надаку́члівы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які падакучвае. Надакучлівы чалавек. Надакучлівае чаканне. □ У галаве мроіліся надакучлівыя думкі. «ЛіМ». За акном сыпаў дробны, надакучлівы дождж. Сіняўскі. У лесе групу партызан сустрэлі прарэзлівым крыкам надакучлівыя сойкі. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

anticipation [ænˌtɪsɪˈpeɪʃn] n.

1. чака́нне, спадзява́нне;

in anticipation of your early reply чака́ючы ва́шага ху́ткага адка́зу

2. прадуга́дванне

3. апярэ́джванне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

напру́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і напружаны (у 3–6 знач.). Напружнае змаганне. Напружнае чаканне. □ Размах будаўніцтва нязвыклы, Напружная праца штодзень... Глебка. Усе маўчалі, і ад гэтага рабілася напружнае, да немагчымасці нацягнутае становішча. Нікановіч. Хлопчык .. выглядаў напружным і ўрачыстым. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

томи́тельный (мучительный) паку́тлівы; (невыносимый) нясце́рпны; (скучный) ну́дны;

томи́тельное ожида́ние паку́тлівае (ну́днае) чака́нне;

томи́тельная жа́жда нясце́рпная сма́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tedium [ˈti:diəm] n. lit. нуда́, нудо́та; сто́мленасць;

relieve the tedium of expectation разве́яць ну́днае чака́нне;

two hours of endless tedium дзве гадзі́ны бяско́нцай нуды́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wait1 [weɪt] n. чака́нне;

have a long wait for smb. до́ўга чака́ць каго́-н.

lie in wait быць у заса́дзе; падпільно́ўваць, пільнава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

чека́н м.

1. (действие) чака́нка, -кі ж., чака́нне, -ння ср.;

2. в др. знач. чака́н, -на м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВЫПАДКО́ВАЯ ВЕЛІЧЫНЯ́ ў тэорыі імавернасцей, велічыня, якая прымае ў залежнасці ад выпадковага зыходу выпрабавання тыя ці іншыя значэнні з пэўнымі імавернасцямі. Напр., лік ачкоў, што выпадаюць на верхняй грані ігральнай косці, — выпадковая велічыня, якая прымае значэнні 1, 2, 3, 4, 5, 6 і з імавернасцю ​1/6 кожнае. Выпадковая велічыня поўнасцю характарызуецца адпаведным размеркаваннем імавернасцей. Асн. характарыстыкі выпадковай велічыні — матэматычнае чаканне і дысперсія. Гл. таксама Імавернасцей тэорыя.

т. 4, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖАЛЯЗО́ЎСКІ (Анатоль Пятровіч) (н. 5.2.1943, в. Крапіўна Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. празаік. Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1968). З 1987 дырэктар Дома літаратара, з 1989 намеснік старшыні СП Беларусі, з 1994 старшыня праўлення Бел. літ. фонду. Друкуецца з 1973. Уздымае маральна-этычныя праблемы жыцця сучасніка (кн. прозы «Пералом», «Чаканне шчасця», «ІДУ з надзеяй», усе 1981, «Горкі хлеб», 1985, п’еса «Людзі ліхалецця», 1997).

т. 6, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

неадхі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога нельга адхіліць, якога немагчыма пазбегнуць. Ужо два тыдні як над сялом павіс нейкі страх і трывога, чаканне чагосьці страшнага і неадхільнага. Колас.

2. Пастаянны, неадступны. Папярэдзіць, адгарадзіць гэтую крыштальную чысціню ад усяго бруднага раптам стала для мяне неадхільным клопатам. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)