Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
біквадра́т
(ад бі- + квадрат)
мат.чацвёртая ступень.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэтра́рхія, ‑і, ж.
1. У Старажытнай Грэцыі — чацвёртая частка вобласці, якой кіраваў тэтрарх.
2. У Рымскай імперыі — падзел улады паміж чатырма правіцелямі, якія кіравалі рознымі часткамі імперыі; чатырохуладдзе.
[Грэч. tetrarchia — чатырохуладдзе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Quartn -s палігр.чацвёртая до́ля, чвэрць (лі́ста)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КВАДРА́НТ (ад лац. quadrans чацвёртая частка),
1) у матэматыцы — плоскі сектар з цэнтр. вуглом у 90°, 1/4 частка круга. К. плоскасці — любая з 4 абласцей (вуглоў), на якія плоскасць дзеліцца 2 узаемна перпендыкулярнымі прамымі. 2)У астраноміі — стараж. вугламерны інструмент для вымярэння вышыні нябесных свяціл над гарызонтам і вуглавых адлегласцей паміж свяціламі.
3) У вайсковай справе — прылада для верт. наводкі гарматы паводле зададзенага вугла ўзвышэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чацвёртыліч. der víerte;
чацвёртага сту́дзеня am víerten Jánuar;
чацвёртая гадзі́на es geht auf vier (Uhr), drei Uhr vorbéi;
а чацвёртай гадзі́не nach drei (Uhr);
чацвёртая старо́нка die víerte Séite, Séite vier;
чацвёрт ну́мар Númmer vier
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Г,
чацвёртая літара беларускага і некаторых інш.слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай Г («глаголь»), утворанай графічным відазмяненнем візант. («гама»). У старабел. графіцы абазначала фрыкатыўны заднеязычны гук «г», а ў складзе дыграфа «кг» перадавала выбухны «г» у запазычаных словах («кганак», «паракграф»). У сучаснай бел. мове абазначае і фрыкатыўны заднеязычны («гара», «глеба»), і выбухны («гонты», «гузікі») гук, а таксама глухі заднеязычны «х», які ўтвараецца ў выніку аглушэння «г» на канцы слоў і перад глухімі зычнымі («мурог», «лёгкі»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вале́т
(фр. valet)
чацвёртая па старшынству ігральная карта, малодшая за даму 4.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Кватэ́ра1 ’частка жылога дома, якая складаецца звычайна з некалькіх пакояў і мае асобны выхад’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Нас., Мал., Гарэц., Касп., Яруш., КЭС, лаг.). Гл. кватэра2.
Кватэ́ра2 ’квадрат, роўная чатырохвугольная плошча’, ’невялікі кавалак зямлі’ (Бяльк., Яшк.), ’частка акна’ (Нік. Очерки). Ст.-бел.кватера ’квадратная шыба’ (з 1593 г.). Праз польск.kwatera з с.-н.-ням.quartêr, якое ў сваю чаргу з с.-лац.quarterium (Булыка, Запазыч., 145). Пры гэтым мяркуюцца наступныя семантычныя пераходы: ’чвэрць’ > ’чацвёртая частка горада’ > ’чацвёртая частка ваеннага лагера’ > ’памяшканне’ (параўн. Слаўскі, 3, 472; ЕСУМ, 2, 415).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
квадра́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. У матэматыцы — чацвёртая частка круга.
2. Любая з чатырох абласцей (вуглоў), на якія плоскасць дзеліцца дзвюма ўзаемна перпендыкулярнымі прамымі.
3. Старадаўні вугламерны астранамічны прыбор, які служыў для вызначэння вышыні нябесных цел.
4. Прылада для наводкі гармат.
[Ад лац. quadrans, quadrantis — чвэрць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)