адгаласі́ць, ‑лашу, ‑лосіш, ‑лосіць; зак.

Праплакаць, галосячы, пэўны час. [Параска] ужо слаба помніць, як забіралі ў [панскі] двор Язэпку, затое па Васільку адгаласіла разам з маткаю. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кула́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кулака ​2, належыць яму. Кулацкая гаспадарка. Кулацкі двор. // Які складаецца з кулакоў. Кулацкая хеўра. // Уласцівы кулаку. Кулацкая псіхалогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пака́ты, ‑ая, ‑ае.

Які паступова паніжаецца; з нахілам. Пакаты дах. □ Стукнуўшы дзверцамі, Сцяпан адпусціў тормаз, і машына сама пакацілася да варот: двор быў пакаты. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́суху, прысл.

Разм. Па сухім месцы, сухім шляхам. Унь ля ганку і каменьчыкі тыя, якімі.. [Нявада] вылажыў сцежку цераз двор, каб посуху хадзіць у дажджы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праху́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Хукаючы, ачысціць ад снегу, лёду (звычайна пра шыбу). Салдат Сідараў прахукаў на шыбе праталіну і зірнуў на двор. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распукну́ты, ‑ая, ‑ае.

Які ўжо распукнуўся, на якім распукнуліся пупышкі. Вынеслі на двор пад распукнутую яблыню стол, разаслалі на ім белы ў складках абрус. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уе́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Разм.

1. што. Ушчыльніць, утрамбаваць, убіць яздой; выездзіць. Уездзіць двор.

2. каго-што. Утаміць, змучыць доўгай яздой: заездзіць. Уездзіць каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Навыру́нку ’навідавоку’ (?): Тут, у нас, любы чалавек навырунку, відзен увесь (Масарэнка). Няясна; магчыма, звязана з навыр (Бяльк.), якое можа мець значэнне ’на двор’; тады першаснае значэнне ’як на двары’ (відаць). Гл. на́вар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АКЦЯБРО́ВА,

вёска ў Беларусі, у Кармянскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Зара камунізму». За 17 км на ПнЗ ад Кармы, 105 км ад Гомеля, 55 км ад чыг. ст. Рагачоў. 760 ж., 321 двор (1995). Сярэдняя школа, 2 б-кі, Дом культуры.

т. 1, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫНКІ́,

вёска ў Нязбодзіцкім с/с Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 10 км на Пд ад гар. пас. і чыг. ст. Свіслач, 106 км ад Гродна. 725 ж., 321 двор (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 5, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)