;
зо́рны г. — звёздный год;
трапі́чны г. — тропи́ческий год;
◊ кру́глы г. — кру́глый год;
з го́ду ў г. — из го́да в год;
выйсці́ з гадо́ў — вы́йти из лет;
г. у г. — ежего́дно;
з гада́мі — с года́ми;
у гада́х — в лета́х;
без го́да ты́дзень — бе́з году неде́ля;
не па гада́х — не по года́м;
на схі́ле гадо́ў — на скло́не лет;
па маладо́сці гадо́ў — по мо́лодости лет;
з малы́х гадо́ў — с ма́лых лет, с малоле́тства;
у адны́х гада́х — в одно́м во́зрасте, в одни́х лета́х;
гады́ ў рады́ — в ко́и-то ве́ки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вярста́1 ’мера даўжыні = 1,067 км’ (БРС, КТС, Бяльк., Сцяшк. МГ), вэрста́ (Бес.), ст.-бел.верста = 1554,6 м. Укр.верста, верства ’вярста, верставы слуп’, рус.верста ’рад, парадак, лінія, прамая лінія’; ’вярста, верставы слуп’; ’высокі чалавек’, ст.-рус.верста, вьрста, връета ’вярста’ (з XI ст.), польск.wiorsta, чэш., славац.versta, славен.vŕsta, серб.-харв.вр́ста, балг.верста. Прасл.vьrsta ’паварот плуга’ побач з vьrstь узыходзяць да дзеяслова vьrtěti > vьrt‑ta > vьrsta (Гараеў, 1896, 66; Праабражэнскі, 1, 76; Міклашыч, 384; Брукнер, 603; КЭСРЯ, 76; Фасмер, 1, 300; Скок, 3, 629; БЕР, 1, 189; Махэк₂, 700–701; Голуб-Копечны, 423; Патабня, Из записок, 1, 13–16; Скурат, Меры, 28–31). Яна першапачаткова абазначала ’даўжыню баразны, якая ўтваралася ад аднаго да другога павароту плуга (сахі)’, пасля — ’даўжыню баразны’ і, нарэшце, — ’меру даўжыні’. Мае і.-е. адпаведнікі: літ.varsnà, var̃snas ’гон’, var̃štas ’паварот плуга, вярста’ (Траўтман, 355), ст.-інд.vr̥ttáḥ ’круглы’, vr̥ttam ’круг’ (Майргофер, 21, 246), лац.vorsus, versus ’баразна, рад, радок’, оск.-умбр.vorsus ’мера поля’; ’абарот’, н.-перс.gird ’круг’. Вальдэ₂ (824) аспрэчвае гэта.
Вярста́2 ’мера дроў, складзеных на ўсю шырыню і вышыню папярочнай сцяны хлява або іншага будынка’ (Інстр. III, Шат.), ст.-дар. ’доўгая сцірта дроў’ (З нар. сл.), вірста́ ’парэзаныя і пашчапаныя дровы, складзеныя сціртою’ (лаг., КЭС), а таксама вярста ’капа сена’ (Жд., 3) і лях.верста́ ’ўкладка сена на краі стога’ (Мат. канф. МДПІ, 1966). Да вярста́1 і (гл.), значэнне якой ’баразна’, але ў дадзеным выпадку азначала ’пласт, слой’, якое ў адных гаворках канкрэтызавалася ў ’пласт дроў’ → ’дровы, пластамі складзеныя ў штабель’, у другіх — ’пласт сена’ → ’капа сена (якая ўтваралася з пластоў)’. Значэнне ’пласт, слой’ характэрна зах.-слав. мовам: польск.warstwa, н.-луж.warsta, в.-луж.woršta, worštwa, чэш.vrstva, vrstev, brstva, славац.vrstva, дзе яно таксама магло канкрэтызавацца: чэш., славац.vrstva ’спосаб укладання снапоў (у стозе, у пуні)’, в.-луж.worštwa ’сцірта дроў, засек для снапоў’, worštowc ’штабель дроў’.