чы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Праводзіць чым-н. па чым-н., пакідаючы след, лінію.

Ч. бульбу па тарцы.

2. Хутка, неакуратна пісаць.

3. Утвараць характэрныя гукі (пра некаторых птушак).

|| аднакр. чыркану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, (да 1 і 2 знач.) і чы́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 3 знач.).

|| наз. чы́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чы́ркаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. чы́ркаю чы́ркаем
2-я ас. чы́ркаеш чы́ркаеце
3-я ас. чы́ркае чы́ркаюць
Прошлы час
м. чы́ркаў чы́ркалі
ж. чы́ркала
н. чы́ркала
Загадны лад
2-я ас. чы́ркай чы́ркайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час чы́ркаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чы́ркаць несов.

1. (быстро писать) чёркать, черка́ть;

2. (спичкой) чи́ркать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Праводзіць па чым‑н. чым‑н., пакідаючы след, лінію. Лупіла [бульбу] на дранікі, спраўна, мерна, цыркала па тарцы. Мележ. // Хутка пралятаючы, зачэпліваць, кранаць што‑н. Ластаўкі вырываліся са сваіх гнёздаў і чыркалі тонкімі крыламі па лагодных хвалях спакойнай ракі. Грахоўскі. // Рэзка праводзячы па карабку або па чым‑н. цвёрдым, прымушаць гарэць (запалкі). Гамыра чыркае запалку. Колас. Усе маўчалі: хто закусваў, а хто чыркаў запалкаю аб карабок — адразу ж прыкурваў чарговую цыгарэту. Сіпакоў. // Закранаць, драпаць па чым‑н. у час руху. Чыркаючы палачкай па дарозе, ён бадзёра крочыў і праз вялікія рагавыя акуляры аглядаў балота. Дуброўскі.

2. Хутка, спяшаючыся, пісаць што‑н. Я азірнуўся назад, у правы куток, дзе .. нешта цыркала на кавалку паперы Юнона. Мыслівец. Старшыня маўчаў, нешта чыркаў асадкай па паперцы. Галавач.

3. Утвараць характэрныя гукі, спяваць (пра некаторых птушак). Недзе на Доўгіх пад самым месяцам чыркалі, што ўсё адно шасталі трысцём, дзікія качкі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чи́ркать несов., разг. чы́ркаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чы́рканне ср. чи́рканье; см. чы́ркаць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чырк, выкл.

1. Ужыв. гукапераймальна для перадачы кароткага гуку пры трэнні.

2. у знач. вык. Ужыв. ў знач. дзеясл. чыркаць (разм.).

На кавалку паперы — ч. ды ч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць чыркаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́ркацца, ‑аецца; незак.

Зал. да чыркаць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Чыркаць некаторы час. Мароз пачыркаў запалкай, папыхкаў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)