перасо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і перасовачны. Перасоўны цырк. □ Перасоўны вулей нагадвала франтавая рэдакцыя. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Zrkus m -, -se цырк

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

circus [ˈsɜ:kəs] n.

1. цырк

2. BrE пло́шча (кру́глая);

Piccadilly Circus пло́шча Пікады́лі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

артысты́чны künstlerisch; artstisch (пра лёгкі жанр, цырк)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кантрама́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Талон або другі ўмоўны знак, які замяняе білет пры ўваходзе ў тэатр, цырк і інш. Прайсці па кантрамарцы.

[Фр. contremarque.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

travelling [ˈtræəlɪŋ] adj. даро́жны, пахо́дны;

a travelling circus вандро́ўны цырк;

travelling expenses даро́жныя расхо́ды;

travelling people BrE вандро́ўнікі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АНТРЭПРЫ́ЗА (франц. entreprise),

прыватнае відовішчнае прадпрыемства (тэатр, цырк і інш.), якое створана і ўзначальваецца антрэпрэнёрам.

т. 1, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кантрама́рка

(фр. contremarque)

талон узамен білета на права ўваходу ў тэатр, цырк і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ілюзіянізмцырк. мастацтве) 5/70; 11/132

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЬМА́ЕВА (Людміла Міхайлаўна) (н. 3.8.1946, Мінск),

бел. плакатыст, графік, жывапісец. Скончыла Дзярж. маст. ін-т Эстоніі (1973). Выкладала ў Бел. тэатр.-маст. ін-це (1975—92). Стварыла шэраг тэатр. і грамадска-паліт. плакатаў («Не тапчы!», 1975; «Рукі залатыя», 1976; «Паўлінка», 1979; «М.Багдановіч», 1981; «Мастацкія промыслы Беларусі», 1983), афіш да спектакляў бел. т-раў. Працуе і ў станковай графіцы. Акварэлі адметныя тонкім каларыстычным вырашэннем, псіхалагічнасцю (серыя «Аголеныя», 1990-я г.). Жывапісныя творы вызначаюцца складанай маст. тэхнікай: серыі «Казкі на паліцы», «Цырк», «Музыкі» і інш.

Г.А.Фатыхава.

Л.Кальмаева. Цырк. 1996.

т. 7, с. 491

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)