Разм. Дадумацца да чаго‑н., здагадацца аб чым‑н. Вартаўнік націскаў плячамі і, было відаць па ўсім, не мог здаўмецца, хто стаіць перад ім.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буха́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Адна штука печанага хлеба; булка, бохан. Хлопец, відаць, ішоў з магазіна, — у руках ён трымаў загорнутую ў газету буханку хлеба.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагаво́р, ‑у, м.
1. Паклёп, данос. Сам арышт [Багуцкага], відаць, адбыўся па пагавару Клопікава.Лынькоў.[Марына Аляксееўна:] — Нагавор — што смала — нялёгка адмываецца.Шамякін.
2. Заклінанне, якое па ўяўленню забабонных людзей мае магічную сілу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахмялі́цца, ‑хмялюся, ‑хмелішся, ‑хмеліцца; зак.
Выпіць спіртнога на другі дзень пасля моцнай выпіўкі з мэтай пазбавіцца ад недамагання, слабасці. Ён, відаць, толькі што пахмяліўся: ад яго нясла сівушным перагарам.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасцяро́га, ‑і, ДМ ‑розе, ж.
Тое, што перасцерагае, засцерагае ад небяспекі. Меры перасцярогі. □ — Пільнасць і перасцярога ніколі не пашкодзяць.Паслядовіч.Стралялі, відаць, ужо так, для перасцярогі, для страху.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкме́тна,
1.Прысл.да прыкметны (у 1 знач.).
2.безас.узнач.вык. Можна бачыць, відаць. Было прыкметна, што пані Ядвіга хацела яшчэ нешта дадаць да характарыстыкі «пана доктара».Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рытуа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рытуалу; звязаны з выкананнем рытуалу. Рытуальнае адзенне. Рытуальнае забойства. □ Відаць, у глыбокай старажытнасці моманту запальвання купальскага агню надавалася асабліва важнае рытуальнае значэнне.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэйс, ‑а, м.
Разм. Аптычны прыбор фірмы «Цэйс» (звычайна пра бінокль). Праз дванаццацікратны мюлераўскі цэйс было добра відаць усё, што рабілася і на скрыжаванні, і на бліжэйшых участках дарог.Шашкоў.
[Ад імя заснавальніка аптычнай фірмы ў Іене Карла Цэйса (1846 г.).]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чахо́нь, ‑і, ж.
Прамысловая чародная рыба сямейства карпавых. А тут абрыкосы, а там алыча, І грудамі скрозь памідоры, І ззяе лускою чахонь і сазан — Відаць, будзе добры сягоння базар.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯРЫ́НДА (Памва) (? — 23.7.1632),
дзеяч усх.-слав. культуры, лексікограф, друкар, гравёр, пісьменнік. Звесткі пра нацыянальнасць, месца вучобы і адукацыю не выяўлены. З прадмоў і пасляслоўяў, надрукаваных Бярындай у кнігах, відаць, што ён валодаў бел., стараслав., укр., грэч., лац., яўр. і інш. мовамі. Некаторы час займаўся выдавецкай справай у Львове, потым архітыпограф слав. друкарні пры Кіева-Пячэрскай лаўры. Аўтар сілабічных вершаў. Найб. ранні твор — «Да нараджэння Хрыстова» (1616). У Кіеве выдаў «Анфалагіён» (1619), «Гутаркі Іаана Златавуста на 14 пасланняў ап. Паўла» (1623) і інш.Асн. твор — бел.-ўкр. і царкоўнаслав. «Лексіконъ славенороскій и именъ тлъкованіе» (1627, 2-е выд. 1653, Куцейна, пад рэд. І.Турцэвіча) — самы вялікі (каля 7000 слоў) на Беларусі слоўнік 17 ст. Асновай для «Лексікона...» паслужыў першы бел. друкаваны слоўнік Л.Зізанія «Лексіс» (1596). «Лексіконъ...» перавыдадзены з выдання 1627 факсімільным спосабам (Кіеў, 1961).
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Т. 1. Мн., 1976.