ако́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Земляное ўмацаванне ў выглядзе выкапанага рова з насыпам, якое прыкрывае ад куль і асколкаў; траншэя.

Страляць з акопаў.

|| прым. ако́пны, -ая, -ае.

Акопная вайна (пазіцыйная; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакрыжава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; зак., што.

1. Пакласці, правесці, перавязаць што-н. накрыж.

П. рамянямі скрынку.

2. перан. Сутыкнуць, пераплесці; скасаваць.

Вайна перакрыжавала нашы лёсы.

|| незак. перакрыжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мане́ўраны, -ая, -ае.

1. Які вядзецца з прымяненнем манеўра (у 1 знач.), без доўгачасовых умацаванняў.

Манеўраная вайна.

2. Здольны хутка мяняць напрамак руху.

М. крэйсер.

|| наз. мане́ўранасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэвенты́ўны

(фр. preventif, ад лац. praeventivus)

папераджальны, засцерагальны;

п-ая вайнавайна, якая нібыта мае мэтай папярэдзіць або прадухіліць напад праціўніка, а ў сапраўднасці з’яўляецца формай агрэсіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трая́нскі ист. троя́нский;

~кая вайна́ — троя́нская война́;

т. конь — троя́нский конь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імперыялі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і імперыялістычны. Імперыялісцкая вайна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

guer(r)illa [gəˈrɪlə] n. партыза́н; партыза́нка;

guerrilla war/warfare партыза́нская вайна́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

WW I (пісьмовае скар. ад World War I) Пе́ршая сусве́тная вайна́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

WW II (пісьмовае скар. ад World War II) Друга́я сусве́тная вайна́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фа́йда

(п.-лац. faida)

феадальная прыватная вайна ў сярэдневяковай Зах. Еўропе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)