БА́БІН ЯР,

урочышча на паўн.-зах. ускраіне Кіева, месца масавай загубы ў 1941—43 ням. фашыстамі мірнага насельніцтва і сав. ваеннапалонных. На працягу 1941—43 у Бабіным яры забіта каля 100 тыс. чал., пераважна яўр. нацыянальнасці. Толькі паводле афіц. ням. звестак 29—30.9.1941 у Яры расстраляны 33 771 яўрэй. У 1976 у раёне Бабінага яра ўзведзены манумент ахвярам фашызму. Да тэмы Бабінага яра звярталіся многія дзеячы мастацтва, у т. л. І.​Эрэнбург, Я.​Еўтушэнка, А.​Кузняцоў, Дз.​Шастаковіч.

т. 2, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вы́кста ’хрышчоны яўрэй’ (Нас.). Утварэнне пры дапамозе суф. ‑а да дзеяслова выксціць (гл.). Сюды ж вы́кстка — форма ж. р. да гэтага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыд уст.яўрэй’ (Нас.). Рус., укр., балг., макед. жыд, польск. żyd, в.-луж., чэш., славац., славен. žid, н.-луж. žyd, серб.-харв. жи̏д ’тс’. Ст.-слав. жидовинъяўрэй, іудзей’. Ст.-рус. жидъ (XII ст.), ст.-бел. жидъ (Скарына). Агульнаслав. (да IX ст., ці прасл.?) запазычанне са ст.-італ. giudio < лац. iudaeus < грэч. ἰουδαῖος. Фанетычна ži‑ < žu‑. Фасмер, 2, 53 (з літ.); Махэк₂, 727; Эрну-Мейе, 326.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іўры́т

(ням. Ivrit, ад гр. hebraios = яўрэй)

сучасная мадыфікацыя старажытнаяўрэйскай мовы, афіцыйная мова Ізраіля.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Пераксьці́цца (піряксьці́цца) ’перахрысціцца’, піряксьці́ць ’перахрысціць’ (Нас., Мядзв., Бяльк.), пярэкстаяўрэй, які прыняў хрышчэнне’ (Нас.). Да пера- і коціць (гл.), параўн. польск. przechrzcie, старое przekrzcić, przechrzta ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гебраі́стыка

(ад гр. hebraios = яўрэй)

комплекс філалагічных дысцыплін, якія даследуюць старажытнаяўрэйскую мову, гісторыю, пісьменнасць, культуру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Балбо́с лаянкавае слова’ (Нас.). Відавочна, кантамінаванае ўтварэнне. Параўн. балбе́с, байбос, балабо́с (’балбатун’). Аднак не выключаецца, што гэта проста балабо́с (з рэдукцыяй ненаціскнога галоснага) яўрэй — гаспадар дома’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МА́РЛА ((Marlowe) Крыстафер) (6.2.1564, г. Кентэрберы, Вялікабрытанія — 30.5. 1593),

англійскі драматург; заснавальнік жанру «высокай трагедыі» эпохі Адраджэння. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1587). У сваёй творчасці спалучаў гуманіст. погляды і вучонасць з традыцыямі англ. нар. т-ра. Першая трагедыя «Тамерлан Вялікі» (паст. 1587—88) — драматызаваная біяграфія чалавека, надзеленага незвычайнай воляй. У п’есах «Мальтыйскі яўрэй» (паст. каля 1588) і «Трагічная гісторыя доктара Фауста» (паст. 1592) выступіў з сатырай на тагачаснае грамадства. Аўтар гіст. хронікі «Эдуард II» (паст. 1593), паэмы на міфалагічны сюжэт «Геро і Леандр», трагедыі «Парыжская разня» (абедзве не закончаны). Узбагаціў мову трагедыі інтанацыямі, вобразнасцю і фразеалогіяй лірычнай паэзіі.

Тв.:

Рус. пер.Соч. М., 1961.

Літ.:

Парфенов А.Т. Кристофер Марло. М., 1964.

т. 10, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

іўры́т

(ад гр. hebraios = яўрэй)

сучасная мадыфікацыя старажытнаяўрэйскай мовы, якая сфарміравалася на аснове мовы мішнаіцкага перыяду; афіцыйная мова Ізраіля.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

«ДУХО́ЎНАЕ ПРЫЧА́СЦЕ СВЯТЫ́Х БАРЫ́СА І ГЛЕ́БА»,

польска-бел. школьная драма эпохі барока. Аўтар невядомы. Уваходзіць у рукапісны зб. канца 17 ст. «Аршанскі кодэкс». Паст. ў Полацку і, магчыма, у Оршы да 1693. У аснове сюжэта падзеі 11 ст. ў Полацку і Кіеве (феад. міжусобіцы, пашырэнне хрысціянства). Рэчаіснасць і вобразы гал. герояў святых Барыса і Глеба пададзены ўмоўна. Твор уключае антыпралог, пралог і 4 інтэрмедыі. У інтэрмедыях адлюстравана жыццё бел. грамадства канца 17 ст. Дзейныя асобы драмы селянін («хлоп»), гарбар, салдат, яўрэй, хлопцы-парабкі, якія гавораць па-беларуску, прадстаўлены людзьмі абмежаванымі. Мяркуючы па змесце, аўтар — католік-езуіт, прыхільнік ідэалогіі пануючых класаў. Твор апубл. І.​Ляванскім у «Старапольскай драматургіі» (Варшава, 1963. Т. 6).

Літ.:

Мальдзіс АІ. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 175—192.

т. 6, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)