Перачэ́ркнуць ’пераскочыць’ (Сцяшк. Сл.). Мабыць. больш імаверна можна дапусціць генетычную сувязь з гукапераймальным імітатывам чэрні — пра хуткі рух, параўн. гродз. чэрхагіьчыркаць, запальваць запалкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

scribble

[ˈskrɪbəl]

1.

v.t.

невыра́зна піса́ць, чы́ркаць, крэ́мзаць; малява́ць абы як

2.

n.

крэ́мзаньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

чыркану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да чыркаць (у 1, 2 знач.).

2. Разм. Выстраліць кароткай чаргой з аўтаматычнай зброі. Блізка, за Баркамі на пасецы, чырканулі кароценька з аўтамата, усё роўна што там зламалі сухое дрэва. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырк, выкл.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння кароткага гуку, які ўтвараецца пры трэнні.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле дзеясл. чыркаць (у 1, 2 знач.) — чыркануць. Валько зазлаваў, набычыўся, свідруе вачыма кожнага і штось у блакноцік сабе — чырк ды чырк. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зачы́р ’паз у ніжняй частцы бочкі, цэбра’ (гродз., З нар. сл.). Паводле формы, бязафіксны наз. ад дзеяслова зачырыць (Касп.), зачырці. Знач. кораня чыр‑ павінна быць ’рэзаць’. Сапраўды, у Насовіча маем чыркаць (нажом) ’рэзаць’, чыркану́ць ’рэзануць’. Гэта, відаць, варыянт і.-е. кораня *(s)ker‑ ’рэзаць’ (Покарны, 1, 938 і наст.), да якога з рознымі чаргаваннямі ўзыходзяць, магчыма, куртаты, курносы, чарот (гл.), рус. черта, чертить, літ. kertù, kir̃sti ’сячы, удараць’ і які мае тут форму čir‑ (параўн. čersti, Трубачоў, Эт. сл., 4, 75–76); гл. яшчэ Фасмер, 4, 349.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карча́га 1, ‑і, ДМ ‑чазе, ж.

Разм. Пень, вывернуты з карэннем; корч. Гануля дастала з-за коміна карчагі і стала чыркаць запалк[ай], якая адсырэла і не загаралася. Гурскі.

карча́га 2, ‑і, ДМ ‑чазе, ж.

1. Тое, што і амфара. Па такіх знаходках, як абломкі амфар, або карчаг, якія выкарыстоўваліся феадаламі для зберажэння він, відаць, што гэта пасяленне з самага пачатку не было сельскім. «Беларусь».

