а́льфа-части́цы физ. а́льфа-часці́нкі, -нак, ед. а́льфа-часці́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іо́н, ‑а, м.

Электрычна зараджаная часцінка, якая ўтвараецца ў выніку страты ці набыцця электронаў атамамі.

[Ад грэч. iōn — ідучы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крупі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. крупіна.

2. Дробная часцінка чаго-н.

К. снегу.

3. перан. Вельмі малая колькасць чаго-н.

Хоць бы к. надзеі.

Ні крупінкі праўды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Brchteil

m -(e)s, -e невялі́кая ча́стка; часці́нка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

corpuscle [ˈkɔ:pʌsl] n. anat. часці́нка, це́льца, карпу́скула;

red/white corpuscles physiol. чырво́ныя/бе́лыя крывяны́я це́льцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нейтро́н, ‑а, м.

Спец. Нестабільная электрычна нейтральная элементарная часцінка, якая разам з пратонам уваходзіць у склад атамнага ядра.

[Ад лац. neuter — ні той, ні другі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прато́н, ‑а, м.

Спец. Стабільная элементарная часцінка рэчыва з дадатным электрычным зарадам, якая ў спалучэнні з электронам утварае атам.

[Ад грэч. protōs — першы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

particle [ˈpɑ:tɪkl] n.

1. часці́нка;

a particle of dust пылі́нка

2. phys. часці́ца

3. ling. часці́ца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

части́чка часці́нка, -кі ж., ча́стачка, -кі ж.; крупі́начка, -кі ж., крупі́нка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыха́, ‑і, ДМ крысе, ж.

Нязначная колькасць, маленькая часцінка чаго‑н. Крыха поля ля дому была абы-як, дрэнна выраблена. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)