МАКАРЭ́ВІЧ (Васіль Сцяпанавіч) (н. 15.7.1939, в. Купленка Крупскага р-на Мінскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1964). Працаваў у газ. «Чырвоная змена». З 1979 на Бел. радыё. Друкуецца з 1956. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Вогненная камета» (1963), «Мерыдыяны і паралелі» (1966), «Ліставей» (1971), «Вечнае дрэва» (1974), «Радоўка» (1977), «Праталіна» (1983), «Відушчы посах» (1987), «Сумежжа» (1989) і інш., кніг нарысаў «Палын і медуніца» (1976), «Зямное сузор’е» (1980), «Старт у будучыню» (1982), вершаванай казкі «Лясныя вандраванні» (1967). Яго творы раскрываюць складаныя пошукі сучасніка, свет яго думак і пачуццяў, спалучаюць рэаліст. дакладнасць з рамант. узнёсласцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЕТАФІЗІ́ЧНАЯ ШКО́ЛА»,
адна з асноўных (разам з «каралінскай школай») паэт. школ англ. барока 1-й пал. 17 ст. Яе пачатак ў лірыцы Дк.Дона. Названа метафізічнай за паглыблены філас. характар, імкненне асэнсаваць складаныя праблемы быцця (жыццё і смерць, час і вечнасць, Бог і чалавек), спасцігнуць трансцэндэнтнае. Творчасці паэтаў-метафізікаў (Дж. і Э.Херберты, Р.Крэша, Г.Воген, Э.Марвел) уласцівы напружанасць думкі і пачуцця, спалучэнне аналітызму мыслення і містычнай экзальтацыі, мудрагелістая метафарычнасць, зварот да тэм і вобразаў Свяшчэннага пісання. Найб. яскрава манера «М.ш.» выявілася ў творчасці Дж.Херберта (зб. «Храм духоўных вершаў», 1633).
таджыкскі пісьменнік. Нар. паэт Таджыкістана (1962). Друкуецца з 1930. Заснавальнік жанру эпічнай паэмы ў тадж. л-ры. У паэмах «Залаты кішлак» (1942), «Няскораны Пяндж» (1949), «Ленін на Паміры» (1955), «Каханне і абавязак» (1962), «Бунт розуму» (1978), зб-ках вершаў лірыка-філас. асэнсаванне гісторыі тадж. народа. Адзін з пачынальнікаў тадж. дзіцячай л-ры; драматург. На бел. мову асобныя творы М. пераклалі А.Грачанікаў, М.Чарняўскі. Дзярж. прэмія СССР 1950.
грузінскі паэт. Скончыў Тбіліскі ун-т (1942). Друкаваўся з 1938. У цэнтры паэмы «Аповесць пра адну дзяўчыну» (1952) вобраз гераіні Вял.Айч. вайны Зоі Рухадзе. Аўтар цыклаў вершаў пра Арменію, Казахстан, Грузію: «На зямлі Казахстана» (1955), «Стварэнне Грузіі» (1971) і інш., зб-ка публіцыстычнай і інтымнай лірыкі «Гады і вершы» (1977). Пісаў для дзяцей (зб. «Вясна Грузіі», 1964). На бел. мову яго асобныя вершы пераклалі В.Вітка, Ю.Свірка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЯЗІ́ (Фацех) (н. 18.4.1914, г. Самарканд, Узбекістан),
таджыкскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Таджыкістана (1986). Скончыў Ташкенцкі пед.ін-т (1949). Друкуецца з 1928. Піша на тадж. і ўзб. мовах. У кн.вершаў «Маяк» (1933), «Песні дня» (1938), «Каханне» (1940) паэтызацыя жыцця, мірнай працы, духоўнага свету суайчыннікаў. Вядучае месца ў яго творчасці займаюць тэмы подзвігу народа ў Вял.Айч. вайну, аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі: кн. франтавых навел «Помста таджыка» (1947), «З апавяданняў пра вайну» (1962), раманы «Вернасць» (кн. 1—2, 1949—58), «Не кажы, што лес пусты...» (1975). Аўтар п’ес, кінасцэнарыяў, нарысаў. На бел. мову творы Н. пераклала Г.Ткачова.