2. Разм. Гляк для мазі. Паны налева важна садзяць, Дзе іх сярмяжнікі не здрадзяць Ні пахам дзёгцю, ні карчагі, Ні відам латанай сярмягі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свірчэ́ць ‘утвараць гук са свістам пры палёце, руху і пад.’, свірча́ць ‘цвыркаць’ (Нас.), свыршя́ты ‘тс’ (драг., З нар. сл.), свыршы́ты (Клім.). Укр. цвірчати́, цві́ркати, рус. сверча́ть, дыял. сверша́ть, польск. ćwierczeć, ćwierkać ‘цвыркаць’, в.-луж. šwórknyć ‘муркаць, свісцець’, н.-луж. šwarcaś, šwarkaś ‘тс’, šwyrcaś ‘свісцець, гусці’, чэш. svrčeti, cvrčeti ‘цвыркаць’, славац. svrčať ‘тс’, серб.-харв. цвр́чати ‘шчабятаць’, славен. cvrčáti, cvŕkati, cvr̂kam ‘пранізліва крычаць, трашчаць, шчабятаць’, балг. цвърча́ ‘шчабятаць’. Ад гукапераймальнай асновы *svьrk‑/*cvьrk‑ з рознымі экспрэсіўнымі нарашчэннямі (Фасмер, 3, 574 і наст.; Борысь, 107). Роднасныя літ. švìrkštu, švìrkšti ‘гусці, свісцець, пішчаць’, švar̃kšti, švarkšciù ‘кракаць’, лат. svir̃kstêt ‘патрэскваць, свісцець’; гл. Праабражэнскі, 2, 258; Міклашыч, 305, 330; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1161. Параўн. цвыркаць, чыркаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скры́пацца ‘часта хадзіць у хату і з хаты, часта адчыняць дзверы’ (дзярж., карэліц., Нар. сл.), вы́скрыпаць хату ‘выстудзіць хату, часта ходзячы то на двор, то са двара’ (там жа). Магчыма, да скрыпе́ць (гл.); параўн. пару прасл. *skripěti*skripati ‘скрыпець, скрыгітаць’ (SEK, 4, 301), але Варбат (Этимология–1981, 19) бачыць магчымасць пры параўнанні з літ. skrýbauti ‘хутка рухацца’, роднаснага з літ. skriebtiчыркаць’, узнікнення значэння ‘часта хадзіць’ на базе ‘рэзаць’ у гняздзе і.-е. *(s)krei‑; г. зн. ‘рэзаць хуткімі шматразовымі рухамі’, ‘скрабсці’ — ‘хадзіць туды-сюды’, што пацвярджаецца, на яе думку, балг. скри́пъл ‘жывое рухавае дзіця’. Параўн. наступнае слова (гл.).

Скрыпа́цца ‘блытацца’: ніткі скрыпа́юцца (віц., ЛА, 4). Да крыпаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

scratch2 [skrætʃ] v.

1. дра́паць, дра́пацца; чу́хаць, чу́хацца

2. скрыпе́ць (пра пяро)

3. чы́ркаць сярні́чкаю

scratch one’s head infml чу́хаць паты́ліцу, заду́мвацца;

scratch my back and I will scratch yours ≅ ла́ска за ла́ску, паслу́га за паслу́гу

scratch along [ˌskrætʃəˈlɒŋ] phr. v. зво́дзіць канцы́ з канца́мі, перабіва́цца

scratch away [ˌskrætʃəˈweɪ] phr. v. выкрэ́сліваць; саскраба́ць

scratch off [ˌskrætʃˈɒf] phr. v. =

scratch awayscratch out [ˌskrætʃˈaʊt] phr. v. =

scratch awayscratch up [ˌskrætʃˈʌp] phr. v. назбіра́ць, назапа́сіць (грошай)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

scratch

[skrætʃ]

1.

v.t.

1) абдзіра́ць; ша́рпаць

Your shoes have scratched the floor — Ты паша́рпаў чараві́камі падло́гу

2) дра́паць; рабі́ць дра́піны

The cat scratched him — Кот падра́паў яго́

3) чу́хаць

He scratched his head — Ён пачу́хаў галаву́

4) чы́ркаць

to scratch a match on the wall — чыркану́ць запа́лкай аб сьцяну́

5) крэ́мзаць; піса́ць сьпяша́ючыся

6) зь ця́жкасьцю сабра́ць або́ наскрэ́бсьці (гро́шай)

2.

v.i.

1) дра́цца; дра́пацца

2) чу́хацца

3) рыпе́ць, дра́паць (пра пяро́)

4) зь ця́жкасьцю дава́ць ра́ды

3.

n.

1) дра́піна f

2) скрып, рып -у m., дра́паньне n.

the scratch of a pen — дра́паньне пяра́ (гук)

3) Sport. лі́нія ста́рту

4.

adj.

1) сабра́ны насьпе́х, збо́рны

a scratch meal — згатава́ны насьпе́х абе́д або́ вячэ́ра

a scratch football team — сабра́ная насьпе́х футбо́льная кама́нда

2) выпадко́вы

a scratch shot — выпадко́вы стрэл

- from scratch

- scratch out

- up to scratch

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)