Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
шасцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Лічба
6.
2. Назва чаго-н., што змяшчае шэсць адзінак, напр.: запрэжка ў шэсць коней, група з шасці чалавек, шлюпка з трыма парамі вёсел, карта, дошчачка даміно з шасцю ачкамі і пад.
3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 6 (разм.).
Тут спыняецца ш. (пра аўтобус, тралейбус і пад.).
4. Дэталь у малатарні; шасцярня².
|| прым.шасцёрачны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сатэлі́т, ‑а, М ‑ліце, м.
1. У Старажытным Рыме — узброены найміт, які суправаджаў свайго гаспадара.
2.перан. Паслугач, выканаўца чужой волі. // Дзяржава або ўрад, фармальна незалежныя, а фактычна падпарадкаваныя іншай, больш моцнай імперыялістычнай дзяржаве. Сатэліты імперыялізму.
3. У астраноміі — спадарожнік планеты. Месяц — сатэліт Зямлі.
4.Спец. У планетарных механізмах — шасцярня, якая круціцца разам з воссю вакол цэнтральнага кола накшталт спадарожніка планеты.
[Ад лац. satelles, satellitis — спадарожнік; паплечнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыпуска́ч ’кіёк, адзін канец якога ўсаджаны ў дзірку навоя і не дае навою круціцца’ (в.-дзв., Шатал.), прыпускні́к ’доўгая палка, якой нацягваюць ніткі асновы’ (віл., Жд. 1), прыпу́снік, пріпу́снік, прыпу́сьнік, прыпуска́льнік, прыпушча́льнік ’кій (клін), які ўтрымлівае кола (пярэдняга) задняга навоя’ (Нік. Очерки, Касп., Сл. ПЗБ; ушац., леп., малін., гарад., ЛА, 4). Параўн. рус.наўг.припуска́ть ’намотваць палатно на пярэдні вал (пры тканні)’, укр.припуща́льник ’шасцярня ў коле пярэдняга навоя ў кроснах’. Вытворныя з рознымі суфіксамі ад прыпуска́ць < пуска́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РО́ТАРНАЯ МАШЫ́НА,
машына, рабочым органам якой з’яўляецца ротар. Да Р.м. належаць ротарныя рухавікі, помпы, землярыйныя машыны, снегаачышчальнікі і інш. Комплекс машын (ротараў), у якім загатоўкі, што апрацоўваюцца, рухаюцца па дугах акружнасці разам з рабочым інструментам, наз.аўтам. ротарнай лініяй.
У ротарнага рухавіка энергія згараючых газаў пераўтвараецца ў мех. з дапамогай трохграннага ротара, які верціцца ў цыліндры (статары) спец. профілю. Паміж паверхнямі ротара і статара ўтвараюцца камеры, аб’ём якіх перыядычна змяняецца пры вярчэнні ротара. Выкарыстоўваецца ротарна-поршневы рухавік Ф.Ванкеля (сканструяваны ў 1957), у якім грані ротара адсякаюць пераменныя аб’ёмы камер, дзе адбываюцца звычайныя для поршневых рухавікоў працэсы. Устанаўліваецца на аўтамабілях, лодках, верталётах і інш. Ротарная помпа — аб’ёмная, з вярчальным або вярчальным і зваротна паступальным рухам рабочых органаў (гл.Помпа). Выкарыстоўваецца пераважна для падачы вязкіх вадкасцей без цвёрдых дамешкаў. Ротарная землярыйная машына — многакаўшовы экскаватар, рабочы орган якога (кола або ротар) аснашчаны па акружнасці каўшамі са зменнымі зубамі. Выкарыстоўваецца для выемкі мяккіх парод у вугальных і рудных кар’ерах, для капання траншэй. Ротарнымі бываюць таксама каналакапальнікі і інш.меліярацыйныя машыны. Ротарныя снегаачышчальнікі выкарыстоўваюцца для ачысткі чыг. пуці (робяцца на чыг. колавым хаду) і аўтадарог (на аўтамабілях або спец. шасі; гл.Снегаўборачныя машыны).
У.М.Сацута.
Ротарныя машыны: а — ротарна-поршневы рухавік Ванкеля (1 — ротар, 2 — вал, 3 — вадзяное ахаладжэнне, 4 — корпус, 5 — свечка запальвання, 6 — шасцярня, 7 — зубчастае кола; I — упуск, II — сцісканне, III — расшырэнне, IV — выпуск); б — аўтаматычная ротарная лінія (1 — рабочы ротар, 2 — лінія перамяшчэння вырабу пры апрацоўцы, 3 — клешчы, 4 — транспартны ротар, 5 — блок інструментаў, 6 — капір).
1. (износиться, стереться от работы) срабо́таться; израбо́таться;
шасцярня́ ўжо ~ва́лася — шестерня́ уже́ срабо́талась;
2. (измучиться от продолжительной трудной работы) изнемо́чь; изнури́ться, израбо́таться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шасцёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1. Лічба 6. Напісаць шасцёрку.//Разм. Назва некаторых прадметаў (аўтобуса, трамвая і пад. маршруту № 6), якія нумаруюцца лічбай 6. Тут спыняецца аўтобус-шасцёрка.
2. Ігральная карта, дошчачка даміно з шасцю ачкамі. — Не проста дурань, а дурань з пагонамі, — засмяяўся Глеб. — Во, кладу табе [Ксеня] на плечы дзве шасцёркі.Васілёнак.
3. Запрэжка ў шэсць коней. Багаты пан на шасцёрцы катаецца, а бедны мерае сваёй парай зямлю і аб кіёк абапіраецца.Бядуля.
4. Колькасць каго‑, чаго‑н. у шэсць адзінак; шэсць аднародных прадметаў. Шасцёрка самалётаў. □ Гэта шасцёрка [вайскоўцаў], звязаная ўзаемадапамогай, заўсёды трымалася разам.Машара.
5. Шасцівёславая лодка, шлюпка. Плыць на шасцёрцы.
6. Частка, дэталь у малатарні; шасцярня. Запрэжаная ў дышаль парка коней кружыла кола, зазубні якога чапляліся за адмысловую драўляную шасцёрку, у сярэдзіну якой быў уроблен даўжэзны круглы прэнт, пры дапамозе якога круціўся сам барабан малатарні.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tryb, ~u
м.
1. парадак, звычай; лад;
prowadzić spokojny tryb życia — весці спакойны лад жыцця; весці спакойнае жыццё;
wszystko idzie zwykłym ~em — усё ідзе сваёй чаргой;
tryb życia — спосаб (лад) жыцця;
siedzący tryb życia — сядзячы лад жыцця;
tryb postępowania — парадак дзеянняў;
2.грам. лад;
tryb rozkazujący — загадны лад;
tryb oznajmujący — абвесны лад;
3.муз. лад;
4.тэх.шасцярня, зубчастая перадача;
~y maszyny — шасцярні машыны;
wziąć kogo w ~y — трымаць каго ў руках
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)