армянская паэтэса. Засл. дз. культ. Арменіі (1967). Вучылася ў Закаўказскім ун-це ў Тбілісі. Друкавалася з 1919. Першы зб. «Вершы» (1930). У кнігах паэзіі «Разам з сынамі» (1942), «Радасць» (1948), «Вершы» (1950), кн. нарысаў «Рэха. Успаміны» (1973) і інш.маст. асэнсаванне агульначалавечых і нац. праблем, адвечнага і сучаснага. Аўтар зб-каў вершаў і паэм для дзяцей «Шоўк» (1931), «Мацярынскае» (1936), «Мая кветка» (1953) і інш. Адна з першых перакладчыц твораў Я.Купалы на арм. мову. На бел. мову асобныя творы П. пераклаў Х.Жычка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫГА́РА (Марыя Аркадзеўна) (20.2.1908, Масква — 8.9.1983),
украінская пісьменніца, перакладчыца. Скончыла Кіеўскі ін-тнар. асветы (1931). Друкавалася з 1924. Аўтар зб-каў вершаў «Дарогай вайны» (1944), «Напярэдадні» (1947), «Сёстры» (1948), «Надвячорак» (1977), вершаваных твораў для дзяцей, кніжак казак, гіст. аповесці «Міхаська — слуга казацкі» (1969). Перакладала пераважна са слав. моў, у т. л. з бел.: асобныя творы Я.Купалы, П.Броўкі, М.Танка, М.Машары, А.Стаховіча, Н.Тарас, Э.Агняцвет. На бел. мову творы П. перакладалі Э.Агняцвет, В.Вітка, Е.Лось, М.Танк. Літ. прэмія імя Лесі Украінкі 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКА́Ў (Віктар Афанасьевіч) (22.1.1935, в. Целяшы Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 10.6.2000),
бел.паэт. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1958), Мінскую вышэйшую парт. школу (1971). Працаваў настаўнікам, у шклоўскай раённай газеце, у газ. «Звязда», з 1975 у час. «Полымя», з 1982 адказны сакратар. Друкаваўся з 1956. У зб-ках вершаў і паэм «Вернасць» (1968), «Акно ў зялёны сад» (1972), «Пазыўныя» (1975), «Песня і памяць» (1979), «І сноп, і птах, і я...» (1983), «Жыць — палоць» (1995) тэмы любві да радзімы, ваен. дзяцінства, пераемнасць пакаленняў, праблемы сучаснай вёскі. Аўтар нарысаў, крытычных артыкулаў, рэцэнзій.
латышскі паэт і драматург.Засл. дз. маст. Латвіі (1959). Вучыўся ў Рыжскім нар. ун-це (1931—33). Друкаваўся з 1929. Аўтар зб-каў вершаў «Тчэ сястра зорку на сцягу» (1950), «Жытні хлеб» (1959, Дзярж. прэмія Латвіі 1960), п’ес «Святло» (1945), «Юнацтва Райніса» (1948), «Успомні зялёныя елкі...» (1966), кінасцэнарыяў, у т. л. «Райніс» (1949, разам з У.Крэпсам; Дзярж. прэмія Латвіі 1950), лібрэта опер і інш. На бел. мову яго асобныя вершы пераклалі Ю.Свірка, У.Шахавец.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Латышская савецкая паэзія: Анталогія. Мн., 1984. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прысу́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Быць, знаходзіцца дзе‑н. у пэўны час. На заводзе быў мітынг. Тысяч дваццаць прысутнічала народу.Гурскі.Яму можна было і не прысутнічаць на гэтым пасяджэнні, але Іван не любіў, калі завочна вырашаюць яго лёс.Шахавец.Мне давялося быць першым чытачом і крытыкам некаторых апошніх вершаў Валянціна [Таўлая], у пэўнай меры прысутнічаць пры іх нараджэнні.Брыль.// Мецца, быць у наяўнасці дзе‑н. Апавяданне можа быць пазбаўлена складаных калізій, яркіх вобразаў, але ў ім заўсёды будзе прысутнічаць спецыфічная для М. Лынькова паэтычнасць.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)